Навіны
Чыё вогнішча самае вялікае ў Швэцыі сёньня?
Здаецца, адказ табе вядомы. Але апошняе слова застаецца за швэдамі. Магчыма, яны пагодзяцца з Швэдзкай акадэміяй. Пэўныя падставы думаць менавіта так ты атрымліваеш, набраўшы код і апынуўшыся ў прасторным вэстыбюлі першага паверха дому нумар 32А на Стыгбэргсгатан.
Новы раман Мішэля Уэльбэка «Карта і тэрыторыя», які толькі што выйшаў у Францыі, прызнаны самы змрочным у бібліяграфіі пісьменніка. Гэтым разам ён піша пра змрочнае сёння Заходняй Еўропы і яе радасную будучыню.
19 лістапада споўнілася 75 гадоў празаіку і кінасцэнарысту Эрнесту Васільевічу Ялугіну. Саюз беларускіх пісьменнікаў шчыра віншуе свайго сябра! Творчых поспехаў і доўгіх гадоў жыцця, паважаны Эрнест Васільевіч!
Выйшаў з друку часопіс "Верасень" № 5. У свежым нумары паэтычным майстэрствам з маладымі творцамі дзеліцца Генадзь Бураўкін. Пад назовам "Пярсцёнак песні" друкуецца паэтычная нізка Багдана-Ігара Антоныча, вершы якога з украінскай мовы пераклаў Сяргей Законнікаў.
У сёньняшні час, калі, апроч інтэрнэту, ні на што іншае не хапае часу, прачытаць аб’ёмісты раман Трумана Капотэ «In Cold Blood» – нешта блізкае да геройства. Тым ня менш, я горача ўсіх намаўляю зрабіць гэта. Каб, напрыклад, зразумець, хто ёсьць хто ў амэрыканскай літаратуры.
На сайце prajdzisvet.org з’явіліся матэрыялы з архіва літаратурна-мастацкага часопіса “Ўзвышша” (“часопісь літаратуры, мастацтва і крытыкі”), створанага сябрамі аднайменнай літаратурнай суполкі.
Сёння, 18 лістапада, спаўняецца 80 гадоў цудоўнаму беларускаму паэту, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Анатолю Ільічу Вярцінскаму. Віншуем, спадар Анатоль! Зычым Вам здароўя, плёну ў творчасці і цяпла блізкіх!
20 лістапада 2011 у Літаратурна-этнаграфічным музеі пры Раённым цэнтры рамёстваў в. Русіно Баранавіцкага раёна адбудзецца канцэрт-лекцыя “Хай радасць з вачэй нашых блісне…” Песні філаматаў і філарэтаў”. Пачатак а 14-й.
Існуе стэрэатып, нібыта перакладчык паэзіі мусіць быць паэтам. Але калі задумацца, што ляжыць у аснове гэтага стэрэатыпу, атрымліваецца, што перакладчык паэзіі павінен быць найперш паэтам. А калі ён адначасова і перакладчык, і паэт, то стэрэатып не спрацоўвае.
Сёлета традыцыйную прэмію імя Алеся Адамовіча атрымаюць журналіст Аляксандр Тамковіч — за кнігу інтэрв’ю «Без палітыкі» і Мікалай Мельнікаў, дырэктар гродзенскага музея Васіля Быкава, — за істотны ўнёсак у захаванне духоўнай спадчыны Васіля Быкава. Такое рашэнне прыняла рада беларускага ПЭН-цэнтру.
18 лістапада ў Доме дружбы (Захарава, 28) адбудзецца вечарына, прысвечаная творчасці Генрыха Гайнэ.
Пачатак а 17-й.
Выйшаў восьмы нумар інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”. Ён носіць назву “Аўтапартрэт з люстэркамі” і прысвечаны беларускай літаратуры ва ўсіх яе разнастайных праявах.
Развітанне з Анатолем Белым, вядомым дзеячам беларускай культуры, пройдзе заўтра а 10 гадзіне раніцы па адрасе Мінск, вул. Альшэўскага, д. 12.
У выдавецтве “ЛогвінаЎ” выйшла дэбютная кніга мінчука Паўла Анціпава “Дипломная работа”.
Кніга змяшчае ўласна аўтабіяграфічную аповесць “Дипломная работа” (прыгоды на
пусты страўнік беларускага літаратара ў Маскве), а таксама колькі апавяданняў. Сустрэча з ужо вядомымі анціпаўскімі героямі – бабкай Каліласкай і Леніным гарантаваная! Кнігу ўжо можна купіць у кнігарні “ЛогвінаЎ”.
У адной з кавярняў мястэчка Крэва 13 лістапада прайшлі “Літаратурныя дажынкі-2011”. Ініцыятыва «Твой Фэст» і сайт Krevo.by пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!” і беларускага ПЭН-Цэнтра падвялі папярэднія вынікі літаратурнага года і зладзілі камерны паэтычна-музычны фэст.
Позна ўвечары 14 лістапада ў Мінску ў выніку цяжкай хваробы памёр Анатоль Белы — вядомы вучоны і калекцыянер, заснавальнік Мінскага гарадскога культурна-асветніцкага клуба "Спадчына" і Старадарожскага музея выяўленчага мастацтва. Саюз беларускіх пісьменнікаў выказвае шчырыя спачуванні блізкім спадара Анатоля.
Сёлета, 9 снежня, у краіне будзе адзначацца 120-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Як будзе адзначаны юбілей класіка беларускай літаратуры? Што ўжо зроблена і якія мерапрыемствы чакаюць свайго завяршэння? На гэтыя і шэраг іншых пытанняў адказвае Таццяна Шэляговіч, дырэктар Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.
Уладзімір Някляеў стаў лаўрэатам прэміі шведскага ПЭН-цэнтра, але паехаць у Швецыю не зможа.
Як гаворыцца ў паведамленні цэнтра, сёлета прэмію Курта Тухольскага вырашана прысудзіць "беларускаму аўтару і грамадскаму дзеячу Уладзіміру Някляеву, які праявіў сябе як выдатны паэт і сапраўдны змагар за свабоду слова". "Дагэтуль Някляеў пакутуе ад наступстваў такога жорсткага абыходжання і звярнуўся па выязную візу ў Швецыю, дзе ён змог бы атрымаць спецыялізаваную дапамогу. Падчас гэтага візіту ён планаваў узяць удзел у цырымоніі ўручэння прэміі Тухольскага, якая праходзіць у Стакгольме 15 лістапада, дзе і павінен быў атрымаць прэмію за гэты год", — гаворыцца ў паведамленні.
З Уладзімірам Някляевым мне пашчасціла пазнаёміцца ў маі 2007 года падчас Шаўчэнкаўскіх дзён на Тэрнопальшчыне. Тады група літаратараў на чале з Міхалам Слабашпіцкім паехала на сустрэчу з чытачамі ў Чарткоў. Сярод гасцей былі Леся Ткач, Леся Стэпавічка, Пятро Палішчук, яшчэ нейкі літаратар з Валыні, а таксама Уладзімір Някляеў.
Паэтычны тэатар "Арт.С" прадстаўляе Першыя Мілашоўска-Мілашаўскія чытаньні.
Калі трошкі пастарацца і добра падумаць над сутнасьцю падзеяў і зьяў, то высьветліцца: усе дарогі вядуць ня ў Рым, а ў Беларусь! Чарговае сьведчаньне гэтаму - гісторыя сям'і нобэлеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша. Пад яго зоркай мінае ў Эўропе гэты год. А пісьменьніца-казачніца Алена Масла, ураджэнка вёскі Мілашова, прапануе гледачам паэтычнага тэатра "Арт.С" разблытаць клубок таямніц, каб даведацца пра беларускія карані Чэслава Мілаша.