Навіны

07.10.2010
3747
У Белаазёрску ўшанавалі памяць Ніны Мацяш

На Брэстчыне ў горадзе Белаазёрску прайшлі першыя літаратурныя чытанні “Бабіна лета 2010” у памяць знакамітай паэткі Ніны Мацяш, зямное жыццё якой перапынілася два гады таму.

06.10.2010
2286
Сустрэча з польскай пісьменьніцай Вольгай Такарчук

Сустрэча з польскай пісьменніцай Вольгай Такарчук і прэзентацыя беларускага перакладу яе раману "Правек ды іншыя часы" пройдзе 12 кастрычніка ў Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13 (Траецкае прадмесце)).

05.10.2010
2603
Віцебскі тэатар “Лялька” ініцыяваў конкурс “Казка для Караткевіча”

Паводле загадчыцы літаратурнай часткі лялечнага тэатру Людмілы Сіманёнак, конкурс прысьвечаны 80-м угодкам Уладзімера Караткевіча, якія адзначаюцца сёлета 26 лістапада.

04.10.2010
3733
Бабіна лета ў Белаазёрску. Памяці Ніны Мацяш

6 кастрычніка (серада) ў Белаазёрску (Брэсцкая вобласць) пройдуць паэтычныя чытанні «Бабіна лета ў Белаазёрску разам з Нінай Мацяш».

04.10.2010
3764
Беларусы сярод прэтэндэнтаў на "Нобелеўку" па літаратуры

Беларусы прэтэндуюць на Нобелеўскую прэмію-2010 па літаратуры. Але прэтэндэнцтва мае фармальны характар.

04.10.2010
3128
Сустрэча з Маркам Сьмітам у Менску

У сераду, 6 кастрычніка, а 18.00 у Музэі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца сустрэча нашых творцаў са знакамітым амэрыканскім паэтам Маркам Сьмітам.

30.09.2010
3456
Каmunikat.org як адзнака часу

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Каmunikat.org адзначыла свой дзесяты дзень нараджэння . Мерапрыемства адбылося ў сценах Галерэі “Ў” 29 верасня.

28.09.2010
2600
Вечарына-прэзэнтацыя кнігі выбраных твораў Казіміра Сваяка

Вечарына-прэзэнтацыя кнігі выбраных твораў паэта-святара Казіміра Сваяка (серыя «Беларускі кнігазбор», 2010) адбудзецца 30 верасня а 19:00. Грэка-каталіцкі цэнтр месціцца на вул. Арджанікідзе, д. 6. (ст.м. Аўтазаводская, па ходу цягніка налева, далей адразу па вул. Цэнтральная 3-ці паварот направа).

27.09.2010
4631
"Выкраданне Еўропы" ў "ПрайдзіСвеце"

Выйшаў новы 5-6 нумар інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”, прысвечаны жанчыне, пад назвай “Выкраданне Еўропы”.

27.09.2010
2214
Сустрэча з Валянцінам Акудовічам — 29 верасня

29 верасня ў 19:30 выдавецтвы «Галіяфы» і «Логвінаў» запрашаюць на сустрэчу з філосафам Валянцінам Акудовічам! Сустрэча адбудзецца ў рамках грамадска-культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі».

24.09.2010
3866
У "Доме літаратара" Ірына Дубянецкая і Анатоль Івашчанка

Ірына Дубянецкая: “Айцец Надсан – унікальная постаць у беларускай культурнай прасторы”.

Анатоль Івашчанка: "У Паланзе мяне натхняў малюнак прыбою"

24.09.2010
5298
Інтэрнэт-бібліятэка Камунікат.org змяніла аблічча

З самай раніцы 24 верасня беларуская Інтэрнэт-бібліятэка Камунікат.org працуе ў новым графічным афармленні, якое ў параўнанні са старым варыянтам больш "лёгкае" і "светлае".

22.09.2010
2023
У Менску выступіць «дзіўная» пісьменьніца Брыгіта Шэр

Унутры Месяцу зьяўляюцца дыназаўры, жыцьцё абдымае сьмерць, а аблокі ператвараюцца ў ваўкоў — гэта і многае іншае адбываецца ў тэкстах швэйцарскай пісьменьніцы Брыгіты Шэр.

22.09.2010
4482
10 год бібліятэцы Kamunikat.org

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org адзначае свой 10-ы дзень нараджэння. Бібліятэка з’яўляецца праектам Беларускага Гістарычнага Таварыства ў Беластоку (Польшча). І вось нарэшце 29 верасня адбудзецца афіцыйная прэзентацыя Kamunikat.org у Беларусі і разам з тым святкаванне 10-гадовага юбілею.

21.09.2010
3090
Заява Рады Грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

У газеце “Народная воля” за 7-9 верасня г.г. апублікаваны артыкул “Мільянеры-жабракі, або Дзіўнае існаванне Саюза беларускіх пісьменнікаў” Эрнэста Ялугіна, Віктара Хурсіка і Алеся Данільчыка. Выкладзеныя меркаванні аўтараў, якія свой публічны акт назвалі “дэмакратычным учынкам”, маюць фальсіфікацыйны характар і накіраваныя на дыскрэдытацыю старэйшай творчай арганізацыі Беларусі і яе кіраўніцтва.

21.09.2010
2330
Выйшла кнігаў успамінаў і запісаў Зоры Кіпель

У выдавецтве Змітра Коласа выйшла кніга ўспамінаў, артыкулаў і дзёньнікаў Зоры Кіпель "Дні аднаго жыцьця...".

21.09.2010
4293
«Калевала» і Кавалёва ў "Беларусе"

Выйшаў літаратурны альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус-2010».

20.09.2010
4388
У Вільні ўсталявалі шыльду ў гонар Багушэвіча

17 верасня 2010 г. у Вільні на вул. Арклю 18 с (Коннай - бел.), адбылося адкрыццё шыльды ў гонар патрыярха беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча, лёс якога быў цесна звязаны з Вільняй і Віленскім краем, у якім ён пабачыў свет (нар. 1840 г. у Свіранах, цяперЛітва).

20.09.2010
4488
Аўтограф-сэсія Арцёма Кавалеўскага ў кнігарні "Галіяфы"

23 верасня (чацвер), з 18.00 да 19.00 аўтограф-сэсія ад Арцёма Кавалеўскага. Можна будзе атрымаць аўтограф ад літаратара. Гэтая другая сустрэча з новага сезону аўтограф-сэсіяў вядомых беларускіх творцаў, якія запланавала новая менская недзяржаўная кнігарня “Галіяфы”.

20.09.2010
2167
Тры прэзентацыі ўнікальнай кнігі

Прэзентацыі зборніка артыкулаў па беларусістыцы і багаслоўі ў гонар 80-годзьдзя з дня нараджэньня і 50-годзьдзя сьвятарства айца Аляксандра Надсана” “Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца” адбудуцца з удзелам а. Аляксандра Надсана. Яны пройдуць у трох краінах: Літве, Беларусі і Ангельшчыне.

Вынік пошуку: 5261-5280 з 5392 Першая | | 262263264265266 | | Апошняя