Навіны

14.03.2012
1924
Дачка Міхала Дубянецкага: «Ён усё жыцьцё быў невыязным» (ВІДЭА)

Увечары 13 сакавіка ў Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры адбылася вечарына памяці Міхала Дубянецкага — выдаўца, перакладчыка, грамадзкага і палітычнага дзеяча. Ён бараніў ад савецкіх цэнзараў творы Васіля Быкава, Уладзімера Караткевіча ды іншых выбітных беларускіх пісьменьнікаў.

14.03.2012
1625
Берасцейскія ідэолагі забаранілі чытаць у аўтобусах творы беларускіх класікаў

Берасьцейскі аўтобусны парк не працягнуў дамову на разьмяшчэньне ў аўтобусах урыўкаў з твораў беларускіх пісьменьнікаў. Выпісы зь беларускай клясыкі былі разьмешчаныя на правах рэклямы ў аўтобусах пяці маршрутаў. Ініцыятыва належала агенцтву рэгіянальнага разьвіцьця «Дзедзіч» у межах кампаніі «Наша мова».

14.03.2012
3100
Вечарына паэзіі Тумаса Транстромера (ФОТА)

12 сакавіка ў сталічнай кнігарні “логвінаЎ” аматары паэзіі мелі магчымасць пазнаёміцца з паэтычным набыткам нобелеўскага лаўрэата, шведскага паэта Тумаса Транстромера.

13.03.2012
1923
Вечар драматургіі Аўгуста Стрындберга

15 сакавіка (чацвер) у межах “Месяца шведскай літаратуры” ў кнігарні логвінаЎ (Незалежнасці 37а) адбудзецца тэатралізаваны вечар, прысвечаны класіку сусветнай драматургіі Аўгусту Стрындбергу.

12.03.2012
2113
Уручэнне прэміі “Дэбют”

14 сакавіка (серада) а 19-й адбудзецца цырымонія ўручэння прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча. Пазней у кнігарні "логвінаЎ" пройдзе аўтограф-сесія намінантаў прэміі. Тутсама можна будзе купіць кнігі ўдзельнікаў цырымоніі ўручэння.

12.03.2012
3645
Прэзэнтацыя новай кнігі Альгерда Бахарэвіча

22 сакавіка выдавецтва "Галіяфы" запрашае ўсіх ахвотных на прэзэнтацыю новай кнігі Альгерда Бахарэвіча "Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікненьня".

12.03.2012
1542
Вечар паэзіі Транстромера

12 сакавіка (сёння) ў межах “Месяца шведскай літаратуры” ў кнігарні "логвінаЎ" (п-т. Незалежнасці 37а) адбудзецца імпрэза, прысвечаная нобелеўскаму лаўрэату  Тумасу Транстромеру.

08.03.2012
3019
З юбілеем!

8 сакавіка нарадзіўся сябра ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Славамір Генрыхавіч Адамовіч. Сёння яму спаўняецца 50 гадоў. Віншуем са святам і зычым творчых поспехаў!

07.03.2012
2113
Павел Анціпаў: Калі ты добры пісьменнік, то цябе не трэба ніяк стымуляваць

Пісьменнікі Павел Анціпаў і Ева Вежнавец абмяркоўваюць творы лаўрэатаў прэміі імя Гедройца.

07.03.2012
3621
“Глінянага Вялеса” за 2011 год атрымаў Аляксандр Лукашук

Завершылася галасаванне сяброў экспертнай рады літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес”, паведаміў у сваім блогу пісьменнік Алесь Аркуш. Лаўрэатам за 2011 год прызнаны Аляксандр Лукашук. Узнагародай адзначаная яго апошняя кніга “След матылька. Освальд у Мінску”.

07.03.2012
1667
Музычна-паэтычная імпрэза "Пункціры": паэзія Алеся Разанава

Малая зала ім. Р. Шырмы. Мастацкі кіраўнік —  Галіна Дзягілева. Музычна-паэтычная імпрэза "Пункціры". Паэзія Алеся Разанава, музыка Т.Альбіноні, Й.Бэнды, Р.Валянціні, Ф.Верачыні ды інш. кампазітараў XVII-XVII стагоддзя.

06.03.2012
2015
Валянціна Церашкова: Мае бабулі гаварылі па‑беларуску і я таксама

Валянціна Церашкова сёння адзначае 75-годдзе. Яна здзейсніла свой гістарычны трохдзённы палёт у космас у чэрвені 1963-га. У гонар Церашковай названы кратэр на Месяцы і малая планета. Цікава, што яна не хавае свае беларускае паходжанне, прызнаецца, што ў дзяцінстве гаварыла па‑беларуску.

06.03.2012
3276
Амерыканская пісьменніца: беларуская мова самая прыгожая ў свеце

Тэлеграф працягвае весці рубрыку, распачатую 21 лютага да Міжнароднага Дня роднай мовы. Гэтым разам прапануем вашай увазе гутарку з пісьменніцай і перакладчыцай са штату Паўночная Караліна (ЗША), рэдактаркі часопіса "Навіны" Паўднёва-Амерыканскай Асацыяцыі беларускіх даследаванняў, нейрафізіёлага Джасцін Ралей (Justin Rawley).

06.03.2012
1898
Прэзентацыя кнігі Кацярыны Макарэвіч

6 сакавіка арт-сядзіба (Куйбышава, 22 (ГД «Гарызонт», 2 паверх) і выдавецтва «Галіяфы» запрашаюць на прэзентацыю кнігі вершаў Кацярыны Макарэвіч «Соль і неспакой». Пачатак, а 18.00. Уваход вольны.

05.03.2012
3125
Някляеў: На прэмію частаваў усіх — а грошы ўсё не сканчаліся

У Беларусі літаральна безьліч літаратурных прэмій. Рэдкі клясык нашай літаратуры пазьбегнуў гонару даць імя літаратурнай узнагародзе. У дзень абвяшэньня ляўрэатаў прэміі імя Ежы Гедройца Радыё Свабода спытала вядомых літаратараў пра іх прэміі і ці мелі яны значэньне для іх творчага жыцьця

04.03.2012
4600
Павал Касцюкевіч - пра прэмію Гедройца (відэа)

Лаўрэат прэміі імя Ежы Гедройца Павал Касцюкевіч дзеліцца сваімі ўражаннямі пасля цырымоніі ўзнагароджання.

03.03.2012
2530
Павал Касцюкевіч — першы лаўрэат прэміі імя Ежы Гедройца

Сёння, 3 сакавіка, у Палацы мастацтваў абвясцілі пераможцу літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца, заснаванай сёлета. Яе першым лаўрэатам стаў Павал Касцюкевіч. Ён атрымае 105 мільёнаў рублёў і месяц творчага адпачынку на шведскім востраве Готланд за кнігу “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”.

03.03.2012
1652
Прэмія Гедройца: Не прапусьціце жывой відэатрансьляцыі

У суботу ў 17.00 на сайце svaboda.org — ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ з цырымоніі прысуджэньня літаратурнай прэміі Ежы Гедройца.

03.03.2012
4562
З сусветным днём пісьменніка!

Дзякуй усім, хто даслаў нам свае віншаванні з сусветным днём пісьменнніка! У сваю чаргу і мы віншуем усіх сяброў, чыё жыццё так ці інакш звязанае з літаратурнай творчасцю!

02.03.2012
4911
“Вянок беларускі” пачнецца з Рыгора Барадуліна

Новую літаратурную падсерыю “Вянок беларускі” пачне паэтычны зборнік выбраных вершаў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Пра праект “Вянок беларускі” мы гутарым з аўтарам ідэі Валерам Дубоўскім.

Вынік пошуку: 4761-4780 з 5570 Першая | | 237238239240241 | | Апошняя