Навіны
Увечары 13 сакавіка ў Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры адбылася вечарына памяці Міхала Дубянецкага — выдаўца, перакладчыка, грамадзкага і палітычнага дзеяча. Ён бараніў ад савецкіх цэнзараў творы Васіля Быкава, Уладзімера Караткевіча ды іншых выбітных беларускіх пісьменьнікаў.
Берасьцейскі аўтобусны парк не працягнуў дамову на разьмяшчэньне ў аўтобусах урыўкаў з твораў беларускіх пісьменьнікаў. Выпісы зь беларускай клясыкі былі разьмешчаныя на правах рэклямы ў аўтобусах пяці маршрутаў. Ініцыятыва належала агенцтву рэгіянальнага разьвіцьця «Дзедзіч» у межах кампаніі «Наша мова».
12 сакавіка ў сталічнай кнігарні “логвінаЎ” аматары паэзіі мелі магчымасць пазнаёміцца з паэтычным набыткам нобелеўскага лаўрэата, шведскага паэта Тумаса Транстромера.
15 сакавіка (чацвер) у межах “Месяца шведскай літаратуры” ў кнігарні логвінаЎ (Незалежнасці 37а) адбудзецца тэатралізаваны вечар, прысвечаны класіку сусветнай драматургіі Аўгусту Стрындбергу.
14 сакавіка (серада) а 19-й адбудзецца цырымонія ўручэння прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча. Пазней у кнігарні "логвінаЎ" пройдзе аўтограф-сесія намінантаў прэміі. Тутсама можна будзе купіць кнігі ўдзельнікаў цырымоніі ўручэння.
22 сакавіка выдавецтва "Галіяфы" запрашае ўсіх ахвотных на прэзэнтацыю новай кнігі Альгерда Бахарэвіча "Шабаны. Гісторыя аднаго зьнікненьня".
12 сакавіка (сёння) ў межах “Месяца шведскай літаратуры” ў кнігарні "логвінаЎ" (п-т. Незалежнасці 37а) адбудзецца імпрэза, прысвечаная нобелеўскаму лаўрэату Тумасу Транстромеру.
8 сакавіка нарадзіўся сябра ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Славамір Генрыхавіч Адамовіч. Сёння яму спаўняецца 50 гадоў. Віншуем са святам і зычым творчых поспехаў!
Пісьменнікі Павел Анціпаў і Ева Вежнавец абмяркоўваюць творы лаўрэатаў прэміі імя Гедройца.
Завершылася галасаванне сяброў экспертнай рады літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес”, паведаміў у сваім блогу пісьменнік Алесь Аркуш. Лаўрэатам за 2011 год прызнаны Аляксандр Лукашук. Узнагародай адзначаная яго апошняя кніга “След матылька. Освальд у Мінску”.
Малая зала ім. Р. Шырмы. Мастацкі кіраўнік — Галіна Дзягілева. Музычна-паэтычная імпрэза "Пункціры". Паэзія Алеся Разанава, музыка Т.Альбіноні, Й.Бэнды, Р.Валянціні, Ф.Верачыні ды інш. кампазітараў XVII-XVII стагоддзя.
Валянціна Церашкова сёння адзначае 75-годдзе. Яна здзейсніла свой гістарычны трохдзённы палёт у космас у чэрвені 1963-га. У гонар Церашковай названы кратэр на Месяцы і малая планета. Цікава, што яна не хавае свае беларускае паходжанне, прызнаецца, што ў дзяцінстве гаварыла па‑беларуску.
Тэлеграф працягвае весці рубрыку, распачатую 21 лютага да Міжнароднага Дня роднай мовы. Гэтым разам прапануем вашай увазе гутарку з пісьменніцай і перакладчыцай са штату Паўночная Караліна (ЗША), рэдактаркі часопіса "Навіны" Паўднёва-Амерыканскай Асацыяцыі беларускіх даследаванняў, нейрафізіёлага Джасцін Ралей (Justin Rawley).
6 сакавіка арт-сядзіба (Куйбышава, 22 (ГД «Гарызонт», 2 паверх) і выдавецтва «Галіяфы» запрашаюць на прэзентацыю кнігі вершаў Кацярыны Макарэвіч «Соль і неспакой». Пачатак, а 18.00. Уваход вольны.
У Беларусі літаральна безьліч літаратурных прэмій. Рэдкі клясык нашай літаратуры пазьбегнуў гонару даць імя літаратурнай узнагародзе. У дзень абвяшэньня ляўрэатаў прэміі імя Ежы Гедройца Радыё Свабода спытала вядомых літаратараў пра іх прэміі і ці мелі яны значэньне для іх творчага жыцьця
Лаўрэат прэміі імя Ежы Гедройца Павал Касцюкевіч дзеліцца сваімі ўражаннямі пасля цырымоніі ўзнагароджання.
Сёння, 3 сакавіка, у Палацы мастацтваў абвясцілі пераможцу літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца, заснаванай сёлета. Яе першым лаўрэатам стаў Павал Касцюкевіч. Ён атрымае 105 мільёнаў рублёў і месяц творчага адпачынку на шведскім востраве Готланд за кнігу “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”.
У суботу ў 17.00 на сайце svaboda.org — ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ з цырымоніі прысуджэньня літаратурнай прэміі Ежы Гедройца.
Дзякуй усім, хто даслаў нам свае віншаванні з сусветным днём пісьменнніка! У сваю чаргу і мы віншуем усіх сяброў, чыё жыццё так ці інакш звязанае з літаратурнай творчасцю!
Новую літаратурную падсерыю “Вянок беларускі” пачне паэтычны зборнік выбраных вершаў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Пра праект “Вянок беларускі” мы гутарым з аўтарам ідэі Валерам Дубоўскім.