Навіны
Спадзяюся, ня трэба асабліва тлумачыць, што вылучаныя тут кнігі – гэта ўсяго толькі мая пэрсанальная сваволя. Таму ня варта лішне злавацца, калі нехта не сустрэне жаданага прозьвішча ў гэтым сьпісе. Я і сам хацеў бы тут бачыць яшчэ шмат каго, але куды тады гэтых падзець?
Аўтарам сцэнарыя да кінастужкі па матывах твора класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім" стаў вядомы беларускі сцэнарыст, яки цяпер жыве ў Кіеве, Аляксандр Качан.
Выйшаў з друку трэці нумар літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень". Змест каляднага нумара склалі вершы Надзеі Філон, Аляксея Арцёмава, Вольгі Грынь, Андрэя Кабана, Аляксея Палачанскага, Паўла Надольскага, Сяргея Законнікава, Анатоля Вярцінскага…
Алесь Аркуш, старшыня арганізайцыйнага камітэту літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес”, у сваім блогу абвесціў фіналістаў за 2010 год
Беларускія літаратары зьвярнуліся да Генэральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча з патрабаваньнем выратаваць жыцьцё паэта Ўладзімера Някляева.
У Менску развітаньне з Тацьцянай Сапач адбудзецца 30 сьнежня ў царкве Сьвята-Лізавецінскага манастыра на Паўночных могілках. Адпяваньне пачнецца а 13.00.
У Белдзяржфілармоніі 28 снежня адбылася прэзентацыя дакументальнага фільма «Як па сухому. Штрыхі ды партрэта Рыгора Барадуліна», прысвечанага 75-годдзю народнага паэта Беларусі.
27 сьнежня адвакаты Тамара Сідарэнка і Ўладзімер Бурштынаў мелі сустрэчу ў сьледчым ізалятары з Някляевым. Яго дапытвалі ў якасьці падазраванага. Абвінавачаньне яму ня выстаўлена. Ня выключана, што 30 сьнежня яго могуць адпусьціць.
Сяргей Дубавец і Тацяна Сапач трапілі ў аўтакатастрофу. Аварыя здарылася на тэрыторыі Літвы ўначы на 28 сьнежня. Сям'я вярталася ад дачкі, якая нядаўна нарадзіла ім унучку.
Да 75-годдзя з дня нараджэння Народнага паэта Беларусi Рыгора Барадулiна 28 снежня пройдзе прэзентацыя дакументальнага фiльма Аляксандра Матафонава «Як па сухому…» ў Вялiкай зале Беларускай дзяржаўнай фiлармонii.
Акадэмія сібірскай літаратуры назвала ляўрэатаў за 2010 год — найлепшыя зь сібірскага гледзішча постаці ў літаратурным працэсе. Удзельнікі цырымоніі ў Краснаярску, на якой прысутнічалі вядомыя літаратары Расеі і іншых краін, сустрэлі воплескамі вестку, што ў намінацыі “грамадзянская мужнасьць” адзначаны беларускі паэт Уладзімер Някляеў.
У падтрымку беларускага паэта, кандыдата на пост прэзідэнта краіны, Уладзіміра Някляева выступілі шматлікія пісьменніцкія арганізацыі Еўропы.
Мы глыбока абураныя жорсткім збіццём і арыштам нашага калегі, выдатнага паэта, лідэра грамадскай кампаніі «Гавары праўду», кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Уладзіміра Някляева.
Польскі ПЭН-Цэнтр выступіў у абарону Някляева і заклікае беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі.
Увечары 19 снежня на вуліцы Калектарнай горада Мінска быў жорстка збіты вядомы беларускі паэт, член Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў, кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Уладзімір Някляеў.
Днямi ў Караляўцы (г. Калінінград, Расiя) адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя пад назвай “Багуслаў Радзівіл і ягоны час”, прысвечаная 390-годдзю з дня нараджэння знакамітага дзяржаўнага і вайсковага дзеяча, палітыка і мецэната Вялiкага Княства Лiтoўскага.
На «Беларусьфільме» рыхтуюцца экранізаваць адразу два раманы пісьменніка. Стужка «Каласы пад сярпом тваім» стане сумесным беларуска-польскім праектам, а «Чорны замак Альшанскі» беларусы здымуць самастойна.
У Мінску ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (НББ) 15 снежня адбылася перадача факсіміле Слуцкага Евангелля НББ і найбуйнейшым бібліятэкам краіны.
Дэтэктыў Уладзіміра Караткевіча цяпер можна і паслухаць. Твор, па якім Міхаіл Пташук зняў аднайменны двухсерыйны фільм. А аўтару пасмяротна была прысуджана Дзяржаўная прэмія імя Якуба Коласа.
15 снежня а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) адбудзецца прэзентацыя кнігі кандыдата філалагічных навук Ірыны Лапцёнак “Паэт-перакладчык Язэп Семяжон”, якая праводзіцца ў рамках музейнага праекта “Асветнікі зямлі беларускай”.