Навіны
27 верасня (аўторак) кнігарня “логвінаЎ” запрашае адсвяткаваць новы, 5772 год з габрэйскімі песнямі на ідыш і беларускай. Габрэі і беларусы апавядуць майсы і хохмы і такі заспяваюць “Тумбалалайку” (ды шмат чаго яшчэ).
У межах Месяца нямецкай літаратуры ў кнігарні “логвінаЎ” 26 верасня (панядзелак) —сустрэча з маладым швейцарскім пісьменнікам Енсам Нільзэнам.
1 кастрычніка 2011 года (субота) у Музеі Янкі Купалы пройдзе паэтычны канцэрт да Міжнароднага дня музыкі «Музыкасловы».
На вуліцах Мінску, Гомлю, Горадні ды Віцебску цяпер можна прачытаць вершы беларускіх класікаў і сучаснікаў. Іх аздабленнем заняўся ўжо даволі вядомы вулічны мастак Dream. Праз трафарэт на гарадскія сцены трапіла паэзія Купалы і Коласа, Багдановіча і Караткевіча, Пушкіна і Маякоўскага, Цоя і Міхалка, Вольскага і Геніюш, Гілевіча і Някляева… Фотаздымкі сваіх працаў Dream даслаў на сайт Generation.by.
Цяпер партрэты класікаў можна пабачыць не толькі ў школьных кабінетах беларускай мовы і літаратуры, але і на вітрынах фірменных крам вядомага беларускага вытворцы жаночай бялізны?
Сярод беларускіх кнігаў адмысловае месца займаюць кнігі недапісаныя. У сталых літаратурах такіх кнігаў шмат. Кнігі не завяршаюцца па розных прычынах. Аўтар старэе й памірае, губляе цікавасьць да твору альбо не задаволены вынікамі дый ня ведае, якім чынам паставіць кропку. У выпадку зь беларускай літаратурай творчыя чыньнікі адыходзяць на другі плян. Беларускія кнігі абрываюцца, таму што беларускай мове пісаўся іншы фінал.
На прадпрыемстве “Звукатэкс” Беларускага таварыства інвалідаў па зроку ў у перакладзе на рускую мову выйшла аўдыёкніга Вольгі Іпатавай “Золотая жрица Ашвинов”.
Кнігу Арнольда Макміліна, прафесара Школы славістыкі і ўсходне-еўрапейскіх даследаванняў Лонданскага ўніверсітэта, спецыяліста па беларускай культуры ў Вялікабрытаніі, “Пісьменства ў халодным клімаце: Беларуская літаратура ад 70-х гг. ХХ ст. да нашых дзён” пераклалі на беларускую мову. Выданне 910-старонкавага тома ажыццявіла беластоцкае выдавецтва Orthdruk (Польшча).
21 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37А) Лявон Вольскі падпіша ўсім ахвочым сваю новую кнігу прозы “Міларусь”.
У межах “Месяца нямецкай літаратуры ў кнігарні “логвінаЎ” 19 верасня адбудзецца прэзентацыя беларускай версіі кнігі Германа Гесэ “Стэпавы воўк” ў перакладзе Васіля Сёмухі.
У серыі “Бібіліятэка Бацькаўшчыны” выйшла кніга даваеннай прозы беларускага пісьменніка і публіцыста, дзеяча эміграцыі ў Амерыцы Юркі Віцьбіча пад назвай “Лшоно Габоо Бійрушалайм".
Святочная вечарына, прысвечаная 75-годдзю Генадзя Бураўкіна, адбылася 14 верасня ў мінскай галерэі сучаснага мастацтва “Ў”. Арганаізавала імпрэзу Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”.
У Беларусі 15 верасня адзначаюць Дзень бібліятэк. Свята было заснаванае ў 2001 годзе. Яго ініцыятарам выступіла Беларуская бібліятэчная асацыяцыя.
У серыі “Кнігарня пісьменніка” Саюза беларускіх пісьменнікаў пры падтрымцы Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” выйшла першая кніга вядомага беларускага музыкі Лявона Вольскага “Міларусь”.
Зборная Рэспублікі Беларусь па літаратуры сыграе сэрыю таварыскіх матчаў на 18 Форуме выдаўцоў у Львове.
У шведскім выдавецтве Rámus выйшла аповесць беларускага празаіка Барыса Пятровіча “Плошча. Гісторыя аднаго каханьня”. Пераклад на шведскую мову ажыццявіў Дзмітры Плакс.
Гурт «Ляпіс Трубяцкой» прадставіў у Расеі прэм’еру песьні на верш Янкі Купалы «Хто ты такі?» Канцэрт пры поўным аншлягу прайшоў у санкт-пецярбурскім клюбе «Космонавт».
Перш чым пачаць расказваць пра кожную кнігу беларускага збору твораў Чэслава Мілаша, чый 100-гадовы юбілей адзначаюць сёлета чытачы з усяго сьвету, нельга не захапіцца афармленьнем гэтых тамоў. Няма сумневаў, што гэта чатыры самыя якасныя выданьні мастацкай літаратуры па-беларуску, выданьні, якія неверагодна прыемна трымаць у руках.
Беларускі Калегіюм прапануе дадатковае навучанне па спецыялізацыях:
– журналістыка
- найноўшая гісторыя
– філасофія/літаратура,
а таксама - адмысловы набор на спецкурс па фатаграфіі
12 верасня на сядзібе ТБМ (вул. Румянцава, 13) у межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» адбудзецца прэзентацыя 4 нумара часопіса «Верасень».