Навіны
Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” 14 верасня (серада) запрашае на творчую сустрэчу з Генадзем Бураўкіным, прысвечаную яго 75-гадоваму юбілею.
12 верасня (панядзелак) у кнігарні “логвінаЎ” пройдзе падвядзенне вынікаў конкурсу на найлепшы пераклад навелы Генрыха фон Кляйста “Землятрус у Чылі”. Конкурс быў арганізаваны Інстытутам імя Гётэ ў Мінску і часопісам “ПрайдзіСвет”.
Толькі 14 верасня ў мінскай кнігарні “логвінаЎ” класік амерыканскай літаратуры Эдгар По будзе раздаваць аўтографы на новавыдадзеным зборніку яго твораў “Маска Чырвонае Смерці”, які склалі навелы, вершы і эсэ па-беларуску.
8—9 верасня ў Мінску пройдзе міжнародны літаратурны фестываль “Вялікае Княства Паэзіі”, прысвечаны 100-годдзю нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша.
11 верасня а 18:00 у рамках фестываля Чэслава Мілаша адбудзецца ўзнагароджанне фіналістаў конкурса маладых літаратараў дыпломамі І ступені і гала-канцэрт пераможцаў.
Кіраўнік незалежнага Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч, сябра рады СБП, паэт Сяргей Законнікаў і сябра Беларускага ПЭН-цэнтра Уладзімір Падгол звярнуліся да літаратараў з заклікам передаць свае кнігі для беларускага аддзела міжнароднай бібліятэкі Славацкага ПЭН-цэнтра.
Грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!” прэзентуе новы праект – гукавую
гульню «Перашкоды і націскі», якая ўяўляе сабой творчае спаборніцта паміж
пісьменнікам і музыкай. Чытае свае творы беларускі пісьменнік з Швецыі
Дзмітры Плакс, за музыку і перашкоды адказвае лідар гурту “Drum Exctasy”
Філ Чмыр. Стылістычную прыналежнасць працы дагэтуль не змаглі вызначыць ні
музычныя крытыкі, ні мастацтвазнаўцы.
10 верасня (субота) у кнігарні “логвінаЎ” на Незалежнасці 37А адбудзецца прэзентацыя першай кнігі маладога пісьменніка Сяргея Егарэйчанкі “Лебедзі паміраюць разам”.
У межах “Месяца нямецкай літаратуры ў кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37А) 10 верасня (субота) адбудзецца дзіцячы ранішнік “Guten Tag, Tanaka! Падарожжа Капітана Танакі ў незвычайную краіну Германію” з прызамі і чаепіццём. Вядучы – пластылінавых спраў майстра Алесь Кудрыцкі.
Месяц нямецкай літаратуры ў Мінску вырашана было пачаць з творчага вечара Алеся Разанава. Яго новая кніга складаецца з нямецкамоўных вершаў і мае назву “Der Mond denkt, die Sonne sinnt”. Па-беларуску гэтыя вершы, якія завуцца “вордыхты”, пэўна не загучаць. Прынамсі, аўтар лічыць, што назад роўнакаштоўна іх перакласці немагчыма.
У летнім нумары літаратурна-мастацкага часопіса “Дзеяслоў” – новыя паэтычныя падборкі ад Сяргея Законнікава, Віктара Жыбуля, Ірыны Бельскай. Празаічную частку выдання склалі пачатак рамана Ігара Бабкова “Партрэт мастака, нябачны ў сутонні”, навэлы Алеся Гізуна, а таксама “Бестыарый майго савецкага дзяцінства” Людмілы Рублеўскай.
9 верасня ў кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37А) пройдзе аўтограф-сесія з удзельнікамі літаратурнага фестывалю “Вялікае Княства Паэзіі”, прысвечанага 100-годдзю нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша.
Музей тэатральнай і музычнай культуры Беларусі (зав. Музычны, 5) пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску запрашае 7 верасня на літаратурна-музычную вечарыну “Менестрэлі імклівай эпохі”.
У выдавецтве Змітра Коласа выйшла чарговая кніга фінскай пісьменніцы Тувэ Янсан па-беларуску — “Капялюш чарадзея” (пераклад Алесі Башарымавай). Гэта самая вясёлая, летняя і дзіцячая аповесць пра жыхароў Мумідола.
Прэзентацыя кнігі літаратурна-крытычных эсэ і ўспамінаў Яна Максімюка “Словы ў голым полі” адбудзецца 6 верасня (аўторак) у кнігарні “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці 37А).
У межах “Месяца нямецкай літаратуры ў кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37А) 5 верасня адбудзецца творчы вечар яскравага прадстаўніка беларускага мадэрнізму Алеся Разанава з прэзентацыяй яго нямецкамоўнай кнігі Der Mond denkt, die Sonne sinnt (“Месяц думае, Сонца разважае”).
Паэту і грамадскаму дзеячу, сябру Саюза беларускіх пісьменнікаў Генадзю Бураўкіну 28 жніўня спаўняецца 75 гадоў.
На 75-м годзе жыцця сышоў у іншы свет доктар філалагічных навук, вядомы літаратуразнаўца і пісьменнік, сябра СБП Аляксандр Станюта, сын славутай Стэфаніі Станюты.Саюз беларускіх пісьменнікаў выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім літаратара.
Фотаальбом вядомага беларускага фотакарэспандэнта Уладзіміра Крука “На фотахвалях памяці” выйшаў зусім нядаўна ў мінскім выдвецтве “Артыя Груп”. Партрэты літаратурных, тэатральных і музычных дзеячаў Беларусі з прысвячэннямі майстру візуалізоўваюць цэлую эпоху беларускай культуры.
Прэзэнтацыя кнігі Уладзімера Някляева "Вечны вецер" адбылася 18 жніўня На VII міжнародным кніжным кірмашы-выставе ў Кіеве пры падтрымцы выдавецтва "Яраславаў Вал".