Навіны
У новым нумары «Дзеяслова» (№ 1–2012) надрукаваная невядомая аповесць Васіля Быкава «Атака». Героі «Атакі» маюць задачу адбіць у немцаў лясную вёсачку Ручайкі. Зрабіць гэта супольнымі намаганнямі немагчыма: страты занадта вялікія; артылерыйскай падтрымкі пяхота не мае, абарона ворага — моцная.
Cваімі меркаваннямі пра беларускую мову дзеліцца Марк Бруггеманн (Mark Brüggemann), нямецкі журналіст і мовазнаўца, аспірант Інстытута славістыкі Альдэнбургскага універсітэта.
70 гадоў споўнілася сёння сябру ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Лужкоўскаму Віктару Іванавічу. Шчыра віншуем з юбілеем і зычым моцнага здароўя, творчых поспехаў і ўвагі блізкіх, шаноўны Віктар Іванавіч!
У сакавіку адсвяткуюць свае юбілеі сябры ГА “Саюз беларускх пісьменнікаў”: Кацюшэнка Міхаіл Пятровіч, Лужкоўскі Віктар Іванавіч, Адамовіч Славамір Генрыхавіч, Юрый Баена, Арабейка Іван Сяргеевіч, Мінкін Алег Гаўрылавіч.
Журы штогадовае літаратурнае прэміі імя Максіма Багдановіча "Дэбют«вызначыла сьпіс намінантаў за лепшую першую кнігу.
Паэтка Вера Бурлак выдала кнігу прозы. На чацвёртай старонцы вокладкі нешматслоўна сфармуляваная ідэя кнігі, дакладна ўвасобленая аўтарам. Як распавядае гэты невядомы — верагодна, сама Бурлак, — ёсць такі сон: чым вышэй узняцца на вышку, тым больш шанцаў, што скачок ператворыцца ў палёт, у часе якога змяняюцца фазы сну. Адна з іх — фаза хуткіх рухаў — надае снам «выяву і сюжэт. Часам досыць мастацкія».
Вершы шведска-фінскай слэмеркі Сольі Крапу, якая перамагла ў жаночым слэме на фестывалі імя Стральцова, цяпер можна паслухаць на Беларускім літаратурным радыё. На беларускую іх пераклала паэт Алеся Башарымава.
Міхась Казлоўскі: Трэба выразна раздзяліць бібліяфільства Беларусі і беларускае бібліяфільства. Першае я лічыў бы нават ад Еўфрасінні Полацкай, калі пачалі з’яўляцца першыя кнігі, а пазней і бібліятэкі. А калі гаварыць пра беларускае бібліяфільства, я пачынаю адлік ад Аляксандра Ельскага.
У чарговым нумары "Літаратурнай Беларусі": «Слоў зябкіх вырай» — падборка новых вершаў Рыгора Барадуліна, невядомае апавяданне Васіля Быкава «Жалезны камандзір», матэрыялы да 75-годдзя Міхася Стральцова.
Нагадваем, што працягваецца конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”. У аргкамітэт ужо даслана багата заявак, не прапусціце магчымасць паспрабаваць свае сілы і вы! Адказваем на папулярныя пытанні, якія ўдзельнікі задаюць арганізатарам.
Фестываль “Вершы на асфальце”, які прайшоў 25-26 лютага ў Мінску, яго арганізатары — ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, Беларускі ПЭН-цэнтр ды Інстутут імя Гётэ ў Мінску — прысвяцілі Міхасю Стральцову.
26 лютага адбылося чарговае паседжанне Брэсцкага аддзялення ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў. Адкрыў паседжанне старшыня аддзялення Іван Мельнічук, які засяродзіў увагу на сённяшняй дзейнасці пісьменніцкай арганізацыі: падрыхтоўцы чацвёртага нумара альманаха “Жырандоля”, укладанні анталогіі перакладаў з украінскай мовы, актывізацыі працы аддзялення ў Пінску, Баранавічах, Лунінцы.
25 лютага распачаўся фестываль “Вершы на асфальце”, прысвечаны 75-годдзю Міхася Стральцова. Першы дзень завершыўся жаночым слэмам. У зацятай барацьбе сярод паэтак перамаглі адразу дзве аўтаркі.
Новы нумар Дзеяслова” (№ 1, 2012) можна назваць Быкаўска-Барадулінскім. Пачынаецца ён з падборкі вершаў Рыгора Іванавіча пад назвай “Карані цішыні”. А публікацыю аповесці Васіля Быкава “Атака”, раней невядомай чытачам, можна без перабольшанняў назваць сэнсацыйнай. Яе рукапіс быў знойдзены нядаўна ў Горадні сынам пісьменніка.
Дзмітры Плакс, вядомы беларускім і шведскім чытачам як паэт, драматург і перакладчык (менавіта ён пераклаў на беларускую “Піпі Доўгаяпанчоха”), напісаў кнігу «Если бы я был», галоўным героям якой ёсць не Пуцін.
За свае 77 Барадулін выдаў болей за семдзесят зборнікаў паэзіі і стаў апошнім беларусам, які атрымаў званне Народнага паэта. 24 лютага паэту спаўняецца 77.
Беларусы Санкт-Пецярбурга рыхтуюць да выдання музычны дыск пад назвай “Пецярбургскі сшытак”. На дыску будзе 12 песень беларускага кампазітара з Санкт-Пецярбурга Ірыны Базылёвай на словы Якуба Коласа, Анатоля Кірвеля, Петруся Броўкі, Ларысы Геніюш, Яўгеніі Янішчыц ды іншых беларускіх паэтаў.
Проза Лявона Вольскага – як аркестар Эміра Кустурыцы або джаз-бэнд Х’ю Лоры: у прынцыпе, прыемна, што кумір і тут не падмануў глядацкіх чаканьняў, але нават калі падмануў бы – мы ўсё адно цябе любім, чувак!
1 сакавіка ў кнігарні “логвінаЎ” (пр-т Незалежнасці, 37А) Вера Бурлак прадставіць сваю кнігу кароткай прозы “Творы соннага жанру”. У імпрэзе акрамя аўтаркі бяруць удзел музыкі: Максім Іўкін, Наста Алоўская, Кацярына Крывашэйцава.
На канец лютага прыпалі юбілеі сяброў ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Міколы Іванавіча Сянкевіча і Ігнацюк Алены Аляксандраўны.
20 лютага Міколу Іванавічу споўнілася 55 гадоў, а 23 лютага адзначае свой 50-гадовы юбілей Алена Аляксандраўна. Шчыра віншуем нашых сяброў з асабістымі святамі, зычым моцнага здароўя, натхнення і добрага настрою!