Навіны
Беларускія літаратары Барыс Пятровіч і Андрэй Хадановіч, кіраўнік Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Алена Макоўская па запрашэнні Шведскага ПЭН-цэнтра наведалі Стокгольм. Увечары 7 лютага госці з Беларусі выступілі перад шведскай інтэлігенцыяй у найбуйнейшым культурным цэнтры Стакгольма Kulturhuset.
Прэзэнтацыя зборніка паэзіі Ўладзімера Някляева "Акно" адбудзецца толькі пасьля вызваленьня аўтара.
Альгерд Бахарэвіч і тут, і там
9 лютага Альгерд Бахарэвіч, аўтар кніг прозы “Ніякай літасці Валянціне Г.”, “Праклятыя госці сталіцы”, “Сарока на шыбеніцы”, перакладчык казкі Вільгельма Гаўфа “Халоднае сэрца” і аўтар паслямовы да яе, правядзе адразу дзве творчыя сустрэчы.
8 лютага 2011 года а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца вечар памяці "Летапісец Палескай зямлі", прымеркаваны да 90-годдзя з дня нараджэння празаіка, паэта, публіцыста, драматурга, народнага пісьменніка Беларусі Івана Паўлавіча Мележа.
Грамадская кампанія "Будзьма беларусамі!" і выдавецтва "Логвінаў" 12 лютага (субота) святкуюць першыя ўгодкі існавання кнігарні "логвінаЎ" (або проста "Ў").
Нямецкая амбасада ў Менску правяла сустрэчу з журналістамі, прысьвечаную ўдзелу Нямеччыны ў Менскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. Арганізатары зь беларускага боку паабяцалі, што на выставе будуць кнігі Ўладзімера Някляева.
У выдавецтве Змітра Коласа выйшла другая кніга фінскай пісьменніцы Тувэ Янсан з мумісерыі. Аповесць “Камета над далінай мумітроляў” пераклалі са шведскай мовы на беларускую Алеся Башарымава і Наста Лабада. Як і першае беларускае выданне з гэтай серыі, кніга ілюстраваная малюнкамі самой пісьменніцы.
У выдавецтве “Логвінаў” выйшла кніга перакладаў Алеся Разанава “З” Веліміра Хлебнікава. Кніга-білінгва ўлучае, апроч іншага, пераклады знакамітых вершаў “Заклятие смехом” (“Заклён рогатам”) і “Кузнечик” (“Конік”).
Да гэтага кроку яны заклікаюць у адкрытым лісьце на адрас украінскіх уладаў у знак салідарнасьці з Уладзімірам Някляевым і Наталкай Бабінай.
27 студзеня ў Музэі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца вечарына, прысьвечаная Ігнату Яцкоўскаму — пісьменьніку, адвакату, удзельніку антырасейскага паўстаньня 1831 году. Падчас імпрэзы пройдзе прэзэнтацыя кнігі Яцкоўскага "Аповесьць з майго жыцьця, альбо Літоўскія прыгоды", што выйшла па-беларуску ў перакладзе Міколы Хаўстовіча.
28 студзеня, а 15 гадзіне на Незалежнасці 37А ва ўрачыстай атмасферы пачнецца эксклюзіўны продаж новага рамана Артура Клінава «Шалом».
24 студзеня ў Варшаве прадстаўнікі чатырох ПЭН-клюбаў – польскага, чэскага, літоўскага і кітайскага – прынялі заяву, у якой заклікаюць вызваліць з турмаў кітайскага дысыдэнта Лю Сяобо і беларускага паэта Ўладзімера Някляева.
27 студзеня 2011 года, а 19-й гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае прыняць удзел у літаратурна-музычным праекце Аляксея Жбанава «Хай радасць з вачэй нашых блісне…» Песні філаматаў і філарэтаў.
27 студзеня ў “КнігарніЎгалерэі” ў межах літаратурных чытанняў з часопісам “ПрайдзіСвет” пройдзе святкаванне дня нараджэння знакамітага амерыканскага пісьменніка Эдгара Алана По “Nevermore and more and more…”.
Апошнім часам Літаратурны музей М. Багдановіча робіцца папулярным месцам, каб прабавіць вольны час сярод сучаснай моладзі.
Сёньня ўначы на 55-м годзе жыцьця памёр шматгадовы аўтар Радыё Свабода, "Нашай нівы", публіцыст, сябар Беларускага ПЭН-цэнтра і Беларускай асацыяцыі журналістаў Віталь Тарас.
Знаны перакладчык адзначае юбілей сёння. Дзякуючы яму, па беларуску з’явіліся Біблія, «Фаўст» Гётэ, «Так сказаў Заратустра» Ніцшэ, «Мефіста» Клаўса Мана, «Кніга гадзін» Рыльке, «Марыя Сцюарт» Шылера…
Андрэй Хадановіч: «Калі паэт ідзе ў прэзыдэнты, ён думае пра сваіх заўтрашніх чытачоў». Данута Бічэль: «Малюся, каб някляеў вытрымаў гэтае выпрабаваньне»
Як паведамляе «Еўрарадыё», з продажу зніклі кнігі паэта, экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева: ні ў адной буйной кнігарні іх няма, але і пра факт забароны ніхто нічога не ведае. «НН» падключылася да пошукаў кніг Някляева.
Традыцыйны штогадовы книжны рэйтынг НН. З гэтага года пераможцы будуць абірацца ў дзвюх намінацыях — сярод мастацкай і гістарычнай літаратуры. Сёлета найлепшымі кнігамі, на думку экспертаў «НН», сталі «Ладдзя Роспачы. Першае непадцэнзурнае выданне» Уладзіміра Караткевіча і «Выбранае» Міколы Ермаловіча.