Навіны
Паводле загадчыцы літаратурнай часткі лялечнага тэатру Людмілы Сіманёнак, конкурс прысьвечаны 80-м угодкам Уладзімера Караткевіча, якія адзначаюцца сёлета 26 лістапада.
6 кастрычніка (серада) ў Белаазёрску (Брэсцкая вобласць) пройдуць паэтычныя чытанні «Бабіна лета ў Белаазёрску разам з Нінай Мацяш».
Беларусы прэтэндуюць на Нобелеўскую прэмію-2010 па літаратуры. Але прэтэндэнцтва мае фармальны характар.
У сераду, 6 кастрычніка, а 18.00 у Музэі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца сустрэча нашых творцаў са знакамітым амэрыканскім паэтам Маркам Сьмітам.
Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Каmunikat.org адзначыла свой дзесяты дзень нараджэння . Мерапрыемства адбылося ў сценах Галерэі “Ў” 29 верасня.
Вечарына-прэзэнтацыя кнігі выбраных твораў паэта-святара Казіміра Сваяка (серыя «Беларускі кнігазбор», 2010) адбудзецца 30 верасня а 19:00. Грэка-каталіцкі цэнтр месціцца на вул. Арджанікідзе, д. 6. (ст.м. Аўтазаводская, па ходу цягніка налева, далей адразу па вул. Цэнтральная 3-ці паварот направа).
Выйшаў новы 5-6 нумар інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”, прысвечаны жанчыне, пад назвай “Выкраданне Еўропы”.
29 верасня ў 19:30 выдавецтвы «Галіяфы» і «Логвінаў» запрашаюць на сустрэчу з філосафам Валянцінам Акудовічам! Сустрэча адбудзецца ў рамках грамадска-культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі».
Ірына Дубянецкая: “Айцец Надсан – унікальная постаць у беларускай культурнай прасторы”.
Анатоль Івашчанка: "У Паланзе мяне натхняў малюнак прыбою"
З самай раніцы 24 верасня беларуская Інтэрнэт-бібліятэка Камунікат.org працуе ў новым графічным афармленні, якое ў параўнанні са старым варыянтам больш "лёгкае" і "светлае".
Унутры Месяцу зьяўляюцца дыназаўры, жыцьцё абдымае сьмерць, а аблокі ператвараюцца ў ваўкоў — гэта і многае іншае адбываецца ў тэкстах швэйцарскай пісьменьніцы Брыгіты Шэр.
Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org адзначае свой 10-ы дзень нараджэння. Бібліятэка з’яўляецца праектам Беларускага Гістарычнага Таварыства ў Беластоку (Польшча). І вось нарэшце 29 верасня адбудзецца афіцыйная прэзентацыя Kamunikat.org у Беларусі і разам з тым святкаванне 10-гадовага юбілею.
У газеце “Народная воля” за 7-9 верасня г.г. апублікаваны артыкул “Мільянеры-жабракі, або Дзіўнае існаванне Саюза беларускіх пісьменнікаў” Эрнэста Ялугіна, Віктара Хурсіка і Алеся Данільчыка. Выкладзеныя меркаванні аўтараў, якія свой публічны акт назвалі “дэмакратычным учынкам”, маюць фальсіфікацыйны характар і накіраваныя на дыскрэдытацыю старэйшай творчай арганізацыі Беларусі і яе кіраўніцтва.
У выдавецтве Змітра Коласа выйшла кніга ўспамінаў, артыкулаў і дзёньнікаў Зоры Кіпель "Дні аднаго жыцьця...".
Выйшаў літаратурны альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус-2010».
17 верасня 2010 г. у Вільні на вул. Арклю 18 с (Коннай - бел.), адбылося адкрыццё шыльды ў гонар патрыярха беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча, лёс якога быў цесна звязаны з Вільняй і Віленскім краем, у якім ён пабачыў свет (нар. 1840 г. у Свіранах, цяперЛітва).
23 верасня (чацвер), з 18.00 да 19.00 аўтограф-сэсія ад Арцёма Кавалеўскага. Можна будзе атрымаць аўтограф ад літаратара. Гэтая другая сустрэча з новага сезону аўтограф-сэсіяў вядомых беларускіх творцаў, якія запланавала новая менская недзяржаўная кнігарня “Галіяфы”.
Прэзентацыі зборніка артыкулаў па беларусістыцы і багаслоўі ў гонар 80-годзьдзя з дня нараджэньня і 50-годзьдзя сьвятарства айца Аляксандра Надсана” “Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца” адбудуцца з удзелам а. Аляксандра Надсана. Яны пройдуць у трох краінах: Літве, Беларусі і Ангельшчыне.
9 верасня а 17-й гадзіне ў галерэі "Лабірынт" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адбудзецца адкрыццё выстаўкі-прэзентацыі "Найлепшыя кнігі Беларусі": па выніках Нацыянальнага конкурсу "Мастацтва кнігі — 2010".
Гэтымі днямі ў кніжнай серыі “Трансгранічныя сцежкі” ў рамках бібліятэкі “Радыё Рацыя” выйшла новая кніга прозы нашага рэдакцыйнага калегі Міхася Андрасюка “Вагон другога класа”.