Навіны
«Гэта святая праўда! — кажа Ігар Логвінаў, уладальнік кнігарні. — Мы прагледзелі 25 прэтэндэнтаў і спадар Уладзімір падышоў нам дасканала. Па-першае ён цудоўна абазнаны ў сучаснай літаратуры, па-другое ўмее пра яе распавядаць».
Бюст Максіма Багдановіча усталююць у Гродне ў гонар 120-годдзя з дня нараджэння паэта.
Сярод сямі кніг-фіналістаў шостай літаратурнай прэміі Цэнтральнай Еўропы Angelus, заснаванай горадам Вроцлавам, — дзве беларускія. Гэта раманы “Рыбін горад” Наталкі Бабінай і “У вайны не жаночае аблічча” Святланы Алексіевіч.
Адну з самых прэстыжных літаратурных прэмій — Букераўскую — сёлета атрымаў брытанскі пісьменнік Джуліян Барнс за раман “Адчуванне канца”, паведамляюць інфармагенцтвы. Летась уладальнікам “Букера” стаў брытанскі пісьменнік Говард Джэйкабсан за раман “Праблема Фінклера”.
Рэдакцыя літаратурна-мастацкага часопіса "Дзеяслоў" запрашае на вечарыну, прымеркаваную да выхаду 53-га нумару выдання.
Агітбрыгада расейскіх журналістаў пасьля чарговага прэс-туру па Беларусі засталася, як заўсёды, задаволенай. Прадстаўнікам пераважна правінцыйных СМІ спадабалася ў нашай краіне ўсё – і новая агратэхніка на дагледжаных палетках, і спарткомплексы, і больніцы, і чыстыя вуліцы.
“Месяц думае, Сонца разважае” – прэзентацыя гэтай кнігі адбудзецца 15 і 16 кастычніка ў горадзе Брэсце ў рамках тыдня нямецкай мовы. Прэзентаваць кнігу будзе беларускі літаратар і перакладчык Алесь Разанаў.
З Новага году ня стане найстарэйшага беларускамоўнага часопіса для падлеткаў «Бярозка», які выходзіць з 1926 году і ў якім пачыналі ці ня ўсе вядомыя беларускія літаратары. «Бярозка» страціць сваю вокладку і будзе дадаткам да часопіса «Маладосць».
Новы зборнік вершаў Рыгора Барадуліна пад назвай «Аніма» выйшаў у выдавецтве мінскага касцёла Святых Сымона і Алены (Чырвонага касцёла).
14 кастрычніка пасля цяжкай хваробы на 66-м годзе жыцця памёр беларускі журналіст, пісьменнік, сцэнарыст, педагог, сябра СБП Анатоль Казловіч. Саюз беларускіх пісьменнікаў выказвае шчырыя спачуванні родным і блізкім беларускага літаратара.
Прэзентацыя новай кнігі Аляксандра Лукашука "След матылька. Освальд у Менску" пройдзе ў кнігарні «логвінаЎ» 13 кастрычніка ў 19:00.
10 кастрычніка прайшло чарговае паседжанне Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў. На парадку дня разглядаліся наступныя пытанні: прыём у Саюз новых сяброў, якія прайшлі прыёмную камісію; арганізацыя і правядзенне чарговага З’езда СБП; рознае.
Сьмерць і радзіны не выбіраюць гадзіны. Зоська Верас не дажыла да свайго стагодзьдзя ўсяго месяц з паловай – памерла 10 кастрычніка 1991 году. А так хацелася, каб дажыла, каб заставалася жывым злучнікам паміж пакаленьнямі, эпохамі і стагодзьдзямі. Не збылося – сувязь часоў распалася.
Парадаксальна: «Залаты век» літаратуры ў славянскіх народаў, як правіла, супадае з эпохай найбольшага абмежавання грамадзянскіх свабодаў. Пэўна, гэта звязана з тым, што менавіта ў паэтычнай творчасці чалавек знаходзіць тую раскаванасць і разняволенасць, тую вышыню палёту, якія кампенсуюць для яго недахоп свабоды ў паўсядзённым жыцці.
16 верасня вядомы беларускі паэт, грамадскі дзеяч, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, сябар Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў Сяргей Законнікаў адзначыў свой 65-гадовы юбілей. Новыя вершы ад паэта вашай увазе.
Слова лекуе. Слова добрае і слова літаратурнае (паэтычнае і празаічнае). А пагатоў лекуе слова замоваў. Калісьці ў маленстве ў Лунінцы суседка баба Марына за тры дні адшаптала мяне ад рожы. Я не магу цяпер ня верыць у замовы, бо тады верыць не магла. Яны прыцягваюць сваёй спрадвечнасьцю і беларускасьцю, верай у слова і ў тое, што болю ў беларусаў можа стаць меней.
Віцебскае абласное аддзяленне Саюза беларускіх пісьменнікаў аб’яўляе літаратурны (твораў класічных формаў) конкурс для моладзі, прысвечаны 120-годдзю з дня народзінаў Максіма Багдановіча.
Сёння Нобелеўскі камітэт абвясціў імя ўладальніка Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2011 год. Лаўрэатам стаў шведскі паэт Томас Транстромер.
Часопіс "ПрайдзіCвет" і Ініцыятыўная група "Kate&Osia" абвяшчаюць Конкурс перакладу са славянскіх моваў (балгарская, чэшская, харвацкая, сербская, украінская, славацкая, польская, руская) на беларускую.
11 кастрычніка (аўторак) суполка «Рубон» Наваполацкай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны запрашае на творчую сустрэчу з вядомым беларускім літаратарам, рэдактарам часопіса “Дзеяслоў” Барысам Пятровічам і папулярным беларускім бардам Алесем Камоцкім.