Навіны

14.06.2012
2785
Сустрэча з Уладзімерам Арловым у Берасьці

Прэзэнтацыя дзьвюх кніг сэрыі «Бібліятэка Свабоды» з удзелам пісьменьніка Ўладзімера Арлова прайшла ў Берасьцейскай грэка-каталіцкай парафіі. На сустрэчы прысутнічала некалькі дзясяткаў чалавек.

14.06.2012
3082
Сустрэча з Ірынай Хадарэнка ў Кракаве

Лірыка Ірыны Хадарэнка, прадстаўленая ў яе новым зборніку “Свядомаграфія”, ужо паспела завалодаць увагай шматлікіх прыхільнікаў паэтычнага слова. Свой сёлетні дзень нараджэння паэтка будзе адзначаць падчас сустрэчы з чытачамі 19 чэрвеня ў папулярнай кракаўскай кнігарні-кавярні “Massolit Books”.

14.06.2012
4471
"Заслужаны дзеясловец" Леанід Дранько-Майсюк прэзентаваў новую кнігу

12 чэрвеня прэзентаваў сваю “Кнігу для спадарыні Эл”, што выйшла ў серыі “Кнігарня пісьменніка” Леанід Дранько-Майсюк. Павіншаваць яго з гэтай падзеяй прыйшлі калегі, сябры і чытачы пісьменніка.

13.06.2012
1731
З юбілеем!

Сёння, 13 чэрвеня, сябру ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Жуку Ігару Васільевічу спаўняецца 55 гадоў. Віншуем са святам, шаноўны Ігар Васільевіч! Зычым добрага здароўя і творчых поспехаў!

13.06.2012
2488
Прэзэнтацыі кнігі "Geniush loci"

15 чэрвеня ў кнігарні "ЛогвінаЎ" адбудзецца прэзэнтацыі кнігі "Geniush loci" (зборнік пераможцаў конкурсу маладых літаратараў, прысьвечанага 100-годзьдзю Ларысы Геніюш).

12.06.2012
1782
Леанід Дранько-Майсюк: Валошка радасьці.

Вяртаючыся на Францысканскую: Як добра госьцем быць у той жанчыны, якая просіць-патрабуе вершаў
на мове беларускай і за гэта частуе мёдам у завулку Сьнежным.

12.06.2012
1846
Сільвія Плат: Узыход сонца на поўдні.

Вершы. Пераклад з ангельскай Вольгі Гапеевай: "Мюнхенскія манекены", "Авечкі ў тумане", "Узыход сонца на поўдні", "Зімовыя дрэвы", "Макі ў кастрычніку", "Балонікі".

11.06.2012
4014
Прэзентацыя статута ВКЛ прайшла ў Магілёве

9 чэрвеня ў Магілёве у гарадзкой ратушы адбылася прэзэнтацыя выкупленага ў Расеі экзэмпляра статута Вялікага Княства Літоўскага, выдадзенага ў 1588 годзе Львом Сапегам

08.06.2012
4471
Прыемная вестка з Лондана

Лонданская Брытанская бібліятэка падзякавала ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і Згуртаванню беларусаў свету “Бацькаўшчына” за дасылку “Кніганошы”— англамоўнага каталога беларускіх кніг. Беларускі каталагізатар бібліятэкі Рыма Лок выказала зацікаўленасць у атрыманні далейшых выпускаў выдання.

08.06.2012
4325
Райскія яблычкі ад Сяргея Астраўца

На сайце інтэрнэт-бібліятэкі kamunikat.org з'явілася новая кніга Сяргея Астраўца "Райскія яблычкі". Кніга выйшла толькі ў электронным варыянце, спампаваць яе можна ў фармаце pdf.

08.06.2012
2657
Радыё Свабода прэзэнтавала «Слоўнік Свабоды»

У менскай кнігарні «логвінаЎ» адбылася прэзэнтацыя кнігі «Слоўнік Свабоды», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды». Гэта другое выданьне кнігі, якая выйшла да 10-годзьдзя сэрыі.

08.06.2012
2067
"Дняпроўская строма"

Выйшаў у свет першы нумар літаратурна-мастацкага і інфармацыйнага бюлетэня Магілёўскага абласнога аддзялення ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” “Дняпроўская строма”.

07.06.2012
4122
Вечарына ў гонар А.С.Пушкіна ў Магілёве

6 чэрвеня 2012 г., у дзень нараджэння А.С.Пушкіна, Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж імя А.С.Пушкіна зладзіў вечарыну, прысвечаную памяці знакамітага рускага паэта. Былі агучаны біяграфічныя звесткі, звязаныя са знаходжаннем Пушкіна ў Магілёве, гучалі вершы магілёўскіх паэтаў Алеся Казекі і Анастасіі Кананковай, прысвечаныя паэту,  артысты тэатра пад кіраўніцтвам Алы Кусковай зрабілі інсцэніроўку вядомых пушкінскіх вершаў.

07.06.2012
4145
У Гродне пакажуць спектакль паводле паэмы Міколы Гусоўскага

Прэм'ера спектакля "Паляванне на зубра" адбудзецца сёння ў Гродзенскім абласным тэатры лялек. Спектакль пастаўлены па матывах паэмы Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра".

07.06.2012
3932
"Гліняны Вялес" уручылі Аляксандру Лукашуку

6 чэрвеня Таварыства вольных літаратараў у менскай кнігарні «логвінаЎ» уручала прэмію «Гліняны Вялес» за 2011 год. Ляўрэатам стаў Аляксандар Лукашук з кнігай «Сьлед матылька. Освальд у Менску» з сэрыі «Бібліятэка Свабоды».

06.06.2012
4548
Уладзімір Арлоў прэзентаваў інтэрактыўную кнігу

У кнігарню “логвінаЎ” было прадказальна не ўбіцца. “Як для Арлова, дык замалое памяшканне”, — канстатаваў адзін з наведнікаў. Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова прыпала на дзень памяці Ефрасінні Полацкай. “Няхай яна трымае ў ласцы гэты прытулак для літаратараў”, —  выказаў у сувязі з гэтым сваё пажаданне пісьменнік.

06.06.2012
2130
Прэзентацыя "Кнігі для спадарыні Эл"

12 чэрвеня а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13, Траецкае прадмесце) адбудзецца прэзентацыя "Кнігі для спадарыні Эл" Леаніда Дранько-Майсюка.

06.06.2012
3530
Вячаслава Рагойшу віншуем з юбілеем!

5 чэрвеня сустрэў свой 70-ты год сябар ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Вячаслаў Пятровіч Рагойша - доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі, сябра вучонай рады філалагічнага факультэта БДУ і вучонай рады Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны пры міністэрстве адукацыі, старшыня Міжнароднага фонду Янкі Купалы (з 1996 году).

05.06.2012
2975
Уручэнне літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес”

6 чэрвеня Таварыства Вольных Літаратараў уручыць прэмію “Гліняны Вялес” за 2011 год. Ёй будзе ўганараваны Аляксандр Лукашук за кнігу “Палёт матылька. Освальд у Менску” (Серыя “Бібліятэка “Свабоды”).

05.06.2012
3920
Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Арлова сёння

5 чэрвеня ў кнігарні логвінаЎ (Незалежнасці 37А) Уладзімір Арлоў прадставіць сваю новую кнігу “Пакуль ляціць страла. 100 пытаньняў пісьменьніку” (Серыя “Бібліятэка “Свабоды”).

Вынік пошуку: 4581-4600 з 5570 Першая | | 228229230231232 | | Апошняя