Навіны

05.06.2012
3648
Леанід Дранько-Майсюк напісаў "Кнігу для спадарыні Эл"

“Кніга для спадарыні Эл” Леаніда Дранько-Майсюка выйшла ў серыі “Кнігарня пісьменніка” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Кніга ўжо пятнаццатая ў творчай біяграфіі аўтара. Першая – зборнік вершаў “Вандроўнік”, які ўбачыў свет у 1983 годзе. І ўсё ж найважнейшай для сябе аўтар называе апошнюю.

04.06.2012
2187
Лета пачалося з “Харошага рамана”

У першы дзень лета прэзентаваў свой дэбютны зборнік кароткай прозы Кірыл Дубоўскі. Кніга “Харошы раман” — трэцяя ў падсерыі “Пункт адліку”, заснаванай ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” для маладых аўтараў. Выйшла яна ў выдавецтве “логвінаЎ”. Прэзентацыя прайшла ў галерэі “Ў” пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”

04.06.2012
2185
Выстава ў гонар Янкі Купалы ў Горадні

Выстава, прысвечаная Янку Купалу, адкрылася ў рамках Рэспубліканскага фэсту нацыянальных культур. Яе назва: «Кветкі ўсіх народаў у вянок Купалы». Адкрыцьцё адбылося ў галерэі «Крыга», дзе выстаўленыя карціны гарадзенскіх аўтараў з купалаўскай тэматыкай і творы з фондаў Саюзу мастакоў з Менску.

01.06.2012
2416
Лукашук: Нельга быць беларусам, жыць у Празе і не выдаваць кнігі

Справы выдавецкія і гуманістычныя з дырэктарам Беларускай службы Радыё «Свабода», заснавальнікам «Бібліятэкі Свабоды» Аляксандрам Лукашуком абмяркоўвалі Аляксей Кароль і Вольга Хвоін.

01.06.2012
2572
Большасьць беларусаў ня супраць вучыць і вучыцца па-беларуску

Кампанія «Будзьма беларусамі!» і лябараторыя сацыялягічных дасьледаваньняў «Новак» працягваюць публікаваць вынікі дасьледаваньня беларускай ідэнтычнасьці. Паводле новых дадзеных, беларусы ня супраць павелічэньня ўжываньня беларускай у сфэры адукацыі, рэкляме, нягледзячы на тое, што самі па-беларуску сталі размаўляць горш, чым некалькі гадоў таму.

31.05.2012
1953
Грошы на тое, каб выкупіць Статут ВКЛ, сабралі

Музей гісторыі Магілёва сабраў 45 тысяч даляраў, каб выкупіць арыгінальнае выданьне Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1588 году. «Грошы на куплю Статуту цалкам сабраныя. У адказ на зварот Нацыянальнага банку адгукнулася фінансавая кампанія „Альпары“, якая сёньня пацьвердзіла сваю гатоўнасьць выдзеліць $30 тысяч на дадатак да ўжо сабраных сродкаў. Сумарна ў нас ёсьць неабходныя для куплі Статуту рэсурсы», — заявіў Інтэрфаксу дырэктар музэю Аляксей Бацюкоў.

31.05.2012
3555
Сустрэча ў Кіеве

29 траўня дэлегацыя ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” у складзе старшыні Барыса Пятровіча, намесніка старшыні Эдуарда Акуліна і перакладчыка Валера Стралко наведала Кіеў, дзе правяла сустрэчу з кіраўніцтвам Нацыянальнага саюза  пісьменнікаў Украіны.

31.05.2012
2335
Радыё "Свабода" ладзіць чытанні Быкава

У пачатку 1990-х Васіль Быкаў уручаў дыплёмы першым выпускнікам Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа, які ў часы Адраджэньня быў ня толькі адукацыйнай ўстановай, але і асяродкам выхаваньня будучай беларускай эліты.

30.05.2012
3611
Выйшла "Літаратурная Беларусь" № 69

У новым нумары чытайце: матэрыялы пра Міколу Купрэева, Алеся Салаўя, Анатоля Іверса, вершы Ірыны Багдановіч, Леаніда Дранько-Майсюка, Віктара Слінкі, аповед Міколы Дубоўскага, Прытча «Іх» Анатоля Бароўскага, Рэцэнзія Сяргея Чыгрына на «Выбранае» Алеся Барскага.

30.05.2012
4269
Падведзены вынікі моладзевага конкурсу літаратурнай творчасці “Брама мар”

Намінацыі “Паэзія” і “Драматургія” сёлета засталіся без пераможцы. Затое прафесійныя аматары слова назвалі самага таленавітага празаіка, крытыка і пісьменніка для дзяцей.

30.05.2012
3727
Дан Андэрсан паяднаў беларусаў і шведаў

25 траўня ў дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбыўся не зусім звычайны канцэрт, які можна назваць трыб’ютам Дану Андэрсану. Песні на вершы шведскага паэта прадстаўлялі як яго землякі, так і беларускія выканаўцы. Такім чынам, распачаліся традыцыйныя Дні Швецыі ў Беларусі.

30.05.2012
1728
Конкурс “130 прысвячэнняў Песняру”

У юбілейны, 130-ты, год з дня нараджэння Якуба Коласа музей пісьменніка распачынае грамадска-літаратурную акцыю “130 прысвячэнняў Песняру”, узяць удзел у якой можа кожны ахвотны. Для гэтага неабходна да 1 верасня 2012 года даслаць свае літаратурныя творы (вершаваныя, празаічныя, драматургічныя), прысвечаныя класіку беларускай літаратуры на электронны адрас музея.

29.05.2012
2548
Тры вечары са "Свабодай" у кнігарні "логвінаЎ"

Радыё Свабода і кнігарня логвінаЎ запрашаюць на літаратурныя вечарыны: прэзентацыі "Слоўніка Свабоды" і кнігі Ўладзіміра Арлова "Пакуль ляціць страла", а таксама ганараванне прэміяй "Гліняны Вялес" Аляксандра Лукашука.

29.05.2012
3352
Цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў конкурса “Экслібрыс”

ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” запрашае на ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання удзельнікаў конкурса маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”, якая пройдзе 14 чэрвеня ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Леаніда Шчамялёва. Пачатак у 18.30.

28.05.2012
2044
У Магілёве прэзентавалі "Паэтычны сшытак" Аляксандра Хлімановіча

24 мая 2012 г. у Магілёўскай абласной бібліятэцы адбылася вечарына, прысвечаная выхаду ў свет кнігі магілёўскага паэта Аляксандра Хлімановіча “Паэтычны сшытак”.

28.05.2012
3808
Свята ў Бялынкавічах "Пісьмянкоў луг"

26 мая 2012 г. у в.Бялынкавічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці адбылося 1 абласное свята паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг», названае ў гонар вядомага беларускага паэта, ураджэнца гэтай вёскі Алеся Пісьмянкова.

28.05.2012
3244
Фільм «У тумане» паводле Быкава атрымаў прыз FIPRESCI ў Канах

Фільм, зняты паводле аповесці Васіля Быкава "У тумане", не атрымаў асноўных узнагародаў, але быў уганараваны адмысловым прызам Міжнароднай асацыяцыі кінакрытыкаў FIPRESCI.

28.05.2012
2133
Зорка ўкраінскай літаратуры Сяргей Жадан выступіць у Менску

Cамы перакладаны беларусамі ўкраінскі літаратар пасьля Тараса Шаўчэнкі, бліскучы стыліст, вытанчаны правакатар, ляўрэат шматлікіх літаратурных узнагарод, аўтар знакавых кніг «Дэпеш Мод», «Гімн дэмакратычнай моладзі» і «Біг Мак», Сяргей Жадан едзе да нас.

26.05.2012
3005
У чаканні біёграфа: пра Міколу Купрэева піша Анатоль Сідарэвіч

25 мая споўнілася б 75 гадоў паэту Міколу Купрэеву. З якога боку падступіць? Вазьму тэму «Паэты маёй стараны». Для тэмы гэтае павінны быць нейкія абмежаванні ў прасторы. Ганцавіцкі раён? Чаму б і не?

25.05.2012
3045
Літаратурная вечарына Ірыны Хадарэнкі і Паўла Надольскага

31 траўня Беларускі Дом у Варшаве запрашае на літаратурнае спатканне з паэтамі Ірынай Хадарэнка і Паўлам Надольскім. У праграме: прэзентацыя зборніка вершаў “Свядомаграфія” Ірыны Хадарэнка, прадстаўленне новых перакладаў паэзіі Цыпрыяна Норвіда ў перакладзе Паўла Надольскага. Пачатак а 18-й гадзіне. Уваход вольны.

Вынік пошуку: 4601-4620 з 5570 Першая | | 229230231232233 | | Апошняя