Навіны
5 лістапада (субота) у кнігарні “логвінаЎ” а 16-00 адбудзецца прэзентацыя кніг: “Магільнае ў час нямецкай акупацыі. Успаміны”, “Варыяцыі на нацыянальную тэму”, “Нацыянальна-культурнае жыццё Беларусі 1941-1944гг.” прафесара гісторыі Леаніда Лыча.
Зборнік п’есаў беларускіх драматургаў у перакладзе на французскую мову “Une Moisson en hiver ” (“Ураджай зімой”) выйшаў у парыжскім выдавецтве “L'espace d'un instant”.
2 лістапала (серада) з 19:00 па 21:00 у кнігарні "логвінаЎ" будзе праходзіць выпрабаваўчы тэрмін новы прадавец-кансультант - паэтка і эсэістка Марыя Мартысевіч.
кожнага ранку па тратуарах і пляцах
механічныя робаты смутку імчаць
на працу
запіваючы печыва каваю ці кампотам
уяві сябе кожным з іх, то бок — мёртвым
…Два члены Саюза беларускіх пісьменнікаў знаходзяцца ў няволі. Гэта празаік і грамадскі актывіст Павел Севярынец ды літаратуразнаўца, празаік-эсэіст і праваабаронца Алесь Бяляцкі.
29 кастрычніка, у вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну сёмы раз ладзілася сьвята паэзіі “Дух — гэта, людзі, Я”. Яно прымеркавана да 52-й гадавіны з дня народзінаў беларускага паэта Анатоля Сыса.
54-ы нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Дзеяслоў” ужо з’явіўся на паліцах кнігарняў і хутка трапіць ў паштовыя скрынкі падпісчыкаў выдання. Яго адметнасцю, акрамя традыцыйна цікавага беларускага мастацкага і крытычнага чытва, стаў дыск з дакументальным фільмам пра жыццё і творчасць Ларысы Геніюш.
Раптоўнага паўстаньня на мінулым зьезьдзе Саюзу пісьменьнікаў Беларусі не адбылося – ягонага старшыню пераабралі на другі тэрмін. Прычым перавыбары тыя сталі трыюмфальнымі для Мікалая Чаргінца – за яго прагаласаваў 461 дэлегат, адзін выказаўся супраць і трое ўстрымаліся. З чым і віншую пераможцу і ўвесь гэтак адданы яму СПБ. Такога адзінства ў пісьменьніцкіх шэрагах ня змог дамагчыся ніводзін папярэдні старшыня. Нават у савецкія часы пры Максіму Танку сякое-такое іншадумства дазвалялася. А ў сёньняшнім СПБ, як у войску: “Вы – за?” – “Так точна, таварыш генэрал!”
Паэт Генадзь Бураўкін пракаментаваў выказванні кіраўніка дзяржавы, які на сустрэчы з сябрамі праўладнага пісьменніцкага саюза абвінаваціў «свядомых» пісьменнікаў у ліцці бруду на краіну за гранты і …выступіў супраць цэнзуры ў мастацтве.
Нацыянальная літаратура ў 90-я гады “несла ідэю развіцця Беларусі як еўрапейскай краіны”, адзначыў у каментары для Naviny.by паэт, экс-кандыдат у прэзідэнты, лідэр кампаніі “Гавары праўду!” Уладзімір Някляеў. Праз культуру, агульныя духоўныя каштоўнасці, эстэтыку, філасофію ўспрымання свету ў будучыні меркавалася інтэграцыя з Еўропай. Някляеў лічыць, што беларуская нацыянальная літаратура стала перашкаджаць ўладзе менавіта з прыходам Лукашэнкі.
Інстытут імя Гётэ ў Мінску запрашае на літаратурнае аўтарскае чытанне нямецкай пісьменніцы Ірыс Ханікі, якое пройдзе 28 кастрычніка.
Сёньня Аляксандар Лукашэнка на сустрэчы зь сябрамі Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (старшыня – Мікалай Чаргінец) дзяліўся сваімі думкамі аб беларускім літаратурным працэсе і аб месцы пісьменьніка ў сёньняшнім жыцьці. Некаторыя выказваньні Лукашэнкі мы абмеркавалі з старшынём Беларускага ПЭН-Цэнтру паэтам Андрэем Хадановічам.
Новы нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Дзеяслоў” прэзентавалі 21 кастрычніка ў сталічнай кнігарні “логвінаЎ”. Ужо традыцыйная сустрэча аўтараў выдання з прыхільнікамі сваёй творчасці праходзіла ў фармаце “жывога часопісу” – па прачытанні твора (а з часу выхаду нумару мінуў ужо месяц) чытачы атрымалі магчымасць падзяліцца ўражаннямі з улюбёнымі пісьменнікамі, задаць ім пытанні.
Выйшаў доўгачаканы гістарычны раман Міхаіла Галдзянкова “Пан Кмитич” у выглядзе першых дзвюх кніг рамана – “Огненный всадник” і “Тропою волка”. 1 лістапада ў кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37А) пройдзе прэзентацыя рамана.
Паводле часопіса Forbes, нігерыйскі пісьменнік Чынуа Ачэбэ (Chinua Achebe) — найбольш уплывовая знакамітасць Афрыкі. 80-гадовы Ачэбэ ўзначаліў спіс з сарака чалавек, абышоўшы дзясяткі музыкаў, зорак футболу, дзвюх супермадэляў, кінарэжысёра, вядоўцу ток-шоў і чэмпіёна свету па бегу на доўгія дыстанцыі.
Кінематаграфісты шасці краін, у тым ліку беларускія, заняты ў здымках фільма па матывах аповесці Васіля Быкава «У тумане». Аб гэтым у інтэрв’ю карэспандэнту БЕЛТА паведаміў генеральны дырэктар Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» Алег Сільвановіч.
30 верасня народнаму паэту Беларусі, празаiку, публiцысту, фалькларысту, літаратуразнаўцу, драматургу, грамадскаму і дзяржаўнаму дзеячу Нілу Сымонавічу ГІЛЕВІЧУ споўнілася 80 гадоў. «Новы час» і «Літаратурная Беларусь» сонечна віншуюць паважанага юбіляра, жадаюць радасці, здароўя і адраджэння яго жыццёвай мары – беларускай Беларусі!
Мінакі дзівіліся: з Караткевічам яны ўжо даўно пазнаёміліся, ён кіянам не чужы, дык каму патрэбен гэты цырыманіял? Навошта гэтая – рукі ў кішэні – поза? Ні павітацца, ні чарку ўзяць… Але цырыманіял 20 кастрычніка 2011 году адбыўся, і аўтар “Зямлі пад белымі крыламі”, упершыню выдадзенай акурат у Кіеве, афіцыйна прапісаўся ва ўкраінскай сталіцы непадалёк ад беларускай амбасады.
Кнігарня “логвінаЎ” запрашае на бясплатную экскурсію. У праграме экскурсіі:
- адведзіны нулявога кніжнага кіламетру;
- аповед пра кніжныя навінкі 2011 года;
- раскрыццё ўсіх таямніц беларускага гандлю кнігамі.
20 кастрычніка ў Кіеве адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця помніка Уладзіміру Караткевічу. У мерапрыемстве возьмуць удзел міністр культуры Беларусі Павел Латушка і міністр культуры Украіны Міхаіл Кулыняк, дзеячы культуры і мастацтва Беларусі і Украіны, паведамляе прэс-служба Міністэрства культуры Беларусі.