Навіны
На адкрыцці "Тыдня паэтаў" у Маскве абвешчаны лаўрэат вялікай прэміі "Біенале паэтаў" – кіраўнік кампаніі "Гавары праўду", былы кандыдат на прэзыдэнта, паэт Уладзімір Някляеў. Прэмію ўручаюуь за значныя дасягненні ў галіне паэтычнага мастацтва.
14 кастрычніка ў мінскай бібліятэцы ім. Талстога (вул. Маскоўская, 18) адбудзецца творчая сустрэча з нарвежскім пісьменнікам Нільсам Хенрыкам Смітам.
Сёлета — не да паэзіі. Да паэтаў таксама мала справы. У палітычнай калатнечы нават самое існаванне беларускай літаратуры падаецца неабавязковым; сацыяльныя пытанні (чытай «матэрыяльныя») засланяюць усе астатнія. Для газетнай прасторы смерць паэта таксама — інфармацыйная нагода, прычына з’яўлення кароткай нататкі, якая наўрад ці збярэ вялікі рэйтынг і мноства каментароў.
Сяргей Егарэйчанка нарадзіўся 17 кастрычніка 1988 года. Сёлета скончыў гістарычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» і пачаў працаваць у адноўленым Нясвіжскім музеі.
Чытанні пройдуць 5 кастрычніка а 19-й гадзіне ў кнігарні «логвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37а).
2 кастрычніка ў Мінску ў касцёле Святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) у дзень святых анёлаў-ахоўнікаў маліліся за народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча, якому 30 верасня споўнілася 80 гадоў. Службу вёў пробашч касцёла ксёндз Уладзіслаў Завальнюк.
Віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі вылучаны на Нобэлеўскую прэмію міру за заслугі ў справе абароны правоў чалавека.
Выдавецтва Каталіцкага Люблінскага ўніверсітэта выдала ўнікальную кнігу даследчыцы беларускай культуры Беаты Сівэк “Wolność ukrzyżowana Rzecz o białoruskim dramacie i teatrze” (“Воля на крыжы. Слова пра беларускую драматургію і тэатр»).
30 верасьня Ніл Гілевіч сьвяткуе сваё 80-годзьдзе. Народны паэт Беларусі, прафэсар Белдзяржунівэрсытэту, аўтар больш як васьмідзесяці кніг паэзіі, публіцыстыкі, літаратуразнаўчых прац і перакладаў, былы старшыня камісіі па адукацыі, культуры і захаваньні гістарычнай спадчыны ў Вярхоўным Савеце XII скліканьня, стваральнік Рэспубліканскага таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны прымае віншаваньні ад родных, сяброў і тысячаў прыхільнікаў ягонай творчасьці. Дзяржаўныя структуры і мэдыі, за выняткам літаратурных часопісаў «Полымя» і «Маладосьць», гэту дату ў жыцьцяпісе аднаго з двух апошніх народных паэтаў Беларусі не заўважылі.
Слыннаму беларускаму паэту Нілу Гілевічу сёння споўнілася 80 гадоў. Саюз беларускіх пісьменнікаў шчыра віншуе юбіляра з Днём нараджэння і зычыць яму моцнага здароўя, плёну ў творчасці і радасці ад жыцця!
3 і 4 кастрычніка (панядзелак і аўторак) у клубе «Графіці» (зав. Калініна, 16) адбудуцца «Інтымныя сустрэчы» з музыкам Лявонам Вольскім, падчас якіх будзе прэзентаваная яго першая кніга прозы «Міларусь».
Замест новай літаратуры чытачам у раённых бібліятэках прапануюць падшыўкі дзяржаўных газет.
Беларускія паэты Віталь Рыжкоў і Андрэй Адамовіч узялі ўдзел у паэтычным фестывалі з элементамі навуковай школы “Паэзія ў постсавецкай культурнай прасторы”, што праводзіўся на дзвюх пляцоўках у Екацерынбургу 23 верасня.
З нагоды 80-гадовага юбілея выбітнага беларускага паэта Ніла Гілевіча 2 кастрычніка (нядзеля) ў Касцёле святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) адбудзецца малебен за яго здароўе.
На вуліцы восень. Настаў час збіраць ураджай – як з Дрэва Паэзіі*, так і ўраджай на літаратурнай ніве. Кампанія “Будзьма беларусамі”, сайт KREVO.BY і ініцыятыва "Твой Фэст" пры падтрымцы беларускага ПЭН-цэнтру 30 кастрычніка зладзяць “Літаратурныя дажынкі”.
28 верасьня працягнецца судовы працэс пад Алесем Яўдахам. На мінулым паседжаньні 23 верасьня ў судзе дапыталі сьведкаў з боку абвінавачаньня — супрацоўнікаў падатковай службы і паштавікоў.
З 22 па 25 верасня ў шведскім горадзе Гётэборг прайшоў адзін з найбуйнешы кніжных кірмашоў у свеце. Актыўны ўдзел у працы кірмаша ўзялі і беларускія творцы.
Уявім сабе: сустрэліся на тым сьвеце Якуб Колас і Ўладзімер Жылка. Пагаварылі, паўспаміналі агульных сяброў і знаёмцаў, прыгадалі сваю першую сустрэчу на Акадэмічнай канфэрэнцыі ў 1926 годзе ў Менску. А потым старэйшы клясык бярэ маладзейшага за гузік і сурова так пытаецца: “Дык хто напісаў верш “Беларускаму люду” – вы ці я?”
Баранавіцкая грамадская арганізацыя творчае згуртаванне “Святліца” звярнулася ў мясцовы гарадскі савет дэпутатаў з ініцыятывай ушанаваць памяць баранавіцкага паэта Івана Лагвіновіча, назваўшы адну з вуліц горада яго імем.
Дзень народзінаў вядомай беларускай паэткі Ніны Мацяш адзначаны другім паэтычным чытаннем «Бабіна лета – 2011 з Нінай Мацяш», якое прайшло на радзіме паэткі, у Белаазёрску.