Навіны
2 сакавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры Саюз беларускіх пісьменнікаў ладзіць літаратурную імпрэзу, прысвечаную 150-годдзю з дня смерці Тараса Шаўчэнкі і 140-годдзю з дня нараджэння Лесі Украінкі, класікаў украінскай літаратуры.
Паэт Уладзімір Някляеў стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” за 2010 год. Прэміяй адзначаная кніга “Кон. Вершы двух стагоддзяў” (Мінск: Лімарыус, 2010), паведаміў у сваім блогу старшыня арганізацыйнага камітэта прэміі, літаратар Алесь Аркуш.
Сёння спаўняецца 75 гадоў беларускай пісьменніцы, літаратуразнаўцу і крытыку, сяброўцы Саюза беларускіх пісьменнікаў Лідзіі Сямёнаўне Савік. З гэтай нагоды СБП выказвае свае самыя шчырыя віншаванні юбілярцы!
3 сакавіка ў кнігарні “логвінаЎ” часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” пры ўдзеле культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” адзначаць украінскую літаратурную Масленіцу.
Саюз беларускіх пісьменнікаў распачынае новую грамадска-культурную акцыю па стварэнні фонду беларускай мовы і культуры ў першым і пакуль што адзіным замежным музеі народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.
Расійская “Новая газета” змяшчае на сваіх старонках урывак з аповесці Уладзіміра Някляева “Вяртанне Веры”. У бліжэйшым, сакавіцкім нумары часопіса “Дружба народов”, паведмляе газета, аповесць плануецца надрукаваць цалкам. Пераклад на рускую мову ажыццявіў Павел Анціпаў.
Сёння выйшаў 54-ы нумар культурна-асветніцкага праекту Саюза беларускіх пісьменнікаў і газеты “Новы час” “Літаратурная Беларусь”.
Адкрывае газету артыкул Станіслава Дубянецкага “На мяжы этнічнага вымірання”: “У сённяшняй Беларусі працэс дэнацыяналізацыі (дэбеларусізацыі) грамадства дасягнуў своеасаблівай «кропкі незвароту», калі ўсе сферы духоўнай культуры і побыту народа пазбаўлены сваёй нацыянальнай асновы.
Грамадска-культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!" мае гонар запрасіць усіх на чарговую сустрэчу з Уладзімірам Арловым. Сустрэча адбудзецца 5 сакавіка ў Клецку.
Саюз беларускіх пісьменнікаў сардэчна віншуе з 75-гадовым юбілеем сябра Саюзу, празаіка Аляксандра Сопата і зычыць яму доўгіх гадоў жыцця і плёну ў творчай дзейнасці!
Днямі выйшаў 50-ы нумар літаратурнага часопіса “Дзеяслоў”. У юбілейным нумары выдання – паэтычныя падборкі ад Рыгора Барадуліна, Андрэя Хадановіча, Алеся Аркуша, Віктара Ярца, Макса Шчура і Уладзіміра Папковіча.
Чарговы справаздачна-выбарчы сход Брэсцкага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў, а таксама святочная вечарына, прымеркаваная да 30-годдзя гэтай арганізацыі, прайшлі 19 лютага ў Брэсце.
17 лютага на Агульным сходзе РГА “Беларускі ПЭН-цэнтр” было вырашана аднавіць уручэньне прэміі імя Алеся Адамовіча і прэміі імя Францішка Багушэвіча.
21 лютага адбудзецца сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым у Заслаўскай гімназіі (былая СШ № 3).
Дзень роднай мовы 21 лютага ў Беларусі будзе адзначацца дыктоўкай. У Менску ўсе ахвотныя напісаць яе, а таксама праверыць свае веды ў роднай мове змогуць а 18 гадзіне ў Літаратурным музэі Максіма Багдановіча. Гэтай імпрэзай распачнецца вялікая праграма агульнанацыянальнай дыктоўкі.
Такое рашэнне прыняў агульны сход ПЭН-цэнтра. Прапанову вылучыць Уладзіміра Някляева на прэстыжную літаратурную прэмію выказаў паэт і грамадскі дзеяч Генадзь Бураўкін.
17 лютага ў Малой залі імя Рыгора Шырмы Беларускай дзяржаўнай філярмоніі будзе прэм’ера спэктаклю “Пункціры”. Паводле твораў Алеся Разанава спэктакль прадстаўляе тэатар аднаго актора “Зьніч”. Напярэдадні на генэральнай рэпэтыцыі “Пункціраў” пабывала карэспандэнтка Свабоды.
Прыём заявак для ўдзелу ў праграме ЦЭІ "Стыпэндыя для аўтараў in residence" ("Рэзідэнцыя") на 2011 год, якая праводзіцца Цэнтральнаэўрапэйскай Ініцыятывай (ЦЭІ, Central european initiative) у супрацоўніцтве з Асацыяцыяй славенскіх пісьменнікаў у межах Міжнароднага літаратурнага фэсту "Vilenica" (Вíленіца)
Журы літаратурнай прэміі імя Максіма Багдановіча "Дэбют", заснаванай Беларускім ПЭН-Цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменнікаў, вызначыла шорт-ліст у трох намінацыях.
Паважаныя паэты і празаікі! Шаноўныя аўтары з ліку тых, хто ўжо апублікаваў дэбютныя зборнікі!
Саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчае Конкурс на найлепшы рукапіс другой кнігі і ласкава запрашае дасылаць-перадаваць на суд нашага журы свае паэтычныя ці празаічныя зборнікі
Аб’яднаны стэнд айчынных прыватных выдавецтваў будзе працаваць у межах ХVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша, якая пройдзе 9-13 лютага ў выставачным цэнтры БелЭКСПА (вул. Янкі Купалы, 27).