Навіны

25.05.2012
2086
"Незваротны шлях" Міколы Сянкевіча

24 траўня ў Брэсцкай цэнтральнай дзіцячай біліятэцы імя Пушкіна адбылася прэзентацыя новай кнігі прозы Міколы Сянкевіча "Незваротны шлях". Павіншаваць  сябра з выхадам кнігі на вечарыну завіталі калегі пісьменніка: Алесь Каско, Мікола Пракаповіч, Лявон Валасюк, Леанід Філатаў, старшыня Брэсцкага аддзялення СБП Іван Мельнічук.

25.05.2012
3853
Сёньня ў Канах сусьветная прэм’ера «У тумане»

Фільм зьняты беларусам па нараджэньні, расейцам па пашпарце — Сяргеем Лазьніцам. У аснове фільму — аднайменны твор Васіля Быкава. 24 траўня больш за 1000 журналістаў узялі ўдзел у перадпраглядзе фільму. Стужка працягласьцю 2 гадзіны 7 хвілінаў намінавана на галоўную ўзнагароду фэстывалю.

25.05.2012
3535
25 траўня - Дзень памяці Максіма Багдановіча

У гэты дзень 95 гадоў таму класік беларускай літаратуры памёр у Ялце. У Мінску запланавана некалькі мерапрыемстваў, прысвечаных памяці паэта. А 12-й гадзіне адбудзецца ўскладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу каля Опернага тэатру, а 14-й пройдзе набажэнства ў саборы св. Пятра і Паўла. Вечарам у пятніцу ў сталіцы адбудзецца вечарына "Пад зоркай Максіма".

25.05.2012
1761
Вынікі літаратурнага конкурса "Экслібрыс"

Журы конкурса для маладых літаратараў “Экслібрыс”, абвешчанага ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, падвяло вынікі. Пераможцаў конкурса ― пяць, фіналістаў ― дваццаць. Яшчэ 15 удзельнікаў атрымаюць заахвочвальныя дыпломы і, як і фіналісты, магчымасць навучання ў школе для маладых пісьменнікаў пры СБП.

24.05.2012
3885
Кацярына Зыкава патлумачыла ўсё ў “Объяснительной”

Знайсці дарогу на прэзентацыю кнігі Кацярыны Зыкавай “Объяснительная” было нескладана, нягледзячы на тое, што імпрэза праходзіла на офісе кампаніі TUT.by, а не ў кнігарні “логвінаЎ”, торная сцежка куды дасканала вывучаная аматарамі паэзіі. Прадбачлівая Кацярына змясціла на сценах будынка папяровыя ўказальнікі. Дзякуючы ім удзельнікі прэзентацыі страцілі ўсе шанцы заблукаць і прыйшлі ў поўным складзе.

24.05.2012
3068
На палітры рыфмаў і рытмаў

Сёння трэба мець мужнасць, каб не з’ехаць з Беларусі, застацца тут жыць і працягваць займацца творчасцю. У тым лiку аб гэтым шла гутарка ў сераду ў сталiчнай мастацкай галерэi Леанiда Шчамялёва падчас літаратурна-музычнай вечарыны “Паэтычная палітра”.

24.05.2012
4358
Канцэрт удзельнікаў другога этапа конкурсу аўтарскай песні “Купалаўскія вакацыі”

24 мая 2012 года а 18-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбудзецца канцэрт удзельнікаў другога этапа конкурсу аўтарскай песні “Купалаўскія вакацыі”.

24.05.2012
4110
Фінал конкурсу “Чытаем Купалу разам”

26 мая 2012 года ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы ў рамках музейнага праекта “З Купалам у сэрцы…” адбудзецца фінал конкурсу “Чытаем Купалу разам” на лепшага чытальніка вершаў Янкі Купалы сярод вучняў школ г.Мінска, прымеркаванага да 130-годдзя з дня нараджэння першага народнага паэта Беларусі.

23.05.2012
2095
Да юбілею Саюза беларускіх пісьменнікаў літаратары ўвасобяцца ў казачныя вобразы

23 траўня ў прэс-цэнтры “Камсамольскай праўды ў Беларусі” прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная календару "Беларускі фальклор" з фотапартрэтамі  беларускіх пісьменнікаў розных пакаленняў у вобразах папулярных персанажаў народных міфаў і казак. Календар будзе выпушчаны да 80-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў і мае сваёй мэтай абуджэнне цікавасці беларусаў да сваёй фальклорнай спадчыны, нацыянальнай ідэнтычнасці, а таксама папулярызацыю сучаснай беларускай літаратуры і літаратараў.

23.05.2012
2784
Начное чытанне ў кнігарні логвінаЎ

У ноч з 23 на 24 кнігарня логвінаЎ сустрэне золак дня славянскай пісьмовасці пры свечках, гарбаце і пледах. Ілля Сін і Яўген Рагозін пачытаюць казкі, Ігар Бабкоў раскажа пра свой раман. Таксама можна будзе пакаштаваць гарбаты і кавы.

22.05.2012
3486
Пісьменнікі Беларусі, Польшчы і Швецыі зладзілі летнія чытанні ў Кракаве

Сумесныя чытанні стануць традыцыйнымі. У чытаннях у Кракаве ўзялі ўдзел Алесь Разанаў, Марыйка Мартысевіч, Ліна Экдаль, Ежы Ілг, Сара Лундберг, Адам Загаеўскі, Анэлі Юрдал.

22.05.2012
3969
Кірыл Дубоўскі напісаў “Харошы раман”

У падсерыі “Пункт адліку” выйшла трэцяя дэбютная кніга маладога аўтара — “Хороший роман” Кірыла Дубоўскага. Яе прэзентацыя пройдзе 1 чэрвеня (пятніца) пры падтрымцы кампаніі "Будзьма беларусамі!". Пачатак а 19-й.

22.05.2012
2965
Песні на вершы Дана Андэрсана па-беларуску

25 траўня ў 18.30 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў межах Дзён шведскай культуры адбудзецца музычная вечарына “Я струнаў меў чатыры…”, прысвечаная шведскаму паэту Дану Андэрсану.

22.05.2012
4067
25 траўня - дзень памяці Максіма Багдановіча

95 гадоў прайшло з таго часу, як адыйшоў у вечнасць самы малады класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч. 25 траўня 2012 года Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае прыняць удзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня памяці Максіма Багдановіча.

21.05.2012
1524
Статут вернецца ў Беларусь? Людзі сабралі 22 мільёны за 3 дні

Некалькі дзён спатрэбілася беларусам, каб сабраць першыя сродкі на нацыянальную рэліквію. Цяпер ёсць надзея, што Статут, выстаўлены на электронны аўкцыён у Маскве, вернецца на бацькаўшчыну. Гэта будзе першы арыгінал Статута на старабеларускай мове ў зборах нашай краіны.

21.05.2012
4180
Бураўкін стаў Баем: ФОТА

Пачалася праца над юбілейным календаром да 80-годдзя Саюза беларускіх пісьменнікаў. Літаратары паспрабуюць сябе ў ролі міфічных персанажаў. Класік Генадзь Бураўкін паўстаў у вобразе казачніка Бая.

21.05.2012
4428
Вечарына Купалы і Коласа ў Магілёве

17 мая 2012 г. у Магілёўская абласной бібліятэцы адбылася імпрэза да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

21.05.2012
3541
Юбілейная вечарына на Замкавай

Стала ўжо традыцыяй: у Цэнтральнай гарадской цэнтралізаванай бібліятэцы Гомеля пастаянна ладзяцца цікавыя вечарыны, прысвечаныя адметным датам творцаў. “Вечары на Замкавай” – так называецца літаратурна-мастацкі салон бібліятэкі.

21.05.2012
1816
Віншуем з юбілеем!

20 траўня два нашыя сябры адзначылі свае юбілеі.
Барысу Сымону Вікенцьевічу споўнілася 75, Кандратаву Мікалаю Мікалаевічу — 55. Сардэчна віншуем нашых шаноўных юбіляраў!

21.05.2012
3399
Прэзентацыя рамана Гудрун Паўзэванг «Хмара»

Што было б калі Чарнобыль выбухнуў у густанаселенай заходняй Еўропе? Адказ — у рамане нямецкай пісьменніцы Гудрун Паўзэванг «Хмара».
Сёння яго прэзентуе перакладнік Уладзімір Папковіч. Пачатак а 19-й.

Вынік пошуку: 4621-4640 з 5570 Першая | | 230231232233234 | | Апошняя