Навіны
7 лютага ў кнігарні “Ў” адбылася літаратурная вечарына “Глобус Беларусі”, першая ў шэрагу імпрэзаў Месяца шведскай літаратуры ў Мінску, падрыхтаванага пры падтрымцы Пасольства Швецыі ў Беларусі. Вашай увазе – фотарэпартаж з імпрэзы.
7 лютага вызначыўся кароткі спіс літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Журы назвала шэсць прэтэндэнтаў на атрыманне ўзнагароды.
Дырэктар выдавецтва «Беларускі кнігазбор» Генадзь Вінярскі: "Любой літаратуры трэба рабіць прамоцыю — аўтара прадставіць чытачу, урыўкі з кнігі апублікаваць. Чалавек мусіць мець уяўленне, што за кнігу ён набывае".
Ствараючы свой другі вялікі тэкст, Марціновіч карыстаўся тымі ж інгрэдыентамі, якія да таго ўжываў у дэбютнай кнізе “Параноя” (2009). Вось толькі скамбінаваў іх так, што выгляд, смак, і культуралагічны кантэкст прыгатаванай стравы кардынальна змяніўся.
8 лютага на сядзібе ТБМ (вул. Румянцава, 13) а 17.30 пройдзе прэзентацыя штотыднёвіка “Новы час” і яго дадатка — газеты “Літаратурная Беларусь”. У імпрэзе возьмуць удзел галоўны рэдактар “Новага часу” Аляксей Кароль і кіраўнік праекту “Літаратурная Беларусь” Алесь Пашкевіч.
Ліст, знойдзены на папялішчы – паводле аднайменнага апавядання Макса Шчура, якое дало назву кнізе, – гэта ўсё, што засталося ад нашай цывілізацыі пасля заходу пятага сонца і канца майскага календара (адпаведна якому знаёмы нам свет мусіў скончыцца ў снежні 2011).
Саюз беларускіх пісьменнікаў працягвае ўкладанне і выданне першага ў гісторыі Поўнага збора твораў народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Выйшаў з друку 9 том, які змяшчае кінасцэнарыі.
Адысея (шкада, што нельга назваць яе Улісеяй) Яна Максімюка, калі верыць кнізе “Словы ў голым полі”, пачалася ўжо даўно і скончыцца яшчэ не хутка. Гэта калі ёй верыць — бо ў падзагалоўку, які згадвае пра сны, успаміны і фотаздымкі, толькі апошняе дае хоць нейкую надзею на аб’ектыўнасць.
Учора 5 лютага свой 55-гадовы юбілей адзначыў Загірбекаў Ахмед Амарасхабавіч, а сёння 6 лютага святкуе 30-годдзе Волкава Ганна Уладзіміраўна. ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” віншуе сваіх сяброў з асабістымі святамі! Шчасця і спору ў творчай працы!
«Беларускамоўных кніг у нас выдаецца прыкладна 10%. Гэта лічба з’яўляецца адлюстраваннем моўнай сітуацыі», — заявіла першая намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч 3 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Нобелеўскі камітэт Шведскай акадэміі прыняў заяўку Беларускага ПЭН-цэнтра аб намінаванні на Нобелеўскую прэмію па літаратуры паэта і грамадскага дзеяча Уладзіміра Някляева. Пра гэта паведаміў старшыня ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч.
Рэцэнзія Людмілы Рублеўскай на кнігу "У святой краіне выгнання". Яе аўтар Ала Сяменава, вядомая найперш як крытык, належыць да пакалення, чыё дзяцінства прыйшлося на ваенныя і пасляваенныя гады, а дэбют у літаратуры адбыўся ў легендарныя шасцідзесятыя, у часы хрушчоўскай адлігі.
У Беларусі рыхтуецца закон аб выдавецкай справе. Ці абгрунтаваныя апасеньні пра тое, што на падставе гэтага закону прыватных выдаўцоў чакае зачыстка, як у свой час палітычныя партыі ці праваабарончыя арганізацыі?
Сябры гарадзенскага аддзялення СБП правялі сход, каб абмеркаваць планы на бягучы год. На цяперашні момант аддзяленне СБП у Гродна мае 21 сябра.
Дзяржаўнае рэгуляванне цяпер будзе ахопліваць увесь цыкл стварэння, вырабу і распаўсюджвання выдавецкай прадукцыі. Раней апошняе звяно выпадала са сферы дзяржаўнага ўплыву, — заўважае дэпутат Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Алена Новік.
Цэнтральнаеўрапейская ініцыятыва і Саюз славенскіх пісьменнікаў абвяшчаюць прыём заявак на стыпендыю для маладых аўтараў на 2012 год.
На працягу лютага ў кнігарні “логвінаЎ” чытачоў чакае палічка са шведскімі кнігамі, а таксама выступы і чытанні шведскіх пісьменнікаў.
Увечары 1 лютага пасля працяглай хваробы на 89-м годзе жыцця ў сваім доме ў Кракаве памерла польская паэтка Віслава Шымборска. Пра смерць пісьменніцы паведаміў яе сакратар Міхал Русінэк.
З першага лютага стартаваў блог літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. У блогу абвяшчаецца анлайн-конкурс, удзельнікам якога прапануецца скласці свой шорт-ліст прэміі.
“Белсат” прэзентуе новы дакументальны цыкл “Беларусь – адзін верш”. У 10 серыях вы сустрэнецеся з такімі творцамі, як Уладзімір Арлоў, Вера Бурлак, Адам Глобус, Генадзь Бураўкін ды іншыя.