Навіны

23.03.2012
4403
Генадзь Бураўкін правядзе дыктоўку ў Гродна

У суботу 24 сакавіка ў Гродна пройдзе V Агульнанацыянальная дыктоўка “Гродна заўсёды з мовай!”. Дыктоўку правядзе Генадзь Бураўкін па вершы Ларысы Геніюш “Мы народ”. Па завяршэньні дыктоўкі наведнікаў чакае прэзентацыя кніг выдавецкай ініцыятывы “Гарадзенская бібліятэка” “Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў” і “Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы”.

22.03.2012
4044
Прэзентацыя зборніка да 90-годдзя Веньяміна Блажэннага

Прэзентацыя навуковага зборніка да 90-годдзя Веньяміна Блажэннага адбудзецца 29 сакавіка (чацвер) а 19-й на сядзібе Беларускага ПЭН-Цэнтра (вул. Залатая Горка, 2-101).

22.03.2012
2194
Новая кніга паэзіі Анатоля Вярцінскага “Жыцьмем”

У новую кнігу паэзіі Анатоля Вярцінскага “Жыцьмем”  ўвайшлі вершы 1997-2011 гг., якія, за некаторым выключэннем, не ўваходзілі ў асобныя выданні. Другі раздзел склалі малавядомыя паэмы 70-х гг. мінулага стагоддзя.

22.03.2012
2999
Альгерд Бахарэвіч: Разумееш, пра што я?

Ці ёсць Альгерд Бахарэвіч, чый новы раман “Шабаны” выходзіць сёння, палітуцекачом, чым зарабляе на жыццё, як ён атрымаў у твар ад абаронцаў Купалы, як выжыў у “Шабанах”, чаму збег ад аднаго выдаўца да іншага, якія ахвяры ён прыносіць літаратуры, калі пачаліся і калі скончацца цёмныя часы, хто першым чытае яго раманы і чаго нам чакаць ад новай кнігі? Адказы — у інтэрв’ю Альгерда Бахарэвіча для budzma.org.

21.03.2012
2882
Улад Бубен і беларускія паэты ладзяць супольны праект

Пабачыў свет дэбютны міні-альбом “B-52” — супольны праект электроншчыка Улада Бубна з беларускімі літаратарамі. Галасамі альбому сталі Вольга Гапеева, Таццяна Беланогая і Байсан (Алесь Плотка). Альбом можна паслухаць цалкам на нашым сайце.

21.03.2012
2124
Дзень нараджэння Францішка Багушэвіча

21 сакавіка, у сусветны дзень паэзіі, нарадзіўся Францішак Багушэвіч (псеўданімы: Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава) — беларускі грамадскі дзеяч, паэт, празаік, публіцыст і перакладчык. Адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, яе класік.

21.03.2012
3207
«Чытаем Купалу разам» — 22 сакавіка

Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ў рамках Года кнігі, Купалаўскага юбілейнага года працягвае грамадска-культурную акцыю «Чытаем Купалу разам».

21.03.2012
4637
Вершы перад сном

У сусветны дзень паэзіі tut.by запрасіў на гутарку паэтаў Валерыю Куставу і Рагнеда Малахоўскага.

“Падчас першай эфірнай гадзіны мы вырашылі пагаварыць пра сёння і заўтра сучаснай беларускай паэзіі. Чым жывуць паэты? Якія тэмы ў сваіх вершах закранаюць? Чаго не хапае беларускім паэтам і паэзіі ў цэлым?” — паведамляецца ў анонсе.

20.03.2012
3880
“Залатую літару” атрымае Сяргей Харэўскі

Прыватную літаратурную прэмію “Залатая літара”, арганізатарам якой з’яўляецца Адам Глобус, у гэтым годзе атрымае вядомы мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі за кнігу «Сто твораў ХХ стагоддзя».

20.03.2012
3032
Чэшская перакладчыца: У Беларусі буду размаўляць толькі па-беларуску

Ужо месяц, як на Тэлеграфе існуе рубрыка, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы, удзельнікамі якога з'яўляюцца грамадзяне іншых краін, якія адмыслова і самастойна вывучылі беларускую мову. Сёння вашай увазе мы прапануем гутарку з чэшскай перакладчыцай, арнітолагам Святланай Уранавай (Světlana Vránová).

20.03.2012
2283
Кароткі спіс прэміі часопіса "Дзеяслоў" "Залаты апостраф"

Абвешчаны кароткі спіс прэміі часопіса "Дзеяслоў" "Залаты апостраф". Прапануем вам паўдзельнічаць у інтэрнэт галасаванцы. Хто, на вашу думку, мусіць атрымаць прэмію у намінацыях "Паэзія", "Проза" і "Дэбют"?

19.03.2012
3763
Кнігі Геніюш і Быкава выйшлі ў «Гарадзенскай бібліятэцы»

У межах выдавецкай ініцыятывы «Гараденская бібліятэка» выйшлі кнігі: “Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы. З эпісталярнай спадчыны (1964-1983)” і "Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў"

19.03.2012
2673
Беларуская моладзь вызначыць ТОП-100 беларускай прозы

Некаторыя кажуць, што «беларуская мова – бедная мова. Потому что на беларускай мове нельзя сказать что-то великое». Абвергнуць гэтае спрэчнае сцвярджэнне актывісты «Дзедзіча» прапаноўваюць з дапамогай складання ТОП-100 празаічных твораў на беларускай мове. У межах кампаніі “Наша мова” Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” адкрывае галасаванне за выбар найлепшай прозы на беларускай мове.

19.03.2012
3425
У Ляйпцыгу Беларусь уварвалася ў літаратурную Эўропу

У нядзелю закончыўся міжнародны Ляйпцыгскі кніжны кірмаш, дзе сёлета ў цэнтры ўвагі былі Польшча, Украіна і Беларусь. Эмацыйнай кульмінацыяй сталіся вечаровыя суботнія імпрэзы.

19.03.2012
4042
"Калі твой татка — паэт": гутарка з сям'ёй Андрэя Хадановіча

Мы шмат думаем, якой будзе Беларусь у будучым. Мы шмат гаворым, як было б добра, калі б усё памянялася. Але большасьць з нас дбае толькі пра тое, як перажыць сёньняшні дзень. А будучыня ёсьць цяпер. Яна будзе дакладна такой, якой будуць вашы дзеці. "Вашы дзеці" — адмысловая праграма штотыдзень у эфіры і на сайце Радыё Свабода.

16.03.2012
4290
Уручэнне літаратурнай прэміі "Дэбют" (ВІДЭА)

Відэа з уручэння літаратурнай прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча 14 сакавіка 2012 г.

16.03.2012
3411
Алег Трусаў: Пакуль моладзь будзе размаўляць па-беларуску, наша мова ніколі не загіне

Вечарам 15 сакавіка у мінскай сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны адбыўся другі этап агульнанацыянальнай дыктоўкі. Яна пісалася па хрэстаматыйным вершы Максіма Танка "Родная мова".

15.03.2012
4190
Заява Сакратарыята ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

13 сакавіка ў беларускіх СМІ была апублікаваная запіска для службовага карыстання на імя старшыні Брэсцкага аблвыканкама К.А. Сумара, у якой "во исполнение поручений Главы государства, данных 24 февраля 2012 г. в ходе совещания по итогам проведения финала Национального телевизионного музыкального проекта “Еврофест”” ад імя першага намесніка кіраўніка адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.М. Радзькова патрабавалася: “принять конкретные меры по недопущению проведения руководителями государственных органов, иных организаций политики принудительной белорусификации и искусственного сокращения использования русского языка в их деятельности".

15.03.2012
4554
"Дэбютанты-2011" — "ПрайдзіСвет", Брыль і Марціновіч

14 сакавіка ў мінскай галерэі «Ў» былі названыя і ўганараваныя лаўрэаты літаратурнай прэміі «Дэбют» у намінацыях пераклад, паэзія і проза.

15.03.2012
2556
Сакавіцкае паседжанне Рады ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

13 сакавіка прайшло чарговае паседжанне Рады ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. На ім была заслухана  справаздача старшыні ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыса Пятровіча аб дзейнасці СБП за перыяд пасля з’езду, інфармацыя аб працы рэгіянальных аддзяленняў ды інш.

Вынік пошуку: 4741-4760 з 5570 Першая | | 236237238239240 | | Апошняя