Навіны

08.02.2012
2343
Адбылася першая імпрэза Месяца шведскай літаратуры

7 лютага ў кнігарні “Ў” адбылася літаратурная вечарына “Глобус Беларусі”, першая ў шэрагу імпрэзаў Месяца шведскай літаратуры ў Мінску, падрыхтаванага пры падтрымцы Пасольства Швецыі ў Беларусі. Вашай увазе – фотарэпартаж з імпрэзы.

07.02.2012
3937
Вызначаны кароткі спіс прэміі Гедройца

7 лютага вызначыўся кароткі спіс літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Журы назвала шэсць прэтэндэнтаў на атрыманне ўзнагароды.

07.02.2012
2594
Грамадства чытаючых пенсіянераў

Дырэктар выдавецтва «Беларускі кнігазбор» Генадзь Вінярскі: "Любой літаратуры трэба рабіць прамоцыю — аўтара прадставіць чытачу, урыўкі з кнігі апублікаваць. Чалавек мусіць мець уяўленне, што за кнігу ён набывае".

07.02.2012
3473
Смак баланьезы ў краіне катлетаў: рэцэнзія на кнігу Віктара Марціновіча

Ствараючы свой другі вялікі тэкст, Марціновіч карыстаўся тымі ж інгрэдыентамі, якія да таго ўжываў у дэбютнай кнізе “Параноя” (2009).  Вось толькі скамбінаваў іх так,  што выгляд, смак, і культуралагічны кантэкст прыгатаванай стравы кардынальна змяніўся.

06.02.2012
3972
Прэзентацыя "Новага часу" і "Літаратурнай Беларусі"

8 лютага на сядзібе ТБМ (вул. Румянцава, 13) а 17.30 пройдзе прэзентацыя штотыднёвіка “Новы час” і  яго дадатка — газеты “Літаратурная Беларусь”. У імпрэзе возьмуць удзел галоўны рэдактар “Новага часу” Аляксей Кароль і кіраўнік праекту “Літаратурная Беларусь” Алесь Пашкевіч.

06.02.2012
2282
У пошуку (сама)тоеснасці: рэцэнзія на кнігу Макса Шчура

Ліст, знойдзены на папялішчы – паводле аднайменнага апавядання Макса Шчура, якое дало назву кнізе, – гэта ўсё, што засталося ад нашай цывілізацыі пасля заходу пятага сонца і канца майскага календара (адпаведна якому знаёмы нам свет мусіў скончыцца ў снежні 2011).

06.02.2012
3914
Выйшаў дзявяты том Збора твораў Васіля Быкава

Саюз беларускіх пісьменнікаў працягвае ўкладанне і выданне першага ў гісторыі Поўнага збора твораў народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Выйшаў з друку 9 том, які змяшчае кінасцэнарыі.

06.02.2012
4510
Ветракі ў голым полі: рэцэнзія на кнігу Яна Максімюка

Адысея (шкада, што нельга назваць яе Улісеяй) Яна Максімюка, калі верыць кнізе “Словы ў голым полі”, пачалася ўжо даўно і скончыцца яшчэ не хутка. Гэта калі ёй верыць — бо ў падзагалоўку, які згадвае пра сны, успаміны і фотаздымкі, толькі апошняе дае хоць нейкую надзею на аб’ектыўнасць.

06.02.2012
3811
Віншуем з днём нараджэння!

Учора 5 лютага свой 55-гадовы юбілей адзначыў Загірбекаў Ахмед Амарасхабавіч, а сёння 6 лютага святкуе 30-годдзе Волкава Ганна Уладзіміраўна. ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” віншуе сваіх сяброў з асабістымі святамі! Шчасця і спору ў творчай працы!

06.02.2012
1941
Лілія Ананіч: Мы не можам абмяжоўваць сябе моўным пытаннем

«Беларускамоўных кніг у нас выдаецца прыкладна 10%. Гэта лічба з’яўляецца адлюстраваннем моўнай сітуацыі», — заявіла першая намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч 3 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

03.02.2012
2332
Някляеў намінаваны на Нобелеўскую прэмію па літаратуры

Нобелеўскі камітэт Шведскай акадэміі прыняў заяўку Беларускага ПЭН-цэнтра аб намінаванні на Нобелеўскую прэмію па літаратуры паэта і грамадскага дзеяча Уладзіміра Някляева. Пра гэта паведаміў старшыня ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч.

03.02.2012
4206
Мястэчка - Космас - Грааль

Рэцэнзія Людмілы Рублеўскай на кнігу "У святой краіне выгнання". Яе аўтар Ала Сяменава, вядомая найперш як крытык, належыць да пакалення, чыё дзяцінства прыйшлося на ваенныя і пасляваенныя гады, а дэбют у літаратуры адбыўся ў легендарныя шасцідзесятыя, у часы хрушчоўскай адлігі.

03.02.2012
2030
Чаго чакаць ад новага закону аб выдавецкай справе?

У Беларусі рыхтуецца закон аб выдавецкай справе. Ці абгрунтаваныя апасеньні пра тое, што на падставе гэтага закону прыватных выдаўцоў чакае зачыстка, як у свой час палітычныя партыі ці праваабарончыя арганізацыі?

03.02.2012
3445
Сход гарадзенскага аддзялення СБП

Сябры гарадзенскага аддзялення СБП правялі сход, каб абмеркаваць планы на бягучы год. На цяперашні момант аддзяленне СБП у Гродна мае 21 сябра.

02.02.2012
3863
Закон аб выдавецкай справе: распаўсюд кніг будзе кантралявацца

Дзяржаўнае рэгуляванне цяпер будзе ахопліваць увесь цыкл стварэння, вырабу і распаўсюджвання выдавецкай прадукцыі. Раней апошняе звяно выпадала са сферы дзяржаўнага ўплыву, — заўважае дэпутат Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Алена Новік.

02.02.2012
3555
Літаратурная стыпендыя Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы

Цэнтральнаеўрапейская ініцыятыва і Саюз славенскіх пісьменнікаў абвяшчаюць прыём заявак на стыпендыю для маладых аўтараў на 2012 год.

02.02.2012
2526
Месяц шведскай літаратуры

На працягу лютага ў кнігарні “логвінаЎ” чытачоў чакае палічка са шведскімі кнігамі, а таксама выступы і чытанні шведскіх пісьменнікаў.

02.02.2012
2882
Памерла Віслава Шымборска

Увечары 1 лютага пасля працяглай хваробы на 89-м годзе жыцця ў сваім доме ў Кракаве памерла польская паэтка Віслава Шымборска. Пра смерць пісьменніцы паведаміў яе сакратар Міхал Русінэк.

01.02.2012
2774
Блог прэміі імя Гедройца

З першага лютага стартаваў блог літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. У блогу абвяшчаецца анлайн-конкурс, удзельнікам якога прапануецца скласці свой шорт-ліст прэміі.

01.02.2012
2259
“Белсат” прэзентуе цыкл “Беларусь – адзін верш”

“Белсат” прэзентуе новы дакументальны цыкл “Беларусь – адзін верш”. У 10 серыях вы сустрэнецеся з такімі творцамі, як Уладзімір Арлоў, Вера Бурлак, Адам Глобус, Генадзь Бураўкін ды іншыя.

Вынік пошуку: 4841-4860 з 5570 Першая | | 241242243244245 | | Апошняя