Навіны
5 лістапада ў кнігарні “Ў” прайшла прэзентацыя дэбютнай кнігі маладога празаіка Паўла Анціпава “Дыпломная работа”. Вашай увазе — фотарэпартаж з імпрэзы.
Святлена Немагай, паслухаўшы мяне, нібы няўзнак спытала, ці ведаю я арыгінальную мелодыю, напісаную за часамі філаматаў кампазітарам Антонам Сакульскім. Я быў ашаломлены. Безумоўна, я ўсведамляў, што верш Міцкевіча мусіў спявацца філаматамі, але быў упэўнены, што тая даўняя мелодыя згубілася і сёння нікому не вядомая...
на бераг выкідаюцца кіты чаго ім не хапае грацыёзным у іх стыхіі? волі? пекнаты? запасу вастрыні сталёвых лёзаў – гнуткіх плаўнікоў што зведалі і шторм і штыль
і сонца і прадонне?..
Дзве творчыя сустрэчы ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» правялі 2 снежня ў Крупскім раёне паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк: у СШ імя Максіма Багдановіча мястэчка Халопенічы і Слабадской СШ.
9 сьнежня, у дзень народзінаў Максіма Багдановіча, на сцэне Вялікай залі Белдзяржфілярмоніі — прэм’ера. Кампазытар Ларыса Сімаковіч стварыла першы беларускі мюзыкал-прытчу «Апокрыф», прысьвечаны 120-годзьдзю паэта.
Жыву! …Такі вось загаловак. На міг спыняецца аловак: не можа вызначыць ніяк, які далей паставіць знак. Ну, гэты самы знак графічны. Ці то шматкроп’е, ці то клічнік?..
Пагодным чэрвеньскім днём – акурат таго дня ў космас запусцілі Валянціну Церашкову – жыхары гарпасёлка Азярышча ўбачылі на галоўнай пасялковай вуліцы дзіўнага выгляду незнаёмца...
Прага свабоды, як унутранай, так і знешняй, у чарговым нумары «Дзеяслова» вылучная ў лепшых публікацыях часопіса... Тры найбольш выбітныя творы нумара — цыкл аповедаў В. Казько «Пра Моцю», нізка вершаў Уладзіміра Някляева «Лісты да Волі» і аповесць Макса Шчура «Аўтсайдэр».
Літаратурную прэмію Цэнтральнай Еўропы Angelus атрымала беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч за кнігу “У вайны не жаночы твар”, перакладзеную на польскую мову Ежы Чэхам.
У Берліне на 83-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы памерла нямецкая пісьменніца Крыста Вольф. Найбольш вядомыя яе раманы — “Расколатае неба” і “Медэя”, а таксама аповесці “Роздум пра Крысту Т.” і “Касандра”.
У другой палове ХХ стагоддзя склалася традыцыя пісаць пра тое, што Якуб Колас настаўнічаў на Ганцаўшчыне. Аўтары артыкулаў — ад раённых газет да навуковых зборнікаў — не задумваючыся ставілі побач псеўданім паэта і назву рэгіёна... Аднак логіка аказваецца падманнай, створанай шляхам падмены паняццяў.
Вось нарэшце ўжо зіма адужала мокрую, расхрыстаную восень. І дыхнула з неба колкай сцюжаю. І ў вазах званчэй скрыгочуць восі...
Мілашаўскі год — гэта якраз той рэдкі выпадак, калі мы можам сказаць, што выглядалі годна... Цікава, што калі адну з беларускіх кніг Мілаша паслалі ў Амэрыку ягонаму сыну Аляксандру, ён патэлефанаваў выдаўцу і сказаў: «Я раптам успомніў беларускую мову, адчуў яе, я чытаў кнігу і прасьлязіўся»
Учора споўнілася 176 гадоў з дня нараджэння Марка Твэна, любімага пісьменніка цэлых пакаленняў, творы якога можна чытаць з дзяцінства да глыбокай старасці — на кожны ўзрост у Твэна што-небудзь ды знойдзецца.
29 лістапада ў маскоўскім Доме Пашкова (РДБ) адбылася ўрачыстая цырымонія абвяшчэння лаўрэатаў расійскай нацыянальнай штогадовай прэміі ў галіне літаратуры “Вялікая кніга” за 2011 год. Першая прэмія прысуджаная Міхаілу Шышкіна за раман “Письмовник”.
Некалькі праектуемых вуліц і мікрараёнаў сёння афіцыйна атрымалі свае імёны. Вуліца Кірылы Тураўскага стане працягам вуліцы Каліноўскага. Яшчэ адна новая вуліца ў раёне Нацыянальнай бібліятэкі, названа ў гонар Пятра Мсціслаўца, беларускага друкара і асветніка.
Сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым адбудзецца 1 снежня (чацвер) у Віцебску, па адрасе:
вул. 1-я Сенненская, д. 5 (раён «Лучоса») у «Еўрапейскім клубе».
Вас чакае сустрэча з беларускімі паэтамі і музыкамі! Таксама адбудзецца ўганараванне пераможцаў Конкурсу ідэй для крэатыўнай беларускай моладзі, які праводзіўся ў межах фэсту.
У новым нумары “Кніганошы” чытайце гутарку са Змітром Плаксам, у якой беларуска-шведскі пісьменнік і перакладчык распавядае пра свае ўражанні ад сёлетняй беларускай прысутнасці на кніжным кірамашы ў Гётэборгу, падабенства і адрозненне сучасных швецкай і беларускай літаратур і іншыя цікавосткі.
Расказвае гарадзенскі краязнаўца Андрэй Вашкевіч: “Існуе некалькі версій пра тое, дзе жыў Багдановіч ў дзяцінстве. Найбольш верагодная: ён жыў у іншым будынку на той жа вуліцы, і той будынак быў знесены ў савецкі час. А гэты будынак зрабілі музеем. Будынак дома-музея таксама ўяўляе гістарычную каштоўнасць. Драўляная пабудова старога раёна Новы Свет амаль не адрознівалася ад гэтага будынка.»