Навіны

03.11.2010
2960
Святкаванне 100-годдзя Ларысы Геніюш у Акадэміі Навук

У бібліятэцы Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі адбылася імпрэза ў рамах святкавання 100-годдзя беларускай паэткі Ларысы Геніюш, што цягам усяго году шэрагам мерапрыемстваў і падзей святкуецца па ўсёй Беларусі.

03.11.2010
2619
"Пан Тадэвуш" перакладзены на кашубскую мову

Музей літаратуры і музыкі Кашубска-Паморскі ў Вейгерова і літаратурнае выдавецтва Maszoperia з Гданьску запрашае на прэзентацыю нацыянальнага эпасу "Пан Тадэвуш" Адама Міцкевіча. Перакладчыкам на кашубскую мову  выступіў Станіслаў Янке (Stanisław Janke).

01.11.2010
1758
Сьвята паэзіі ў Гарошкаве

30 кастрычніка ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну ладзілася сьвята паэзіі «Дух — гэта, людзі, Я». Яно прымеркавана да 51-й гадавіны з дня народзінаў слыннага земляка, паэта Анатоля Сыса.

28.10.2010
3226
Выстава візуальнай і камбінаторнай паэзіі Worttandem

Выстава візуальнай і камбінаторнай паэзіі Worttandem пройдзе у галерэі сучаснага мастацтва «Ў» з 1 па 12 лістапада 2010 года. Праэкт “Культуркантакт Ааргаў – Беларусь” прэзентуе выставу Беата Глоара (Швэйцарыя) і Дзмітрыя Дзмітрыева (Беларусь).

27.10.2010
2628
"ПрайдзіСвет" запрашае на Дзень усіх перакладчыкаў

Хэлаўін у межах Літаратурных чытанняў з ПрайдзіСветам адзначаць сваім шабашам беларускія перакладчыкі 30 кастрычніка ў найбольш прыдатным для такой падзеі месцы – кнігарніЎгалерэі.

26.10.2010
3189
“Беларускія кнігі – беларускай школе”

У сераду, 27 кастрычніка, стартуе дабрачынная акцыя “Беларускія кнігі – беларускай школе” ад кампаніі "Гавары праўду", прымеркаваная да адкрыцця беларускай нядзельнай школы імя Ул.Караткевіча ў Таліне.

26.10.2010
2208
Літаратары віншуюць маскоўскага беларуса Валерыя Казакова

Кіраўніцтва і сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў шчыра віншуюць маскоўскага пісьменніка з беларускімі каранямі Валерыя Казакова, які адзначае сёння Дзень свайго нараджэння. У Беларусі Валеры Казакоў вядомы па кнігах, што выходзілі на беларускай мове “Цень гобліна” і “Халоп яснавяльможнага дэмакрата”.

25.10.2010
4096
Крытык Абрамовіч: «Трэба без жалю адстрэльваць графаманаў»

Зноў беларусы не атрымалі Нобеля па літаратуры. Хто з беларускіх пісьменнікаў варты прадстаўляць краіну за мяжой? Гутарка з крытыкам Паўлам Абрамовічам.

23.10.2010
1661
Рада: Восеньскае папаўненне

21 кастрычніка прайшло чарговае пасяджэнне Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП). Была заслуханая справаздача кіраўніцтва арганізацыі аб дзейнасці ў ІІІ квартале і разгледжаныя 8 кандыдатур на ўступленне ў СБП.

22.10.2010
2855
25 квадратных метраў — для музею Васіля Быкава

Сёньня ў Гарадзенскім гарвыканкаме выдадзены ордэр на памяшканьне для грамадзкага музею Васіля Быкава. Музей створаны мясцовай вэтэранскай арганізацыяй, бухгалтарка якой Яўгенія Багданава атрымала ордэр разам з захавальнікам музейнага фонду Аляксеем Дземідовічам.

20.10.2010
3072
Вечарына Райніса ў музеі Купалы — 21 кастрычніка

21 кастрычніка, а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы адбудзецца імпрэза «Вясну з сабою я ўзяў на памяць…», прымеркаваная да 145-годдзя з дня нараджэння Яна Райніса, сусветна вядомага латышскага паэта, перакладчыка, драматурга, філосафа, грамадскага дзяча.

19.10.2010
1623
Хадановіч: Беларускі аўтар атрымае Нобелеўскую прэмію яшчэ пры нашым жыцці

Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч даў інтэрв'ю інтэрнэт-парталу tut.by.

19.10.2010
4738
Арлоў, Хадановіч і «Ў нескладовае» ў Маскве

21 кастрычніка, у чацвер, у маскоўскім клубе «Шанці» пройдзе літаратурна-музычная акцыя з удзелам Уладзіміра Арлова, Андрэя Хадановіча і музычнага праекта «Ў нескладовае».

19.10.2010
3103
ПрайдзіСвет у "Літаратурнай Беларусі"

У 10-м выпуску “Літаратурнай Беларусі”, культурна-асветніцкім праекце Саюза беларускіх пісьменнікаў і газеты "Новы час", выйшла падборка перакладаў, большасць з якіх толькі нядаўна з'явіліся ў апошнім нумары “ПрайдзіСвета”.

19.10.2010
3783
Гарошкаў чакае прыхільнікаў творчасьці Анатоля Сыса

Сьвята паэзіі ў гонар Анатоля Сыса «Дух – гэта, людзі, Я!» па традыцыі адбудзецца на радзіме паэта – у вёсцы Гарошкаў 30 кастрычніка, бліжэйшыя выходныя пасьля дня нараджэньня Анатоля. У паэтычным сьвяце, якое ладзіцца шосты год запар, возьмуць удзел знакамітыя пісьменьнікі, барды і мастакі з розных куткоў Беларусі: Менска, Гомеля, Рэчыцы, Светлагорска, а таксама родныя і землякі Анатоля, ягоныя сябры.

18.10.2010
2757
Сустрэча ў Полацку з Уладзімірам Арловым

18 кастрычніка адбудзецца літаратурная сустрэча з Уладзімірам Арловым у яго родным горадзе Полацку.

18.10.2010
2749
"Праўда мастацкая…"

Прэзентацыя новай кнігі літаратурна-крытычных артыкулаў Леаніда Галубовіча "Сыс і кулуары" адбудзецца ў чацвер, 21 кастрычніка ў Дзяржаўным музей гісторыі беларускай літаратуры.

18.10.2010
2178
“Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца”

21 кастрычніка а 17.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі (Сурганава, 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр – пакой 110) адбудзецца прэзентацыя кнігі выдавецтва “Тэхналогія” “Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца” (Мінск, 2009). Гэта зборнік артыкулаў па беларусістыцы і багаслоўі ў гонар 80-годдзя з дня нараджэння і 50-годдзя святарства айца Аляксандра Надсана.

15.10.2010
3781
Прэзентацыя кнігі Макса Шчура

20 кастрычніка ў кнігарні ЛогвінаЎ адбудзецца прэзентацыя новай паэтычнай кнігі Макса Шчура "Амальгама", а таксама пройдзе сустрэча паэтаў і крытыкаў з нагоды творчасці Шчура і не толькі: “Макс Шчур і беларуская паэзія апошняга дзесяцігоддзя”.

14.10.2010
2823
Вольга Такарчук: "Пра што б ні пісаў пісьменнік, ён робіць палітычны выбар"

У Беларусь Вольга Такарчук прыехала з нагоды выхаду яе рамана «Правек ды іншыя часы» ў перакладзе Марыны Шода, рамана, які лічыцца адной з вяршыняў польскай міфатворчай прозы, польскай версіяй магічнага рэалізму. Пра пісьменніцтва, пра знаёмства з Быкавам, пра імідж Беларусі з пісьменніцай пагутарыў карэспандэнт НН.

Вынік пошуку: 4961-4980 з 5119 Першая | | 247248249250251 | | Апошняя