Навіны
Беларускія філолагі плануюць выдаць сучасную анталогію творчасці пісьменнікаў-беларусаў, якія жывуць за мяжой. Пра гэта паведаміў доктар філалагічных навук, літаратуразнаўца Адам Мальдзіс на творчай сустрэчы ўдзельнікаў Першага фестывалю мастацтваў беларусаў свету, якая адбылася 10 ліпеня ў Мінску ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры
9 ліпеня — дзень народзінаў Уладзімера Някляева. Выбітны паэт, празаік, грамадзкі дзеяч, былы кандыдат на прэзыдэнта краіны на мінулагодніх выбарах адзначыў сваё 65-годзьдзе ў коле самых блізкіх родных і сяброў.
Днямі ў менскай кнігарні «Галерэя Ў» прайшла аўтограф-сэсія празаіка Ўладзіслава Ахроменкі, чый кінараман-фарс «Тэорыя змовы» выйшаў напярэдадні ў выдавецтве «Логвінаў». У выдавецкім пасьляслоўі да кнігі гаворыцца: «Аўтар у парадаксальнай і жорсткай форме ставіць тыя беларускія пытаньні, якія многія баяцца задаць сабе нават у думках. Адказы гучаць іранічна, цынічна, непрадказальна і радыкальна».
«Мы абураны рэпрэсіўнай палітыкай беларускіх уладаў і заклікаем калег ва ўсім свеце узняць голас пратэсту супраць падаўлення асноўных свабод у Беларусі», — гаворыцца ў заяве Рускага ПЭН-цэнтра, размешчанай на сайце расійскага аддзялення гэтай сусветнай арганізацыі пісьменнікаў.
Народнага паэта Беларусі шпіталізавалі 30 чэрвеня з арытміяй. Як паведаміла яго жонка Валянціна, дзядзька Рыгор на мінулым тыдні наведаў участковага ўрача. Яму зрабілі кардыяграму, дзе і выявілася арытмія. Паэту параілі легчы ў шпіталь. Сардэчны рытм у Барадуліна ўжо аднавіўся, але яму працягваюць ставіць кропельніцы. Валянціна Барадуліна сказала, што ў пятніцу мужа павінны выпісаць.
Раман Гудрун Паўзэванг “Хмара” (Die Wolke) пераклаў Уладзімір Папковіч. Кніга была напісаная аўтаркай па “гарачых слядах” пасля трагедыі ў Чарнобылі. Свет пабачыла ў 1987 годзе. Амаль праз два дзесяцігоддзі “Хмару” экранізавалі ў Германіі. Размова з перакладчыкам кнігі на беларускую.
7 ліпеня на Незалежнасці, 37А пройдзе антыкрызісная акцыя “Набудзь цвёрдую валюту ў кнігарні “логвінаЎ”. Чытачам прапануюць абмяняць рублі на каштоўныя замежныя паперы па прыбытковым курсе — удвая танней! Усе замежныя пераклады выдавецтва “Логвінаў” і некаторыя кнігі іншых выдаўцоў — напалову задарма.
57-м па ліку томам у слыннай сэрыі «Беларускі кнігазбор» сталі «Выбраныя творы» Вінцука Адважнага. Каталіцкі сьвятар, пісьменьнік, вязень сталінскага Гулагу, ён пасьля вызваленьня быў вымушаны эміграваць у Вялікабрытанію, дзе і пражыў да глыбокай старасьці. Уклала дыхтоўны том, напісала прадмову і камэнтары да яго кандыдат філялёгіі Ірына Багдановіч — госьця «Дома літаратара».
Мой улюбёны прынцып — прынцып трох «Э»: усё ў жыцьці павінна быць эратычна, эстэтычна і энэргетычна. Сьвята гэтага прынцыпу, безумоўна, Купальле. А таму сёньня пяцікніжжа купальскай эротыкі, эстэтыкі і энэргетычнасьці, безь якой немагчыма ўявіць Беларусь. Нездарма ж Уладзімер Караткевіч у вершы «На Беларусі Бог жыве» напісаў свой сьвяточны радок «купальская наша зямля». Паспрабуйце назваць нашую зямлю іншым сьвятам. Наўрад ці ў вас нешта атрымаецца.
У серыі “Бібліятэчка часопіса Дзеяслоў” выйшла кніга эсэ беларускага мастака і пісьменніка Алеся Тарановіча “Берлінская мазаіка”.
Сёння сталі вядомыя імёны фіналістаў і дыпламантаў конкурса маладых літаратараў, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Чэслава Мілаша, які ўжо традыцыйна ладзіць Беларускі ПЭН-цэнтр.
28 чэрвеня на Вайсковых могілках Мінска адбыліся жальбіны — мітынг, прысвечаны памяці Янкі Купалы. Першы народны паэт Беларусі пайшоў з жыцця роўна 69 гадоў таму.
Зборнік дзіцячай паэзіі Андрэя Хадановіча выйшаў па-ўкраінску. “Таткові нотатки” – ужо другая кніга беларускага паэта і перакладчыка, з якой украінскія чытачы знаёмяцца раней за беларускіх.
У выдавецтве “ЛіМ” выйшла кніга вядомага польскага пісьменніка Станіслава Лема “Непераможны”. Пераклад на беларускую ажыццявіў Анатоль Бутэвіч.
З друку выйшаў вясенне-летні нумар часопіса “Дзеялоў” за 2011 год. Выданне змяшчае празіачную, паэтычную і крытычную творчасць як беларускіх, так і замежных літаратараў.
У выдавецтве Змітра Коласа зусім нядаўна пабачыла свет доўгачаканая кніга казак віленчука Сержука Вітушкі “Дзінь-дзілінь: Пара гуляць у казкі!” Малюнкі да кнігі выканаў Міхал Анемпадыстаў.
25 чэрвеня на 76-ым годзе жыцця сышоў у вечнасць сябра СБП, беларускі паэт Раман Якубавіч Тармола-Мірскі. Саюз беларускіх пісьменнікаў выказывае свае шчырыя спачуванні родным і блізкім пісьменніка.
27 чэрвеня ў кнігарні «Галіяфы» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!» пройдзе юбілейная імпрэза з нагоды 13-годдзя выхаду зборніка літаратурна-мастацкіх твораў сяброў руху «Бум-Бам-Літ» «ТАЗІК БЕЛАРУСКІ».
22 чэрвеня – дзень памяці Васіля Быкава. У гэты дзень восем гадоў таму спынілася сэрца пісьменьніка, чый творчы і жыцьцёвы шлях застаецца прыкладам вернасьці праўдзе і адданасьці свайму народу.
30 чэрвеня (чацвер) беларускі буржуазны пісьменнік Уладзіслаў Ахроменка за сталом у кнігарні “логвінаЎ” падпіша ўсім ахвочым свой новы фарс-кінараман “Тэорыя змовы”.