Навіны
Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" зацікаўленая ў здымках фільма па матывах рамана класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча "Чорны замак Альшанскі". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў генеральны дырэктар кінастудыі Алег Сільвановіч.
Нямецкія пісьменнікі і дзеячы культуры звярнуліся з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі, пратэстуючы супраць прыгнёту і цэнзуры ў Рэспубліцы Беларусь. Ліст да прэзідэнта Беларусі падпісалі старшыня Саюза нямецкіх пісьменнікаў Імрэ Торак ( Imre Török), старшыня Акадэміі мастацтваў Клаўс Штаек (Klaus Staeck), старшыня нямецкага ПЭН-клуба Ёгана Штрасер (Johano Strasser), лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі па літаратуры Эльфрыда Елінэк (Elfriede Jelinek) і Герта Мюлер (Herta Müller), а таксама іншыя пісьменнікі і дзеячы нямецкай культуры — усяго больш за 40 выбітных прадстаўнікоў літаратурнага і мастацкага асяродку Германіі.
Сайт “Родная Еўропа” сумесна з інтэрнэт-часопісам "ПрайдзіСвет" аб'яўляе конкурс, які патрабуе толькі ведання роднай мовы (ці хуткага арыентавання на мясцовасці і ў слоўніках), а абяцае нішто сабе прызы на мове Чэслава Мілаша.
Беларускі тэатр “Лялька” (г.Віцебск) запрашае да супрацоўніцтва таленавітых айчынных паэтаў-драматургаў незалежна ад узросту, досведу і членства ў пісьменніцкіх арганізацыях.
Кніга беларускага паэта Віктара Слінкі “Арахна” выйшла ў серыі “Кнігарня пісьменніка” Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве “Кнігазбор”. Зборнік В. Слінкі склалі медытатыўная лірыка, эсэ і паэма “Жбан, вада”.
На свяце песні і паэзіі "Ракуцёўскае лета-2011" 24 ліпеня выконвалі не толькі вершы і песні. Міністр культуры Павел Латушка танцаваў кракавяк.
Выйшаў з друку чарговы нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”. Змест чацвёртага нумару склалі вершы Вольгі Паўлюкевіч, Алеся Емяльянава, Ганны Новік, Кропачкі (Руслана Юсупава), Кацярыны Дубоўскай, Іны Севярын, Алеся Плоткі, Міколы Кандратава і Леаніда Дранько-Майсюка.
Сёння свой 75-гадовы юбілей адзначае Сябра саюза беларускіх пісьменнікаў літаратуразнаўца Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі. СБП віншуе аўтара са святам, зычыць здароўя і плёну ў творчай дзейнасці!
Новая кніга беларускай паэтыкі і перакладчыцы Аксаны Данільчык выйшла ў выдавецкай серыі “Кнігарня пісьменніка” Саюза беларускіх пісьменнікаў. Зборнік твораў “Сон, які немагчыма забараніць” увабраў у сабе вершы апошніх гадоў, а таксама шматлікія пераклады з італьянскай мовы.
У выдавецтве “Кнігазбор” у Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” і Бібліятэцы часопіса “ПрайдзіСвет” PostScriptum выйшла кніга выбранага знакамітага амерыканскага пісьменніка, заснавальніка дэтэктыву Эдгара Алана По “Маска Чырвонае Смерці”.
Паэтычны зборнік “Эстэтыка маўчання” беларускага паэта Алеся Дуброўскага-Сарочанкава, аднаго з пераможцаў конкурсу на найлепшы рукапіс другой кнігі, абвешчанага сёлета Саюзам беларускіх пісьменнікаў, вышаў у серыі “Кнігарня пісьменніка”.
Чарговы фестываль беларускай паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета — 2011» пройдзе ў філіяле музея «Фальварак Ракуцёўшчына».
У чацвер 21 ліпеня, у 19:00, у кнігарні "ЛогвінаЎ" адбудзецца прэзентацыя кнігі Антона Францішка Брыля “Не ўпаў жолуд”. Аўтар паведамляе, што на прэзентацыі чакаецца многа міфапаэтыкі, патаемны люд, дзіўныя цені, паасобныя цмокі і да таго падобныя прыемныя сэрцу рэчы, і пачуваецца абавязаным папярэдзіць: пра ўсё гэта будзе гаварыцца ўсур’ёз.
У выдавецтве «Медысонт» нядаўна выйшаў у сьвет раман «Мастак і парабкі». Галоўны герой раману — расейскі мастак Мікалай Неўраў — пераяжджае з расейскай сталіцы ў беларускую вёску, шукае там сапраўдныя народныя характары для сваіх жывапісных твораў і раптам… страляецца. Першым загадку ягонай сьмерці паспрабаваў разгадаць аўтар кнігі Віктар Карамазаў.
Амаль адначасова ў Беларусі праходзілі два песенныя фэстывалі — віцебскі «Славянскі базар» і «Александрыя зьбірае сяброў» на Аршаншчыне. Якія песьні там гучалі? І чаму іх амаль немагчыма прасьпяваць у застольлі? Пра тэкставую культуру новых песьняў мы гутарым з паэтам Генадзем Бураўкіным.
15 ліпеня (3 ліпеня па новым стылі) спаўняецца 135 год з дня нараджэння нашай знакамітай зямлячкі Алаізы Пашкевіч (Цёткі).
14 ліпеня спаўняецца сто гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка Паўла Пруднікава.
Павел Пруднікаў нарадзіўся ў вёсцы Стары Дзедзін Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні ў шматдзетнай сялянскай сям'і. Стрыечны брат паэта Алеся Пруднікава. У 1924 г. напісаў свой першы верш "Трапінка". На час вучобы ў школе прыпала беларусізацыя ў БССР. Гэта паспрыяла таму, што Павел з самага пачатку і надалей пісаў на беларускай мове.
Яна пачалася 7 ліпеня і завершыцца роўна праз год — акурат да 130-годдзя песняра.
Беларускае Шуманаўскае таварыства запрашае 15 ліпеня, у пятніцу, а 18-й гадзіне далучыцца да жывой беларускай паэзіі з маладой літаратаркай Валярынай Куставай. Нагоду кожны абірае для сябе сам (дэмакратыя!) — запозненае Купалле, бітва пад Грунвальдам, дзень народзінаў Сапегі і Дубоўкі.
У продажы з’явіўся новы нумар альманаха сучаснай беларускай культуры pARTisan №13 — “АГІДНЫ”.