Навіны
Сёння спаўняецца 70 гадоў беларускаму крытыку, літаратуразнаўцу і празаіку, сябру СБП, Сямёну Уладзіміравічу Букчыну.
Памінальны мітынг, прысвечаны 55-й гадавіне смерці класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа, адбыўся 15 жніўня на Вайсковых могілках у Мінску, дзе пахаваны літаратар. У мітынгу і цырымоніі ўскладання кветак узялі ўдзел прадстаўнікі мінскіх музеяў, навукоўцы, дзеячы культуры, літаратары.
Першая кніга маладога беларускага празаіка Сяргея Егарэйчанкі “Лебедзі паміраюць разам” выйшла ў выдавецтве Ігара Логвінава.
Уладзімер Някляеў уганараваны прэміі "Лепшы крэўскі паэт" на рэгіянальным фэстывалі "Крэўскі кірмаш", прысьвечаным падпісаньню аднайменнай уніі ў 1385 годзе. Арганізатарамі фэстывалю, які прайшоў 13 жніўня, выступілі фонд "Крэўскі замак", Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт і Крэўскі сельсавет.
Сёння спаўняецца 70 гадоў літаратурнаму крытыку і перакладчыцы Таццяне Вячаславаўне Кабржыцкай.
У 2012 годзе Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы плануе заняцца музейным турызмам ў Менску, паведаміла БелаПАН дырэктар установы Алена Мацевасян.
Не так даўно ў Бібліятэчцы часопіса "Дзеяслоў" выйшаў зборнік вершаваных перакладаў адной з самых вядомых шведскіх паэтак Катарыны Фростэнсан "Чыстая краіна". На беларускую мову паэзію аўтаркі перастварыў Дзмітры Плакс, які таксама аздобіў кнігу сваімі фотаздымкамі.
15 жніўня Літаратурны музей Якуба Коласа запрашае ўсіх неабыякавых далучыцца да памінальнага мітынгу і ўскладання кветак да помніка Якубу Коласу што адбудуцца а 15-й гадзіне на Вайсковых могілках сталіцы. Удзел у ім возьмуць нашчадкі Якуба Коласа, грамадскія дзеячы.
55 гадоў таму, 13 жніўня 1956-га, памёр народны паэт Беларусі Якуб Колас. У дзень сьмерці ён занёс у найвышэйшую на той час уладную інстанцыю – ЦК КПБ – ліст у абарону беларускай мовы, пакінуты кіраўнікамі БССР без увагі. Пахаваньне клясыку было наладжанае пампэзнае, як тое ўмелі рабіць за савецкім часам...
У звароце, які 10 жніўня распаўсюдзіла рада Беларускага ПЭН-цэнтру, гаворыцца: "Алесь Бяляцкі — выбітны грамадзкі дзеяч, адзін з заснавальнікаў літаратурнай суполкі "Тутэйшыя", сябар Беларускага ПЭН-Цэнтру. Створанае ім у 1996 годзе грамадзкае аб’яднаньне "Праваабарончы цэнтар "Вясна" зь першага дня свайго існаваньня бараніла каштоўнасьці, закладзеныя ў Дэклярацыі правоў чалавека і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дапамагала арыштаваным у выніку масавых пратэстаў і іх сем'ям. Нездарма па выніках сваёй 15-гадовай працы на ніве абароны правоў чалавека Алесь Бяляцкі двойчы быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію міру.
9 жніўня спаўняецца 85 гадоў сябру Вялікай Рады МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”, вядомаму дзеячу беларускай дыяспары, доктару гісторыі, палітолагу, літаратару, публіцысту Янку Запрудніку.
24 жніўня ў 18:00 ў кнігарні “Галіяфы” (крама “Падземка”, пр. Незалежнасці, 43) пры падтрымцы грамадска-культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!" і выдавецтва “Галіяфы” пройдзе прэзентацыя паэтычнага зборніка Віктара Слінкі “Арахна”.
Беларускі ПЭН-Цэнтр запрашае беларусаў Вільні, а таксама ўсіх аматараў беларускай культуры на творчыя вечары, якія адбудуцца ў рамках майстар-класу для фіналістаў конкурса маладых літаратараў, якія адбудуцца ў жніўні ў Вільні
У кнігарні "Галерэя Ў" нядаўна прайшла аўтограф-сэсія маладога паэта і перакладчыка Антона Францішка Брыля, чый першы зборнік "Ня ўпаў жолуд" выйшаў у выдавецтве "Логвінаў". Антон – унук народнага пісьменьніка Беларусі Янкі Брыля, але ў нашай размове мы не закраналі сямейных тэмаў.
Пасьля фінансавага крызысу ці ня ў самым складаным становішчы апынуліся беларускія кнігавыдаўцы. Колькіразовае падвышэньне коштаў на паперу і паліграфічныя матэрыялы зрабіла кніжны бізнэс рызыкоўнай справай. Ці ёсьць будучыня ў айчынных кніжнікаў, і хто мусіць адказваць за развал кнігавыдавецкай галіны? Госьць ДЛ – прыватны выдавец Віктар Хурсік.
Сакратарыят Саюза беларускіх пісьменнікаў выказвае глыбокую занепакоенасць лёсам вядомага літаратуразнаўцы, пісьменніка, праваабаронцы Алеся Бяляцкага, затрыманага 4 жніўня органамі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў РБ.
Выдавецтва "Галіяфы", літаб’яднанне "Вобла", часопіс "Новая Еўропа" і музей-запаведнік “Заслаўе” пры падтрымцы грамадска-культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!" прадстаўляюць прэзентацыю кнігі Ярылы Пшанічнага “Пішчавыя лішкі” (серыя “Другі фронт мастацтваў), якая пройдзе 13 жніўня 2011 у 14:00 у гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Заслаўе” (вул. Рынкавая, д.4)
Раман беларускага журналіста і пісьменніка Віктара Марціновіча “Параноя” ў перакладзе на ангельскую мову выйдзе ў канцы 2012 году ў амерыканскім выдавецтве Northwestern University Press. Пра тое, што раман В. Марціновіча трапіў у лік 11 замежных кніг, пераклад якіх праспансуе Амерыканскі ПЭН-клуб, стала вядома з заявы, надрукаванай на сайце арганізацыі. Усяго на разгляд дарадчай групы было прадстаўлена больш за 130 кніг з самых розных краінаў.
Сакратарыят і сябры Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў, сярод якіх – народныя паэты Беларусі Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч, лаўрэаты Дзяржаўных прэмій Беларусі Генадзь Бураўкін, Сяргей Законнікаў, Віктар Казько, Анатоль Кудравец і дзясяткі вядомых беларускіх творцаў, выказаліся ў падтрымку Ганны Бахціной, якая апынулася перад пагрозай пазбаўлення адвакацкай ліцэнзіі.
Сярод кнігаў адмысловую ролю здаўна займалі біяграфіі. Займальныя біяграфічныя кнігі былі падручнікамі жыцьця й асэнсаваньнем мінулага. Я назаву пяць беларускіх біяграфій -- пяць іхніх тыпаў -- яны зьмяняліся ў часе й самі зьмянялі час.