Навіны
Сёлета рэдакцыя адзінага ў краіне незалежнага літаратурнага часопіса не стала захоўваць таямніцу да моманту ўручэння дыпломаў, як гэта рабілася раней, ды абвясціла імёны пераможцаў загадзя. Таму сама цырымонія прайшла проста і коратка.
Я перакананы, што якім бы выдатным перакладчык ні быў, нават слабенькі рэдактар зможа пераклад палепшыць, а нярэдка, калі перакладчык недастаткова дасведчаны, рэдактар увогуле здольны выратаваць твор. Як перакладчыкаў выхоўваць — у мяне рэцэпту няма.
У Мінску, на сядзібе Беларускага ПЭН-цэнтра, прэзентавалі кнігу «Па ступенях святла», прысвечаную 90-годдзю паэта Веніяміна Блажэннага.
У кнігу ўвайшлі матэрыялы канферэнцыі, прысвечанай юбілею паэта, які дагэтуль для шматлікіх аматараў паэзіі застаецца загадкай.
Прыгодніцкі раман Ксеніі Шталянковай "Адваротны бок люстра" прэзентуюць 5 красавіка (чацвер) у кнігарні "логвінаЎ" (Незалежнасці 37а) .
Падчас падрыхтоўкі да друку «Слоўніка фразэалягізмаў» Івана Лепешава ў выдавецтве «Беларуская энцыкляпэдыя» пільнымі рэдактарамі з яго было выкінута больш за 500 устойлівых выразаў. У «крамольныя» яны трапілі найперш таму, што ў слоўнікавых артыкулах падаваліся са спасылкай на творы «нядобранадзейных» з гледзішча ўлады пісьменьнікаў.
Выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская Бібліятэка” заснавала новую падсерыю — “Гарадзенскія коды”, у якой плануецца выдаваць прозу гарадзенскіх аўтараў: апавяданні, навэлы, эсэ, аповесці, нарысы, нават эпапеі. Заснавальнікаў падсерыі цікавяць таксама і ўспаміны. Мара і мэта — выдаць гарадзенскі раман.
Прэзентацыя двухтомнай анталогіі «Беларуская літаратурная спадчына», прымеркаваная да Міжнароднага дня дзіцячай кнігі, пройдзе 2 красавіка на філалагічным факультэце БДУ.
Пераадолеўшы своеасаблівы катарсіс, чалавечы і літаратурны негатыў лёсу Алеся Каско неўзабаве праявіўся сваім пазітыўным бокам. У калектыўным зборніку “Трохперсце” (2008) яго кніжка “Свой камень” выявіла яго новыя жыватворныя абрысы.
Кніга складаецца з 12 нарысаў пра людзей з абмежаванымі магчымасьцямі, якія пераадолелі цяжкасьці жыцьця. Хтосьці інвалід ад нараджэньня, хтосьці страціў здароўе ў маладым веку і думаў, што жыцьцё скончылася. Але пераадолеў хваробу, знайшоў сябе.
Зборнік вершаў Генадзя Лапаціна “Около облака” выйшаў у Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Гэта першая сур’ёзная кніга паэта. Фактычна ўпершыню беларускія чытачы могуць пазнаёміцца з творчасцю рускамоўнага паэта, які жыве ў Ветцы.
Выйшаў з друку чарговы нумар літаратурна-мастацкага часопіса "Верасень". Шосты нумар атрымаўся па-вясноваму "сакавіты" на паэзію.
Рэдакцыя часопіса “Дзеяслоў” дзякуе ўсім, хто ўдзельнічаў у інтэрнэт-галасаванцы прэміі “Залаты апостраф”. Але, як і абвяшчалася, апошняе слова пакінула за сабой і назвала лаўрэатаў.
У выдавецтве “логвінаЎ” выйшаў прыгодніцкі раман для падлеткаў “Адваротны бок люстра”. Напісала яго Ксенія Шталянкова. Кніга расказвае пра тое, як праз люстра, купленае выпадкова, 15-гадовая школьніца з сучаснай Вільні трапляе ў ХVI ст., дзе знаёміцца з маладым шляхціцам Міхалам Саколічам.
“Art Detected” — пад такой назвай выйшаў дзявяты нумар інтэрнэт-часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”.
26 сакавіка споўнілася 70 гадоў сябру ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Арабейку Івану Сяргеевічу. Віншуем, шаноўны Іван Сяргеевіч! Моцнага Вам здароўя, творчага імпэту і цяпла блізкіх!
5 красавіка адбудзеццца прэзентацыя новай кнігі Віктара Жыбуля "Стапеліі", якая выйшла ў выдавецтве "Галіяфы".
24 сакавіка ў Гродна Генадзь Бураўкін правёў дыктоўку па беларускай мове, а Сяргей Шапран і Міхась Скобла прадставілі новыя кнігі выдавецтва “Гарадзенская бібліятэка” — “Ларыса Геніюш. Лісты з Зэльвы” і “Васіль Быкаў. Гарадзенскі архіў”.
Семінар на тэму “Жанчына ў сучасным літаратурным працэсе: праблемы і перспектывы”, арганізаваны ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, прайшоў у суботу 24 сакавіка ў Мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў.
Міністэрства культуры атрымала пакет дакументаў, неабходных для ўключэння дома Максіма Гарэцкага ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. Афіцыйна аформленую прапанову па наданні будынку адпаведнага статусу перадало грамадскае аб’яднанне “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”. Што адкажа міністэрства – стане вядома напрацягу 40 дзён
12 гадоў таму выйшла кніга “апошнія вершы леаніда галубовіча”, але паэт Леанід Галубовіч не знік. Сведчаннем таму — новая кніга паэзіі, якую аўтар назваў “З гэтага свету. Вершы пасля вершаў” .