Навіны

21.05.2012
3379
Сёння Ларыса Раманава прэзентуе сваю кнігу "Святая вада"

21 траўня 2012 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў адбудзецца прэзентацыя новай кнігі паэткі Ларысы Раманавай “Святая вада”.

20.05.2012
4567
Дзень беларуска-швэдзкай літаратуры ў Берасьці

У Берасьцейскай абласной бібліятэцы адбыўся фэстываль беларуска-швэдзкай літаратуры. Удзел у ім узялі вядомыя беларускія творцы Сьвятлана Алексіевіч і Алесь Разанаў, а таксама швэдзкія літаратары Анэлі Юрдаль, Сара Люндбэрг і Ліна Экдаль.

18.05.2012
3875
Прэзентацыя другой кнігі “Пункта Адліку”: Кацярына Зыкава

Прэзентацыя дэбютнага паэтычнага зборніка Кацярыны Зыкавай “Объяснительная” пройдзе 23 мая ў офісе кампаніі ТUT.BY. Гэта другая кніга з падсерыі “Пункт Адліку” (літаратурная серыя “Кнігарня пісьменніка”), якую выдае ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” супольна з выдавецтвам “Логвінаў”.

17.05.2012
4237
Паэтычная палітра ў галерэі Шчамялёва

23 траўня (серада) ў мастацкай галерэі Л. Шчамялёва (пр-т Ракасоўскага, 49)
адбудзецца  літаратурна-музычная вечарына  “Паэтычная палітра”.

16.05.2012
2618
Выходзіць 10-томнік Івана Навуменкі

Падрыхтоўчую працу вядуць спецыялісты Акадэміі навук. Першы том выйдзе ўжо ў чэрвені, паведаміў «Нашай Ніве» прафесар Сцяпан Лаўшук, які ўзначальвае тэксталагічную групу, наступны — у канцы года. Згодна з пастановай Савета Міністраў, закончыць выданне збору твораў павінны ў 2016-м — па два тамы штогод.

15.05.2012
4249
Ян Максімюк пра пяць перакладаў ад Васіля Сёмухі

Чытаю пераклады, каб набрацца прыгожых словаў і выразаў — прызналася нядаўна адна маладая беларуская перакладчыца ў інтэрвію. Разумная дзяўчына. Я, калі быў малады, рабіў так сама. Чытаў беларускія пераклады. А паколькі ў часы маёй маладосьці быў наогул адзін беларускі перакладчык, Васіль Сёмуха, дык я набіраўся таго прыгожага галоўным чынам ад яго.

15.05.2012
3412
Барыс Сачанка: "Карчоўнік"

Напачатку была казка. Казка пра тое, як чалавек прадаў чорту душу і з дапамогай нячыстай сілы нажыў вялікія багацці, займеў усё, чаго прагнуў, хацеў, і калі, здавалася, сама б жыць і радавацца... Словам, прыйшоў чорт і пачаў патрабаваць аддаць тое, што чалавек яму прадаў - душу... Казка была доўгая, яе расказваў Петрыку ў адзін з шарых асенніх вечароў, седзячы на печы, дзед Максім...

15.05.2012
4290
Прайшла прэзентацыя кнігі-споведзі Рыгора Барадуліна

«Нам трэба было ладзіць імпрэзу на ганку», — такімі словамі пачаў паэт Міхась Скобла прэзентацыю кнігі Сяргея Шапрана «Тры мяхі дзядзькі Рыгора, альбо Сам-насам з Барадуліным», якая выйшла ў серыі «Кнігарня «Наша Ніва». Сабралася каля 50 чалавек — колькі змагло ўмясціць невялікае памяшканне мінскай кнігарні «Логвінаў». Нават «імяніннік» — Сяргей Шапран — сціпла стаяў, саступіўшы месца камусьці з гасцей.

14.05.2012
1755
10 000 электронных беларускіх выданняў у адным месцы

Кнігі, аўдыё-кнігі, газеты, аўдыё і відэа – усё гэта можна знайсці ў беларускай Інтэрнэт-бібліятэцы Kamunikat.org. Існуючы з 2000 года партал арыентаваны, у асноўным, на збор незалежных беларускіх выданняў, што з'яўляюцца вельмі нізкім тыражом. Ёсць і гістарычныя выданні: кнігі, газеты і часопісы, выдадзеныя ў Беларусі і ў эміграцыі.

14.05.2012
1660
Гарачы травень у кнігарні "логвінаЎ"

Праграма вечарын у кнігарні “логвінаЎ” на 2-ю палову траўня: Прэзентацыя раманаў "Хмара" Г. Паўзэванг, "Трохлітровая проза" С. Календы, блога Усяслава Чарадзея; імпрэза "Ноч у кнігарні" з А. Глобусам ды І. Бабковым, прэзентацыя рамана “Anarchy in the Ukr” Сяргія Жадана ды гутарка з ім.

14.05.2012
2666
Прэмія Адамовіча за музей Быкава

11 траўня ў Гродне стваральніку грамадскага музея Васіля Быкава Мікалаю Мельнікаву была ўручаная прэмія імя Алеся Адамовіча.

14.05.2012
2148
З юбілеем!

Старшыню гомельскага аддзялення ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Бароўскага Анатоля Мікалаевіча, які адзначыў сваё сямідзесяцігоддзе 12-га траўня, віншуем з юбілеем! Паважаны Анатоль Мікалаевіч, хай хапае Вам сіл на здзяйсненне ўсіх творчых задумаў! І хай ва ўсім спрыяе лёс!

11.05.2012
3976
Філасофскія і паэтычныя развагі Андрэя Хадановіча ў Гомелі

ГМКГА «Талака» запрашае ўсіх на філасофскія (і не толькі) развагі Андрэя Хадановіча пра беларускую літаратуру ХХІ стагоддзя. Сустрэча адбудзецца ў Гомелі 12 траўня.

11.05.2012
1826
“Дарогамі Адама Міцкевіча” праедуць шведскія і беларускія літаратары

Сумеснае літаратурнае падарожжа шведскіх і беларускіх літаратараў па Берасцейшчыне адбудзецца сёлета ў сярэдзіне траўня і будзе прысвечанае Адаму Міцкевічу. Літаратурныя імпрэзы пройдуць пры ўдзеле шведскіх пісьменнікаў Анэлі Юрдаль, Ліны Экдаль,  Сары Лундберг, Кайсы Эберг Ліндстэн. Беларусь прадставяць сябры ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" літаратары Алесь Разанаў, Святлана Алексіевіч, Ірына Багдановіч, Аксана Спрынчан.

10.05.2012
2433
Наталля Якавенка: NOSCE TE IPSUM (спазнай самога сябе)

Пераклад ёсць самаспасціжэнне… і адкрыццё. Над гэтым давялося ў каторы раз задумацца, гартаючы кнігі перакладаў з украінскай на беларускую твораў Багдана-Ігара Антоныча («Зялёнае Евангелле». — Львів: Каменяр, 2011) і з беларускай ды іншых моў на ўкраінскую, створаных Галінай Кірпа («Місяць у колисці». — Тернопіль: Богдан, 2012).

10.05.2012
3069
З юбілеем!

Паэта, празаіка, публіцыста, сябра СБП Сяргея Сцяпанавіча Панізніка, якому сёння споўнілася 70 гадоў, віншуем з юбілеем! Доўгіх гадоў і трапных слоў, шаноўны Сяргей Сцяпанавіч!

08.05.2012
3388
Мікола Дубоўскі: У кожнага - свая вайна. Аповесьць

Цягнік ішоў на фронт. Як толькі пагрузіліся ў вагон, Сьцяпан Кужэльны залез на верхнюю лаўку, дзе дыхала сьвежасьцю акенца. Ён ні з кім не размаўляў, не зьвярнуў увагі і на землякоў з Петрыкаўшчыны, калі тыя на падлозе ў вядры з пратухлай вадой пачалі размочваць на вячэру дарожны паёк – іржавую салёную рыбу.

08.05.2012
1967
Алесь Разанаў: З далечы ў блізіню

Вершы Алеся Разанава ў "Літаратурнай Беларусі" № 68. "Дождж адышоў: важчэюць на ўкропе і на каноплях
кроплі".

08.05.2012
2740
Кнігу "Пакуль ляціць страла" Уладзіміра Арлова прэзентуюць у Гродна

11 траўня (пятніца) а 19:00 па адрасе г. Гродна, вул. Будзённнага 48А, зала №75 адбудзецца прэзентацыя кнігі Ўладзіміра Арлова "Пакуль ляціць страла".
Удзел таксама возьмуць  Андрэй Хадановіч і Павел Касцюкевіч.

07.05.2012
3767
Віншуем!

Віншуем з 40-годдзем нашага сябра Рубаніка Дзмітрыя Дзмітрыевіча! Зычым асабістага шчасця і творчага поспеху!

Вынік пошуку: 4641-4660 з 5570 Першая | | 231232233234235 | | Апошняя