Навіны
Саюз беларускіх пісьменнікаў віншуе Любоў Мікалаеўну Гарэлік з 70-годдзем! Зычым моцнага здароўя і творчых поспехаў!
“Requiem па непатрэбных рэчах” Віктара Шалкевіча — новая кніга серыі “Гарадзенская бібліятэка”. Прэзентацыя мае адбыцца 20 сакавіка ў Горадні падчас беларускай дыктоўкі, пра гэта паведаміў выдавец Павал Мажэйка.
14 сакавіка сваё 80-годдзе адзначае беларускі літаратар, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Павел Андрэевіч Місько. Віншуем юбіляра, зычым яму здароўя і плёну ў творчасці!
Падчас пасяджэння Рады СБП, якое прайшло 11 сакавіка, шэрагі Саюза беларускіх пісьменнікаў папоўніліся пяццю новымі літаратарамі. Сябрамі арганізацыі сталі: Інеса Багдзевіч (Сваток), Павал Касцюкевіч, Паліна Качаткова (Сцепаненка), Уладзімір Марудаў, Сяргей Пятроў.
11 сакавіка прайшло чарговае пасяджэнне Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў. На парадку дня былі наступныя пытанні: прыём у Саюз новых сяброў, якія прайшлі прыёмную камісію; справаздача старшыні аб праведзенай рабоце; аб старшыні рэвізійнай камісіі; рознае.
Выдавецтва “Галіяфы” абвяшчае пра падрыхтоўку кнігі “Мільён непатрэбных гукаў”. Праект, які будзе спалучаць фота і тэкст.
Беларускі паэт і перакладчык Віталь Рыжкоў выдаў сваю першую кнігу “Дзверы, замкнёныя на ключы”. Аўтограф-сесія аўтара пройдзе 15 сакавіка ў кнігарні “логвінаЎ” з 18.00 да 21.00. Напярэдадні падзеі часопіс “ПрайдзіСвет” задаў Віталю некалькі пытанняў з нагоды выхаду кнігі.
З нагоды 115-гадовага юбілею выбітнага беларускага дзеяча Ігната Дварчаніна, які адзначаўся ў 2010 г., з мэтай падтрымкі і папулярызацыі даследаванняў і публікацый, прысвечаных гісторыі і культуры беларускага замежжа, Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” заснавала прэмію імя Ігната Дварчаніна.
Аповесць Уладзіміра Някляева “Вяртанне Веры” ў апошнім, трэцім нумары выдання, змяшчае на сваіх старонках расійскі часопіс “Дружба народов”. На рускую мову твор пераклаў Павел Анціпаў.
Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч паведаміў БелаПАН, што развітанне з пісьменнікам Янкам Сіпакова пачнецца 11 сакавіка ў 12.00 у мемарыяльным зале Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра (вуліца Чырвонаармейская, 10).
Яго не стала 10 сакавіка. 15 студзеня пісьменнік адзначыў 75-годдзе. Янка Сіпакоў нарадзіўся ў вёсцы Зубрэвічы Аршанскага раёна. Скончыў аддзяленне журналістыкі філфака БДУ. Першы верш надрукаваў у 1953 годзе ў аршанскай раённай газеце «Ленінскі прызыў».
Уручэнне прэміі часопіса “Дзеяслоў” за найлепшую публікацыю ў 2010 годзе “Залаты апостраф”пройдзе 17 сакавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.
Калі зіма ідзе да нас з поўначы, то вясна – з поўдня, а таму цалкам натуральна, што беларускія перакладчыкі вырашылі паклікаць вясну, чытаючы пераклады з літаратуры нашай паўднёвай суседкі – Украіны. Вечарына прайшла 3 сакавіка ў кнігарні “логвінаЎ” пры падтрымцы агульнанацыянальнай грамадска-культурнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” – і, мяркуючы па сённяшнім надвор’і, была вельмі паспяховай.
5 сакавіка 2011 года - 115 год з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка НАН Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы, заслужанага дзеяча навукі Беларусі Кандрата Крапівы – Кандрата Кандратавіча Атраховіча (1896–1991).
10 сакавіка 2011 ў кнігарні «логвінаЎ» (пр. Незалежнасці 37А) адбудзецца вялікая прэзентацыя кнігі Ю. Станкевіча «П’яўка»! Пачатак, а 19:00. Уваход — вольны. У імпрэзе, акрамя аўтара, бяруць удзел:
Ірына Шаўлякова, Маргарыта Аляшкевіч, Агата Ракава, Ірына Хамрэнка, Зміцер Вішнёў, Віка Трэнас, Анатоль Івашчанка.
2 сакавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшла святочная вечарына, прысвечаная 150-годдзю з дня смерці Тараса Шаўчэнкі і 140-годдзю з дня нараджэння Лесі Украінкі, класікаў украінскай літаратуры.
У эпоху поўнай кампутарызацыі жыцця, тэхнічных навінак і змены поглядаў на традыцыйную кнігу, немагчыма абыйсці бокам запатрабаванні чытачоў у сучасных формах друкаваных выданняў.
Сусветны дзень пісьменніка адзначаецца па рашэнні 48-га кангрэсу Міжнароднага ПЭН-клуба, які адбыўся 12-18 студзеня 1986 г.
Выдавецтва “Логвінаў”, пісьменніцкая арганізацыя “Беларускі ПЭН-Цэнтр” і Саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць Конкурс кінасцэнароў.
У жж-суполцы літаратурнага часопіса “Дзеяслоў” пачалося галасаванне на званне найлепшага пісьменніка, чые творы з’яўляліся ў часопісе цягам 2010 год. Галасаванне ўжо амаль традыцыйна праходзіць у трох намінацыях “Проза”, “Паэзія” і “Дэбют”. Сайт Саюза беларускіх пісьменнікаў прапануе сваім наведнікам таксама аддаць свой голас за самага вартага, на іх думку, аўтара.