Навіны

20.04.2012
2634
Таварыства беларускай мовы цяпер мае свой партал

19 красавіка ў Менску адбылася прэзэнтацыя новага інтэрнэт-парталу tbm-mova.by Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

19.04.2012
3047
“З гэтага свету” ― кніга, якая выштурхоўвае з часу.

Прэзентацыя паэтычнага зборніка Леаніда Галубовіча “З гэтага свету” прайшла 18 красавіка ў музеі гісторыі беларускай літаратуры пры падтрымцы Саюза беларускіх пісьменнікаў. Леанід Галубовіч некалі зарокся займацца паэтычнай творчасцю і больш за дзесяцігоддзе цвёрда трымаў абяцанне, парушыўшы яго толькі цяпер.

19.04.2012
1904
Выйшаў “Дзеяслоў” № 57

“Дзеяслоў” № 57 пачынаецца з паэзіі Алеся Разанава. Ягоная падборка вершаў “Столькі і гэтулькі. Пункціры” адкрывае новы нумар. У рубрыцы “Паэзія” вы таксама знойдзеце творы Васіля Жуковіча, Алеся Бакача, Змітра Вішнёва і Сяргея Прылуцкага.

18.04.2012
3192
Вершы Генадзя Бураўкіна на Літаратурным радыё

Вершы Генадзя Бураўкіна з’явіліся на беларускім Літаратурным радыё. Цяпер іх можна не толькі пачытаць, але і паслухаць.

17.04.2012
3288
Леанід Галубовіч: «Каб сіла красу не пакасіла»

12 гадоў таму ў перадачы «Вольная студыя» на Радыё Свабода паэт Леанід Галубовіч абвесьціў, што пакідае паэтычную творчасьць. Выдадзеная тады ж кніга пад назвай «Апошнія вершы» пацьвярджала ягоны намер.

17.04.2012
4636
Пайшоў з жыцця паэт Віталь Гарановіч

Сёння не стала сябра ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Віталя Рыгоравіча Гарановіча, паэта і педагога. Сябры ГА СБП глыбока смуткуюць з нагоды смерці свайго калегі і выказваюць шчырыя спачуванні родным і блізкім паэта.

16.04.2012
3426
Вольга Бабкова — пра шматколерную палітру беларускай літаратуры

Палітра жыцьця вельмі разнастайная. Праз колеры і пахі мы запамінаем істотныя рэчы — і радасныя, і трагічныя. «Далоў шэрыя сьцены!» — накрэсьліў хтосьці высокі над дзьвярыма ліфта ў шпіталі «Хуткай дапамогі». Варта было прачытаць гэтыя словы і сьцены сапраўды пасунуліся..

15.04.2012
4192
Віншуем Алену Таболіч з юбілеем!

15 красавіка споўнілася 60 гадоў паэтцы і перакладчыцы Алене Уладзіміраўне Таболіч.

13.04.2012
3875
Вера Бурлак: “Я па жыцці ракета — і гэта дакажу”

12 красавіка, акурат у дзень касманаўтыкі, у космас “паляцела” Вера Бурлак — эквілібрыстка ад паэзіі. У добрай кампаніі немаўлят, Моцарта, Казіміра Малевіча, вучняў з сёмага “Бэээ”. Не падумайце дрэннага — усё выдатна. Проста мы толькі што прызямліліся пасля прэзентацыі новай кнігі Веры Бурлак (Джэці) “Дзеці і здані”.

13.04.2012
2120
Прэзентацыя паэтычнай кнігі Леаніда Галубовіча

18 красавіка а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца прэзентацыя кнігі паэзіі Леаніда Галубовіча «З гэтага свету».

12.04.2012
4088
Красавіцкае паседжанне Рады ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

12 красавіка прайшло чарговае паседжанне Рады ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. Паседжанне пачалося з хвіліны маўчання, якой сябры Рады ўшанавалі памяць тэатразнаўцы, доктара мастацтвазнаўства, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў  Анатоля Сабалеўскага, журналісткі, колішняй намесніцы старшыні ТБМ Ірыны Марачкінай і грамадскай і культурнай дзяячкі Арыны Вячоркі.

12.04.2012
2062
Вера Буланда выступіла перад студэнтамі мінскага педуніверсітэта

У межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» 11 красавіка адбыўся выступ паэткі Веры Буланда перад студэнтамі факультэта пачатковай адукацыі мінскага педуніверсітэта.

11.04.2012
2170
«Ён узняў жалезны ложак і ножку ложка паставіў сабе ў рот…»

11 красавіка спаўняецца 75 гадоў з дня гібелі старшыні першага ўрада БССР Змітра Жылуновіча. Абставіны гібелі пісьменніка і паэта, нашаніўца, БСГоўца, а пасля нацыянал-камуніста, старшыні першага ўрада БССР, рэдактара першай беларускай савецкай газеты «Дзянніца» і часопіса «Полымя», арганізатара беларускага кнігавыдавецтва і акадэміка Змітра Жылуновіча цьмяныя.

11.04.2012
3902
“Свядомаграфія” Ірыны Хадарэнка

Пабачыў свет зборнік вершаў і перакладаў Ірыны Хадарэнка пад назвай “Свядомаграфія”, выдадзены ў бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Аматарам сучаснай беларускай літаратуры прыйдзецца даспадобы самабытная метафарычнасць твораў, іх патрыятычная ідэйная скіраванасць і пранікнёная любоў да роднай зямлі.

10.04.2012
3264
“Дрэва энталіпт” Анкі Упалы ў галерэі “Ў”

Прэзентацыя кнігі Анкі Упалы “Дрэва энталіпт” пачнецца 20 красавіка а 19-й у галерэі “Ў” (праспект Незалежнасці, 37A). Аматараў сучаснай беларускай літаратуры ў кнізе чакае сустрэча з добра вядомымі героямі: Курукіцай і Жэншчынай з вядром на галаве, Вавёрыцай і Балахонам Балахонавічам, голасам першай мінскай птушкафабрыкі ды іншымі дзіўнымі персанажамі.

10.04.2012
1935
Адзе Райчонак споўнілася 75

Заснавальніца Культурна-адукацыйнага цэнтру імя Язэпа Драздовіча, арганізатарка шматлікіх краязнаўчых канфэрэнцыяў і пленэраў, стваральніца двух музэяў, вядомая грамадзкая актывістка зь вёскі Германавічы Шаркоўшчынскага раёну адзначае 75-я ўгодкі.

10.04.2012
3071
Год культурнага турызму: Купала, Колас, Шагал і 1150-гадовы Полацк

Міністэрства спорту і турызму па ўзгадненні з іншымі зацікаўленымі ведамствамі абвясціла 2012 год у Беларусі годам культурнага турызму. Рашэнне прынята ў сувязі з тым, што ў гэтым годзе адзначаецца шэраг важных дат для культуры Беларусі: 130-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы, 125 гадоў з дня нараджэння Марка Шагала, 1150 гадоў Полацку.

10.04.2012
3930
Віктар Жыбуль і “Стапеліі” — у БНТУ

Заўтра, у сераду, у межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» на кафедры беларускай мовы БНТУ адбудзецца сустрэча з паэтам Віктарам Жыбулем, які прэзентуе сваю новую кнігу “Стапеліі”.

09.04.2012
1701
Абвешчаныя намінанты на прэмію часопіса “ПрайдзіСвет”

Сталі вядомыя імёны перакладчыкаў мастацкай літаратуры, якія прэтэндуюць на прэмію часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” за 2011 год. Штогадовая прэмія, якая сёлета будзе ўручаная трэці раз, прысуджаецца ў трох намінацыях: “Проза”, “Паэзія” і “Публікацыі ў “ПрайдзіСвеце”.

09.04.2012
4513
Галасаванка "ТОП-100 беларускай прозы" пачалася

У межах кампаніі “Наша мова” АРР “Дзедзіч” адкрывае галасаванне за выбар найлепшай прозы на беларускай мове. Спіс лепшых быў складзены ў выніку абмеркавання ў сацыяльных сетках і на сайце Дзедзіча, у якім прынялі ўдзел больш за 300 чалавек.

Вынік пошуку: 4681-4700 з 5570 Першая | | 233234235236237 | | Апошняя