Навіны
28 чэрвеня ў кнігарні “логвінаЎ” пройдуць чытанні стыпендыята Еўрапейскай сеткі літаратурных цэнтраў HALMA Урса Манхарта.
«Дзікае паляванне караля Стаха» выдалі летась пад адной вокладкай па-беларуску, руску, украінску і англійску.
У вядомага беларускага празаіка, які жыве ў нямецкім Гамбургу, Альгерда Бахарэвіча выйшла чарговая кніга. Гэтым разам у кніжнай серыі "Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе", якую заснавала Радыё Свабода.
На Віцебшчыне, у вёсцы Бычкі на малой радзіме Васіля Быкава ў чацвёрты раз была ўручаная прэмія яго імя, заснаваная лідарам руху за свабоду Аляксандрам Мілінкевічам. Славутаму пісьменніку Васілю Быкаву сёння б споўнілася 87 гадоў. Лаўрэатам стаў экс-кандыдат на прэзыдэнцкую пасаду, вядомы паэт Уладзімер Някляеў.
19 чэрвеня, у дзень нараджэньня Васіля Быкава валянтэры кампаніі «Гавары праўду» ў Менску сымбалічна пераназвалі вуліцу Ульянаўскую ў вуліцу Быкава.
23 чэрвеня (чацвер) у кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці ,37А) адбудзецца прэзентацыя першай беларускай кніжкі з рысункамі Ігара Кулікова “Паварот на мора”.
Кажуць, у сухаземнагорнай краіне Швейцарыі выйшаў твор пад загалоўкам «So, mehr Meer» («Так, болей мора»). Як бачым, у перакладзе на нашу мову губляецца «цымус» — гульня гукаў.
Індыйскі бок гатовы дапамагчы Міністэрству культуры Беларусі выдаць творы Янкі Купалы і Якуба Коласа на хіндзі да 130-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры, якое будзе святкавацца ў 2012 годзе.
15 чэрвеня ў кнігарні “ЛогвінаЎ” прайшла цырымонія ўручэння прэміі інтэрнэт-часопіса “ПрайдзіСвет” за найлепшыя пераклады 2010 году. Прэмія ўручалася ў трох намінацыях: 1. Проза; 2. Паэзія; 3. Публікацыя ў “ПрайдзіСвеце”.
Раптоўна пайшоў з жыцця Юры Малаш, кіраўнік Мінскай абласной арганізацыі «Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны», удзельнік многіх мастацкіх выставаў і навуковых канферэнцыяў.
15-га чэрвеня стала вядома, што пайшла з жыцця паэтэса і літаратуразнаўца Святлана Явар (Святлана Барысаўна Сачанка), дачка вядомага беларускага пісьменніка Б. І. Сачанкі.
Сёння святкуе свой юбілей сябра Саюзу беларускіх піьменнікаў Мікалай Гіль. СБП віншуе Мікалая Сямёнавіча са святам і зычыць яму моцнага здароўя ды плёну ў творчасці!
Выйшла празаічная кніга баранавіцкага пісьменніка Венанцы Бутрыма “Маўклівыя сумныя птушкі”, якую склалі апавяданні, аповесці і эсэ літаратара.
На 92-м годзе жыцця памёр адзін з найстарэйшых беларускіх пісьменнікаў Сцяпан Кухараў. Саюз беларускіх пісьменнікаў выказвае спачуванні родным і блізкім літаратара.
15 чэрвеня ў кнігарні “логвінаЎ” ужо другі раз адбудзецца ўручэнне прэміі часопіса “ПрайдзіСвет” — за найлепшы літаратурны пераклад, надрукаваны ў 2010 годзе.
Працягваецца прыём твораў на конкурс маладых літаратараў, прысвечаны стагоддзю Чэслава Мілаша. Сёлета конкурс выклікаў вялікую цікавасць у маладых аўтараў, і таму аргкамітэт вырашыў адказаць на пытанні, якія найчасцей задаюць патэнцыйныя ўдзельнікі конкурсу.
На 81-м годзе жыцця пайшоў у іншы свет беларускі пісьменнік Павел Андрэевіч Місько. Пра гэта прэс-службе СБП паведаміла дачка пісьменніка.
Саюз беларускіх пісьменнікаў выказвае свае шчырыя спачуванні родным і блізкім літаратара.
Кніга сцісласловаў (Wortdichte) Алеся Разанава “Der Mond Denkt, Die Sonne Sinnt” (“Месяц думае, сонца разважае”), напісаная па-нямецку, выйшла ў выдавецтве “Логвінаў”.
Уладзімер Конан не жыве. Яшчэ адзін сьветлы чалавек Беларусі адышоў у іншы сьвет назаўсёды. Зрэшты, адышла толькі яго прысутнасьць. Ён застанецца ў нашай культуры, філязофіі і культуралёгіі як адкрывальнік і тлумачальнік прыгожай праўды разьвіцьця беларускага эстэтычнага духу.
У ноч з 5 на 6 чэрвеня на 78-м годзе жыцця памёр беларускі філосаф і літаратуразнаўца Уладзімір Конан. Саюз беларускіх пісьменнікаў выказвае свае шчырыя спачуванні родным і сябрам знанага мысляра.