Навіны
Сёння свой 75-гадовы юбілей адзначае сябра СБП, празаік Аляксандр МІкалаевіч Дзятлаў. Саюз беларускіх пісьменнікаў віншуе імянінніка з Днём нараджэння і зычыць яму моцнага здароўя і творчых поспехаў!
Тых, хто завітаў на філфак БДУ 2 чэрвеня, чакала нямала цікавага: прэзентацыя дзіцячага зборніка "Дыктатар", іранічныя прамовы і спевы Віктара Шалкевіча, музычныя эксперыменты Філа Чмыра і, канечне ж, добрая порцыя якаснай паэзіі. Як шведскай, так і беларускай.
Эдуард Акулін - імя добра вядомае ў сучаснай беларускай літаратуры. Ён — папулярны паэт, перакладчык, бард, аўтар шматлікіх публікацый у рэспубліканскім друку, удзельнік многіх песенных і паэтычных фестываляў. Сёння Акулін - госць студыі Радыё Рацыя.
4 чэрвеня ў мястэчку Крэва, што на Гродзеншчыне, з’явіцца Дрэва Паэзіі. Пра гэта падбаюць беларускія літаратары. «Трэба апрацоўваць свой сад», — заклікаў калісьці французскі асветнік Франсуа Вальтэр. На жаль, сёння можна сцвярджаць: сад беларускай паэзіі парадкам занядбаны. Мэта праекту — «Дрэва Паэзіі» — стварыць у нашай краіне новыя знакавыя кропкі, каля якіх будзе дарэчным гаварыць пра Літаратуру.
У серыі СБП “Кнігарня пісьменніка” выйшаў зборнік вершаў баранавіцкага паэта Івана Лагвіновіча “Элегія палескага матыля”.
На Генеральным паседжанні Еўрапейская пісьменніцкай рады, якая прайшла 27 мая 2011 года ў фінскім горадзе Турку, быў прыняты зварот да беларускіх уладаў з нагоды пераследу пісьменнікаў у Рэспубліцы Беларусь. Друкуем тэкст звароту.
Сёння спаўняецца 65 гадоў сябру СБП, пісьменніку Генрыху Вацлавічу Далідовічу. Саюз беларускіх пісьменнікаў шчыра віншуе юбіляра і зычыць яму добрага здароўя і плёну ў творчасці!
Працягваецца падпіска на літаратурна-мастацкі часопіс “Дзеяслоў”. Аформіце падпіску ў любым паштовым аддзяленні краіны, і часопіс “Дзеяслоў” прыйдзе да вас сам.
У Бібліятэцы часопіса “Дзеяслоў” выйшаў зборнік вершаваных перакладаў адной з самых вядомых шведскіх паэтак Катарыны Фростэнсан “Чыстая краіна”. На беларускую мову паэзію аўтаркі перастварыў Дзмітры Плакс, які таксама аздобіў кнігу сваімі фотаздымкамі.
Беларускаму паэту і палітыку Уладзіміру Някляеву ўручылі літаратурную прэмію “Гліняны Вялес”. Цырымонія ўзнагароджання з удзелам беларускіх літаратараў і грамадскіх дзеячаў прайшла ў Мінску ў сядзібе беларускага ПЭН-цэнтра.
З 2 па 4 чэрвеня ў Мінску, Пінску і Брэсце пройдуць Шведска-беларускія літаратурныя чытанні-2011 з удзелам знаных шведскіх і беларускіх аўтараў. Імпрэза адбудзецца ў межах традыцыйных Дзён культуры Швецыі ў Беларусі, што адкрыліся 12 траўня.
26-27 чэрвеня ў фінскім горадзе Турку, сёлетняй еўрапейскай сталіцы культуры, сабраліся прадстаўнікі самых розных еўрапейскіх пісьменніцкіх арганізацый, якія ўваходзяць у Еўрапейскую пісьменніцкую раду. Сярод іх былі прадстаўнікі і Саюза беларускіх пісьменнікаў.
"Малады Фронт" (зарэгістраваны ў Чэхіі) распачынае кампанію па зборы беларускамоўнай літаратуры для беларускіх следчых ізалятараў і турмаў.
Чарговы, 4-ы сёлетні нумар “ARCHE”, які толькі што выйшаў з друку і мае назву “Уяўляючы Балканы”, на 90% складаецца з перакладаў.
Радыёверсію спектакля «Тутэйшыя» да 130-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і 90-годдзя з дня напісання п’есы прадстаўляе Першы нацыянальны канал Беларускага радыё, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
У першы дзень на волі Ўладзімер Някляеў накіраваўся разам з жонкай Вольгай да народнага паэта Рыгора Барадуліна.
Ён пражыў 53 гады, але гэтага яму хапіла, каб стварыць Беларусь. Такую Беларусь, якую мы любім менавіта як Беларусь. Ён стварыў яе сваімі кнігамі для сябе і для нас. Творы Уладзіміра Караткевіча – гэта не толькі цікавая гістарычна-дэтэктыўная літаратура, але і прышчэпка любові да Беларусі. Свядома ці несвядома, але атрымаўся менавіта такі эфект. На тое і геній.
У Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” выйшла новая кнігі беларускай пісьменніцы Алы Сямёнавай “У святой краіне выгнання”.
Беларускі ПЭН-цэнтр абвяшчае творчы конкурс для маладых літаратараў, прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння Чэслава Мілаша. Да ўдзелу запрашаюцца творцы ад 15 да 26 гадоў (на момант абвяшчэння конкурсу).
24 траўня, у дзень славянскай пісьмовасці, на ганку кнігарні “логвінаЎ” а 16-й гадзіне будзе ўрачыста закладзены “Пачатак кніжных дарог Беларусі”. “Нулявы кніжны кіламетр” уяўляе сабой невялікае намаляванае кола.