Навіны
Вашай увазе — гутарка з гісторыкам літаратуры Анатолем Сідарэвічам пра Міхася Стральцова, якому ў ліку іншых славутых літаратурных юбіляраў прысвечаны конкурс СБП “Экслібрыс”.
У лютым адсвяткуюць свае юбілеі сябры СБП: Загірбекаў Ахмед, Волкава Ганна, Кірылаў Герман, Гібок-Гібкоўскі Аляксандр, Паўлікава (Хейдарава) Людміла, Наўроцкі Аляксандр, Белая Святлана, Сянкевіч Мікалай, Ігнацюк Алена.
Гукавая версія кнігі казак Сяргея Вітушкі "Дзінь-Дзілінь: Пара гуляць у казкі!" пабачыць свет дзякуючы Радыё Рацыя і парталу Tuzin.FM (tuzin.fm). Казкі ў выкананні вядомых асобаў можна будзе пачуць на радыё штотыдня.
Па ўсёй краіне спыняюцца наборы на спэцыяльнасьці, зьвязаныя зь беларускай мовай. У Магілёве больш ня будуць рыхтаваць пэдагогаў беларускай, а ў Менскім пэдагагічным закрытыя адразу 4 спэцыяльнасьці беларускай філялёгіі.
Ведамства па пытаннях культуры горада Грац запрашае таленавітых беларускіх пісьменнікаў, аўтараў, літаратараў узяць удзел у праграме, якая дазваляе на працягу года працаваць і жыць у Аўстрыі.
Альфа Радыё абвясціла конкурс пад назвай “Прасоўвай кнігу!” (“Двигай книгу!”) на лепшы сцэнар аудыёрэкламы, прысвечанай чытанню. Лепшыя ідэі лягуць у аснову ролікаў, якія будуць рэгулярна гучаць у эфіры.
28 студзеня ў Мінску пры падтрымцы СБП прайшоў міжнародны семінар, прысвечаны будучыні кнігі ў электронную эпоху. У семінары ўзялі ўдзел беларускія выдаўцы, рэдактары, пісьменнікі, перакладчыкі, а таксама шведскія спецыялісты ў сферы развіцця электроннай кнігі.
Як паведамілі СМІ, у Віцебскай абласной бібліятэцы скасоўваецца аддзел беларускай літаратуры. Сакратарыят ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” выказвае занепакоенасць такой пазіцыяй і дзеяннямі кіраўніцтва бібліятэкі, аддзела культуры Віцебскага аблвыканкама і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
У 2011 годзе напярэдадні года кнігі Саюз беларускіх пісьменнікаў звярнуўся да лабараторыі “Новак” з просьбай правесці апытанне, каб даведацца, колькі чытаюць беларусы, што іх цікавіць у літаратуры, і хто з сучасных беларускіх літаратараў найбольш падабаецца чытачу.
У Віцебскай абласной бібліятэцы скасавалі аддзел беларускай літаратуры. Кнігі на беларускай мове чытачам давядзецца шукаць па розных аддзелах, але шмат якіх выданьняў яны больш ня знойдуць — ідзе масавае сьпісаньне беларускіх кніг, іх адпраўляюць у макулятуру.
Шлях да першага зборніка ва ўсіх розны. Сяржук Сыс ішоў да яго 50 гадоў, і ў дзень свайго юбілею 26 студзеня ў кнігарні "Логвінаў" прэзентаваў кнігу “Стрэмка”, якая змяшчае яго лепшыя вершы.
Прэзентацыя кнігі казак Сержука Вітушкі «Дзінь-дзілінь» пройдзе сёння ў грэка-каталіцкім клубе інтэлігенцыі імя св. Кірылы Тураўскага ў рамках сустрэчы з серыі «Літаратура і духоўнасць».
У кожнага чалавека ў любым узросце ёсць мара. Пэўная ці не пэўная, названая ці не названая, усвядомленая ці неўсвядомленая, таемная ці не таемная… Мары маюць асаблівасць з-бывацца і за-бывацца. Але і ў адным, і ў другім выпадку яны падмяняюцца іншымі.
Саюз беларускіх пісьменнікаў віншуе сваіх сяброў Цыплюка Сяргея Фёдаравіча і Сыса Сяргея Анатольевіча са святам. 25 студзеня Сяргей Фёдаравіч адсвяткаваў свой 75-гадовы юбілей, а Сяргей Анатольевіч сёння адзначае сваё 50-годдзе.
Вядомая кніга Уладзімера Арлова «Імёны Свабоды» з сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшла ў сьвет у 2007 годзе. Цяпер зьявіўся яе гукавы варыянт — аўдыёкніга ў выкананьні аўтара.
26 студзеня, а 17-й у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа (Акадэмічная, 5) пройдзе святкаванне дня нараджэння шатландскага паэта Роберта Бёрнса.
З нагоды выхаду кнігі “Шматгалосы эпісталярыум" аўтар распавядае пра адметныя рысы эміграцыйнага ліставання, свайго ўлюбёнага аўтара эпісталярыяў ды складанасці падчас працы над кнігай.
У серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” выйшла кніга беларускага эміграцыйнага даследчыка Лявона Юрэвіча “Шматгалосы эпісталярыум: гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні”.
Хоць біяграфія паэта і не была звязана з гэтым рэгіёнам, бібліятэкі Сенненскага раёна запланавалі шэраг цікавых імпрэзаў, прысвечаных юбілею Максіма Танка.
Пад кіраўніцтвам рэжысёра Сяргея Лазніцы ў Латгаліі (Латвія) завершаны здымкі фільма “У тумане” паводле аповесці Быкава. У здымачнай групе працавалі латышы, літоўцы, немцы, рускія, беларусы, палякі, румыны, чэхі ― усяго на пляцоўцы гучала дзевяць моў.