Навіны
19 красавіка ў Менску адбылася прэзэнтацыя новага інтэрнэт-парталу tbm-mova.by Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.
Прэзентацыя паэтычнага зборніка Леаніда Галубовіча “З гэтага свету” прайшла 18 красавіка ў музеі гісторыі беларускай літаратуры пры падтрымцы Саюза беларускіх пісьменнікаў. Леанід Галубовіч некалі зарокся займацца паэтычнай творчасцю і больш за дзесяцігоддзе цвёрда трымаў абяцанне, парушыўшы яго толькі цяпер.
“Дзеяслоў” № 57 пачынаецца з паэзіі Алеся Разанава. Ягоная падборка вершаў “Столькі і гэтулькі. Пункціры” адкрывае новы нумар. У рубрыцы “Паэзія” вы таксама знойдзеце творы Васіля Жуковіча, Алеся Бакача, Змітра Вішнёва і Сяргея Прылуцкага.
Вершы Генадзя Бураўкіна з’явіліся на беларускім Літаратурным радыё. Цяпер іх можна не толькі пачытаць, але і паслухаць.
12 гадоў таму ў перадачы «Вольная студыя» на Радыё Свабода паэт Леанід Галубовіч абвесьціў, што пакідае паэтычную творчасьць. Выдадзеная тады ж кніга пад назвай «Апошнія вершы» пацьвярджала ягоны намер.
Сёння не стала сябра ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Віталя Рыгоравіча Гарановіча, паэта і педагога. Сябры ГА СБП глыбока смуткуюць з нагоды смерці свайго калегі і выказваюць шчырыя спачуванні родным і блізкім паэта.
Палітра жыцьця вельмі разнастайная. Праз колеры і пахі мы запамінаем істотныя рэчы — і радасныя, і трагічныя. «Далоў шэрыя сьцены!» — накрэсьліў хтосьці высокі над дзьвярыма ліфта ў шпіталі «Хуткай дапамогі». Варта было прачытаць гэтыя словы і сьцены сапраўды пасунуліся..
15 красавіка споўнілася 60 гадоў паэтцы і перакладчыцы Алене Уладзіміраўне Таболіч.
12 красавіка, акурат у дзень касманаўтыкі, у космас “паляцела” Вера Бурлак — эквілібрыстка ад паэзіі. У добрай кампаніі немаўлят, Моцарта, Казіміра Малевіча, вучняў з сёмага “Бэээ”. Не падумайце дрэннага — усё выдатна. Проста мы толькі што прызямліліся пасля прэзентацыі новай кнігі Веры Бурлак (Джэці) “Дзеці і здані”.
18 красавіка а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца прэзентацыя кнігі паэзіі Леаніда Галубовіча «З гэтага свету».
12 красавіка прайшло чарговае паседжанне Рады ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. Паседжанне пачалося з хвіліны маўчання, якой сябры Рады ўшанавалі памяць тэатразнаўцы, доктара мастацтвазнаўства, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў Анатоля Сабалеўскага, журналісткі, колішняй намесніцы старшыні ТБМ Ірыны Марачкінай і грамадскай і культурнай дзяячкі Арыны Вячоркі.
У межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» 11 красавіка адбыўся выступ паэткі Веры Буланда перад студэнтамі факультэта пачатковай адукацыі мінскага педуніверсітэта.
11 красавіка спаўняецца 75 гадоў з дня гібелі старшыні першага ўрада БССР Змітра Жылуновіча. Абставіны гібелі пісьменніка і паэта, нашаніўца, БСГоўца, а пасля нацыянал-камуніста, старшыні першага ўрада БССР, рэдактара першай беларускай савецкай газеты «Дзянніца» і часопіса «Полымя», арганізатара беларускага кнігавыдавецтва і акадэміка Змітра Жылуновіча цьмяныя.
Пабачыў свет зборнік вершаў і перакладаў Ірыны Хадарэнка пад назвай “Свядомаграфія”, выдадзены ў бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”. Аматарам сучаснай беларускай літаратуры прыйдзецца даспадобы самабытная метафарычнасць твораў, іх патрыятычная ідэйная скіраванасць і пранікнёная любоў да роднай зямлі.
Прэзентацыя кнігі Анкі Упалы “Дрэва энталіпт” пачнецца 20 красавіка а 19-й у галерэі “Ў” (праспект Незалежнасці, 37A). Аматараў сучаснай беларускай літаратуры ў кнізе чакае сустрэча з добра вядомымі героямі: Курукіцай і Жэншчынай з вядром на галаве, Вавёрыцай і Балахонам Балахонавічам, голасам першай мінскай птушкафабрыкі ды іншымі дзіўнымі персанажамі.
Заснавальніца Культурна-адукацыйнага цэнтру імя Язэпа Драздовіча, арганізатарка шматлікіх краязнаўчых канфэрэнцыяў і пленэраў, стваральніца двух музэяў, вядомая грамадзкая актывістка зь вёскі Германавічы Шаркоўшчынскага раёну адзначае 75-я ўгодкі.
Міністэрства спорту і турызму па ўзгадненні з іншымі зацікаўленымі ведамствамі абвясціла 2012 год у Беларусі годам культурнага турызму. Рашэнне прынята ў сувязі з тым, што ў гэтым годзе адзначаецца шэраг важных дат для культуры Беларусі: 130-годдзе з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы, 125 гадоў з дня нараджэння Марка Шагала, 1150 гадоў Полацку.
Заўтра, у сераду, у межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» на кафедры беларускай мовы БНТУ адбудзецца сустрэча з паэтам Віктарам Жыбулем, які прэзентуе сваю новую кнігу “Стапеліі”.
Сталі вядомыя імёны перакладчыкаў мастацкай літаратуры, якія прэтэндуюць на прэмію часопіса перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” за 2011 год. Штогадовая прэмія, якая сёлета будзе ўручаная трэці раз, прысуджаецца ў трох намінацыях: “Проза”, “Паэзія” і “Публікацыі ў “ПрайдзіСвеце”.
У межах кампаніі “Наша мова” АРР “Дзедзіч” адкрывае галасаванне за выбар найлепшай прозы на беларускай мове. Спіс лепшых быў складзены ў выніку абмеркавання ў сацыяльных сетках і на сайце Дзедзіча, у якім прынялі ўдзел больш за 300 чалавек.