Навіны
26 студзеня (чацвер) у кнігарні “ЛогвінаЎ” на Незалежнасці 37а Сяржук Сыс прэзентуе свой паэтычны зборнік “Стрэмка”.
Бягучы год абвешчаны ў Беларусі Годам кнігі. У сціслай расшыфроўцы гэта значыць, што з помпай будуць адзначаны ўсе магчымыя юбілеі класікаў, пройдзе мноства кніжных выстаў... А вось што перападзе радавым чытачам і тым замежнікам, якія хочуць даведацца пра нашу Айчыну больш?
Над кнігай нарысаў “Сто твораў ХХ стагоддзя” Сяргей Харэўскі працаваў апошнія 15 гадоў. Прэзентацыя доўгачаканага выдання прайшла ў кнігарні «ЛогвінаЎ» 20 студзеня. Вашай увазе ― фотарэпартаж з імпрэзы.
Узнагароджанне пераможцаў і фіналістаў конкурсу перакладаў са славянскіх моваў “Ператвор”, арганізаванага ініцыятыўнай групай “Kate&Osia” і часопісам “ПрайдзіСвет”, прайшло 19 студзеня ў мінскай кнігарні “логвінаЎ”.
Па-за межамі афіцыйнай і неафіцыйнай беларускай паэзіі ёсць згусткі генеравання новага часу — маладыя літаратары, якія вядуць літаратурную герылью на палях прыгожага пісьменства” — так прэзентуюць арганізатары выступоўцаў літаратурных чытанняў, якія чакаюць слухачоў 29 студзеня ў ДК "La Мора".
Міністэрства культуры Беларусі накіравала ліст у Магілёўскі аблвыканкам і Горацкі райвыканкам з прапановаю захаваць у Горках дом, у якім жыў пісьменьнік Максім Гарэцкі. Мінкульт прапануе стварыць у доме на вуліцы Агранамічнай, 3 мэмарыяльную кватэру Гарэцкага.
СБП абвяшчае конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”. Да ўдзелу ў ім прымаюцца празаічныя творы, паэзія, драматургія, літаратурная крытыка, пераклады мастацкіх тэкстаў на беларускую мову, пераклады твораў беларускіх пісьменнікаў на рускую мову.
19 студзеня суполка «Вежа міру» запрашае ўсіх аматараў творчасці Уладзіміра Караткевіча на музычна-паэтычную драму «Леаніды не вернуцца да зямлі…», якую прэзентуе гурт «Нельга забыць».
Кнігарня "ЛогвінаЎ" запрашае на прэзентацыю новай ілюстраванай кнігі Сяргея Харэўскага “Сто твораў XX стагоддзя: нарысы па гiсторыi мастацтва i архiтэктуры Беларусi найноўшага часу”, якая расказвае пра лепшае ў беларускім мастацтве за перадапошнія сто гадоў.
У Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі вядзецца праца над операй беларускага кампазітара Дзмітрыя Смольскага паводле лібрэта Уладзіміра Караткевіча «Сівая легенда».
Дзякуючы прафесару Лонданскага ўніверсітэта Арнольду Макміліну маем (а іншыя — даруй, агульналітаратурная салідарнасць! — можа, і не маюць) «аўтарскую» гісторыю беларускай літаратуры апошніх чатырох дзесяцігоддзяў, (адмыслова) фундаментальную і (без агаворак) арыгінальную.
Часопіс перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет” запрашае наведаць вечарыну па выніках конкурса перакладаў са славянскіх моў “Ператвор”. Сустрэча пройдзе 19 студзеня ў Кнігарні "ЛогвінаЎ" па адрасе Незалежнасці 37А.
У імжы гукам гулкі прытулак. Лес прагнаў вечны страх за красу. Лёгкі крыж свой самотных прагулак я пакорліва зноў панясу.
13 студзеня спаўняецца 85 гадоў Ірыне Міхайлаўне Быкавай – жонцы народнага пісьменьніка, публікатару яго літаратурнай спадчыны. Саюз беларускіх пісьменнікаў далучаецца да віншаванняў і добрых зычанняў юбілярцы!
Журы штогадовай літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес” абвясціла кароткі спіс намінантаў на званне лаўрэата за найлепшую кнігу, што выйшла ў 2011 годзе. Як паведаміў каардынатар узнагароды Алесь Аркуш, у шорт-лісце пяць аўтараў.
Міколу Яўгенавіча Касцюкевіча віншуем з юбілеем! Сёння ён святкуе сваё 45-годдзе. Зычым асабістага шчасця і творчага поспеху!
У ЗША памёр Ванкарэм Нікіфаровіч — беларускі літаратуразнаўца, журналіст, перакладчык Васіля Быкава на рускую мову, сябар СБП.
Журы конкурса літаратурнай прэміі Гедройца за найлепшую кнігу прозы 2011 абвясціла папярэднія вынікі. У доўгі спіс намінантаў на яе атрыманне трапіла 12 кніг.
Як паведаміла старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Марыя Бондар, кожны дэпутат абласнога Савета для адной з бібліятэк у сваёй выбарчай акрузе аформіць за асабісты кошт падпіску на 25 тамоў знакамітага беларускага класіка.
Хутка будзе год, як у ноч на 18 студзеня 2011 памёр публіцыст, сябар СБП, Беларускага ПЭН-цэнтра і БАЖу Віталь Тарас. Задушная імша па ім адбудзецца 13 студзеня, у пятніцу, ў мінскай Катэдры на плошчы Свабоды. Пачатак а 18.30.