Навіны
У межах кампаніі "Будзьма беларусамі!" 6 красавіка пісьменнікі Барыс Пятровіч, Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк з творчым візітам наведаюць Баранавічы, дзе правядуць тры літаратурныя сустрэчы
Віленскі Інстытут беларусістыкі і беластоцкае Беларускае гістарычнае таварыства, аб’яднаўшы свае высілкі, выпусьцілі ў сьвет Збор твораў Адама Бабарэкі ў 2 тамах. Фактычна гэта першае сыстэматызаванае выданьне творчай спадчыны выдатнага пісьменьніка, арганізатара ды ідэоляга літаб’яднаньня «Ўзвышша», які загінуў у сталінскай высылцы ў 1938 годзе.
6 красавіка ў кнігарні "логвінаЎ" сустрэча з польскім моладзевым пісьменнікам Ігнацыем Карповічам. Прэзентацыя яго раману Balladyny i romance пра Ісуса Хрыста, які хіпуе на небе разам з багіняй Нікай.
1-2 сакавіка ў горадзе Вісбі на шведскім востраве Готланд прайшла штогадовая Генеральная Асамблея Савету балцкіх пісьменнікаў, актыўны ўдзел у якой узяў і наш Саюз.
Стогадовы зорны шлях слыннага дзеяча беларускай эміграцыі, сусветна вядомага вучонага Барыса Кіта цяпер адлюстраваны пад адной вокладкай.
Сёння 80 гадоў спаўняецца крытыку і літаратуразнаўцу Аляксею Пяткевічу. Саюз пісьменнікаў віншуе свайго даўняга сябра і зычыць яму поспехаў у творчасці і доўгіх гадоў жыцця!
Сёння свой 55-ы Дзень нараджэння святкуе беларуская пісьменніца, перакладчыца і журналістка, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Хрысціна Лялько. СБП віншуе юбілярку і зычыць моцнага здароўя, гармоніі ў сям’і і плёну ў працы!
27 сакавіка прайшло ўручэнне беларускай літаратурнай антыгламурнай прэміі Блакітны Свін-2010. Яе лаурэатамі сталі: Віка Трэнас "Блакітны Свін" за прамоцыю беларускай літаратуры і мастацтва і удзел у стварэнні суполкі "ВЮ" і Пятро Васючэнка - ганаровы "Блакітны Свін" за стварэнне новай беларускай міфалогіі.
«Назаві сына Канстанцінам» — гэтак называецца новы гістарычны раман Леаніда Дайнекі, які нядаўна выйшаў у выдавецтве «Літаратура і мастацтва». Адзін з трох Канстанцінаў, герояў раману, — Канстанцін Астроскі, герой Бітвы пад Воршай 1514 году. Гэта ці ня першы зварот пісьменьніка-бэлетрыста да вобразу славутага гетмана ВКЛ. Сёньня Леанід Дайнека — наш госьць.
Падчас прамінулых прэзыдэнцкіх выбараў упершыню ў палітычнай гісторыі Беларусі да выбаршчыкаў прамаўлялі ня толькі кандыдаты ў прэзыдэнты. На агітацыйных сходах і мітынгах, на дзяржаўных радыё і тэлебачаньні, з рэклямных улётак і плякатаў да людзей прамаўляла беларуская паэзія. Пра гэты фэномэн мы сёньня гутарым з паэтам Анатолем Вярцінскім.
24 сакавіка больш за 100 выданняў на беларускай мове перадаў Саюз беларускіх пісьменнікаў славацкай амбасадзе ў Мінску для беларускага аддзела ў Нацыянальнай бібліятэцы Славакіі ў Браціславе, паведаміў БелаПАН старшыня СБП Алесь Пашкевіч.
Цэлы красавік у цэнтры Мінску ў кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці, 37А) будзе стаяць вялікая паліца з польскімі кніжкамі. Набыткі польскай літаратуры: сучасныя і класічныя, перакладзеныя і ў арыгінале, — падыходзь і набывай ці проста чытай.
У свет выйшла спадчына Адама Бабарэкі — два тамы ўвабралі ў сябе больш за 1500 старонак літаратуразнаўчых, мастацкіх тэкстаў, ліставанне.
Прэзэнтацыя кнігі Віктара Сямашкі «ReRa» адбудзецца 6 красавіка 2011 у краме-галерэі «Падземка» (пр-т Незалежнасці, 43).
У Сусветны дзень паэзіі 21 сакавіка ў Мінску названыя лаўрэаты літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча, заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменнікаў.
Ірына Хадарэнка і Павел Надольскі выступяць на паэтычнай вечарыне ў межах Дзён беларускай культуры ў Кракаве, што пройдуць з 24 да 26 сакавіка.
17 сакавіка пры падтрымцы культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!" у Дзяржаўным музеі беларускай літаратуры ўжо ў восьмы раз прайшло ўручэнне прэміі “Залаты апостраф” за найлепшую публікацыю ў часопісе “Дзеяслоў” у 2010 годзе.
21 сакавіка ў Сусветны дзень паэзіі падчас святочнай цырымоніі ў Мінску адбудзецца ўручэнне літаратурнай прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча, заснаванай Беларускім ПЭН-Цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменнікаў.
Святочная вечарына, прысвечаная своеасабліваму юбілею часопіса “Дзеяслоў” – выхаду 50-га нумару, а таксама ўручэнню штогадовай літатурнай прэміі “Залаты апостраф” за найлепшыя публікацыі ў выданні ў 2010 годзе, пройдзе 17 сакавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.
15 сакавіка ў мінскай штаб-кватэры Партыі БНФ адбылася прэзентацыя шостай кнігі паэзіі паэта і грамадскага дзеяча, члена Саюза беларускіх пісьменнікаў Славаміра Адамовіча «Рым».