Навіны
Два гады таму падчас Пушкінскага юбілею па адным з фэдэральных расейскіх тэлеканалаў чыталі “Яўгенія Анегіна”. Людзі розных прафэсій і пакаленьняў, кожны па некалькі радкоў – “с чувством, с толком, с расстановкой”. І дзейства тое нагадвала добра зрэжысэраваны ўсенародны спэктакль, дзе кожны ахвотны мог пастаяць на адной сцэне з Пушкіным. Глядзелі той спэктакль мільёны – і дарослыя, і дзеці.
З 10 лістапада ў Купалаўскім тэатры пачаліся рэпетыцыі спектакля “Людзі на балоце” паводле раманаў Івана Мележа “Людзі на балоце” і “Подых навальніцы”. Рэжысёр пастаноўкі – Аляксандр Гарцуеў.
Намеснік губернатара Леанід Цэбар вельмі любіў павучаць сваіх падначаленых. Нават цяпер, едучы з чарговай нарады ў службовай «Вольве», ён ніяк не сунімаўся — вучыў вадзіцеля ідэалагічнай дысцыплінаванасці на дарозе.
1 верасня 1939 года Нямеччына напала на Польшчу — і пачалася Другая сусветная вайна. Некаторыя фрагменты тых падзей выразна захаваліся ў памяці 9-гадовага хлопчыка.
Першы раман брытанскага пісьменніка сэра Артура Конана Дойла «Аповед Джона Сміта» (The Narrative of John Smith), які раней не друкаваўся, апублікавала Брытанская бібліятэка.
Ах, паэзія, п’янкое віно,
Лекі ад злых дэпрэсій!
Ларыса Геніюш валачэ бервяно
Па зімовым сібірскім лесе.
Снег па пахі. Найедкі пот.
Аўчаркі на дыбкі ўсталі.
Яшчэ будуць Мао Цзэ Дун і Пол Пот.
Ужо ёсць — Сталін.
15 лістапада (аўторак) за прылаўкам кнігарні «логвінаЎ» будзе стаяць паэт Алесь Разанаў.
27 лістапада выдавецтва “Галіяфы” прэзентуе новы праект: “Калекцыя беларускай фантастыкі”. Першай кнігай серыі стаў раман Сержа Мінскевіча “Сад замкнёных гор”.
Беларуская паэтка Вальжына Морт, якая з 2006 г. жыве і працуе ў ЗША, выдала свой дэбютны зборнік англамоўнай паэзіі “Collected Body” (“Зборнае цела”), які выйшаў у амерыканскім выдавецтве Copper Canyon Press.
10 лістапада (чацвер) у Варшаве адбудзецца сустрэча з беларускімі пісьменнікамі і прэзентацыя кнігі польскіх перакладаў Уладзіміра Някляева «Poczta gołębia», выкананых Адамам Паморскім.
ГМКГА “Талака” абвяшчае конкурс эсэ на тэму “Гомель у будучыні”. Канкурсантам прапануецца задумацца над тым, якім будзе Гомель праз некалькі дзясяткаў або нават сотняў гадоў.
8 лістапада 2011 г. а 17-ай гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, 2-гі паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё рэспубліканскага мультыпраекта-выстаўкі «Вянок Максіму», які прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.
4-6 лістапада кнігарня “логвінаЎ” ладзіць выязную продаж-сесію на кніжны кірмашы Targi Książki (вул. Цэнтральна, 41А) у Кракаве.
Дарагі Алесь!
Ужо трэці дзень ты глядзіш на сваіх блізкіх і сяброў з-за кратаў – з падканвойнай клеткі. Клетку нібы адмыслова для цябе пафарбавалі – яна таксама белая. Што ж, белы колер спрадаўна азначаў чысьціню, незаплямленую годнасьць. Нездарма і на сьцягу нашым пераважае бель, і краіна наша застаецца ці не адзінай у сьвеце, у чыёй назьве на першым месцы – белы колер.
Антычны філосаф Зянон казаў, што хутканогі Ахілес ніколі не здолее нагнаць марудную чарапаху. Я думаю, і спрабаваць не будзе. Проста не пабяжыць. Нават Ахілес не пабяжыць… Навошта бегаць за чарапахамі, калі можна паглядзець навіны, прыбрацца ў пакоі ці скласці надзвычайна патрэбную справаздачу для адміністрацыі Ленінскага раёна.
3 ліпеня спаўняецца 129 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Да гэтай падзеі друкуем артыкул Анатоля Трафімчыка "На ростанях лёсаў паэта і палітыка: Якуб Колас і Панцеляймон Панамарэнка".
Дзвюхмоўная анталогія сучаснай беларускай паэзіі «Dvě duše. Дзве душы» выйшла нядаўна ў Чэхіі. Прэзентацыя літаратурнага выдання, ініцыяванага Чэшскім ПЭН-цэнтрам, адбылася падчас кніжнага кірмашу ў Гаўлічкавым Бродзе, а таксама на «Protimluv Fest 2011″ у Астраве.
2 лістапада лаўрэатам французскай літаратурнай прэміі з самай багатай гісторыяй і самым высокім градусам прэстыжу быў абвешчаны Алексіс Жэні за раман “Французскае мастацтва вайны” (L'Art français de la guerre), што выйшаў у выдавецтве “Галімар”.
2 лістапада ў Менску праходзіць працэс над кіраўніком праваабаронцачага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесем Бяляцкім.
Новы нумар пачынаецца з паэзіі. Сяргей Законнікаў публікуе цыкл вершаў у ключы нацыянальнай класічнай традыцыі. Творы сучасныя па змесце, але, як на маё меркаванне, часам паўторныя па форме і сутнасці. Хоць прысвечаны У. Някляеву верш «Лямпа» ўжо на пачатку вылучаецца нечаканым (магчыма, і для самога аўтара) падвойным сэнсам і арыгінальнасцю