Навіны
17 лістапада а 18-й гадзіне ў сядзібе Партыі БНФ (пр. Машэрава, 8) адбудзецца творчая сустрэча з пісьменнікам Славамірам Адамовічам. Будуць чытанні вершаў, цікавыя аповеды, адказы на пытанні. Запрашаем!
У кніжнай серыі "Кнігарня пісьменніка" з'явілася адразу некалькі навінак: ад Юрася Залозкі, Міхася Андрасюка, Дануты Бічэль і Галіны Багданавай.
Новую кнігу Ганны Кандрацюк “Дзядоўскае турнэ з Анатолем С.” толькі па форме можна назваць журналісцкім дзённікам. Насамрэч гэта хутчэй за ўсё літаратурна-псіхадэлічнае эсэ, поўнае містыцызму і жыццясцвярджэньня. Каларытная незаштампаваная мова, цудоўныя ілюстрацыі, удалая вокладка робяць выданьне прывабным для любога чытача.
18 лістапада літаратурна-музычная гасцёўня ТБМ (вул.Румянцава, 13) запрашае на прэзентацыю кнігі Сяргея Кавалёва «Шлях. Твары, думкі, галасы. Рыфмаваная гісторыя ў адценнях беларускага духу».
У мінскім выдавецтве «Кнігазбор» у серыі «Беларускі кнігазбор» выйшлі выбраныя творы лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі Беларусі паэта Васіля Зуёнка і гісторыка Міколы Ермаловіча, паведаміў дырэктар выдавецтва Генадзь Вінярскі.
Драматург Сяргей Кавалёў выдаў манаграфію «Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу». Газета "Наша Ніва" пагутарыла на гэты конт з аўтарам.
На сайце грамадскай бібліятэкі імя Уладзіміра Караткевіча ў Талліне з’явілася першая інфармацыя пра збор кніг для фондаў першай беларускай бібліятэкі ў Эстоніі.
Да 80-годдзя беларускага пісьменніка мінскі Музей гісторыі беларускага кіно падрыхтаваў адмысловую праграму. Яна ўключае экранізацыі твораў, а таксама дакументальныя фільмы па яго сцэнарах. У стужках распавядаецца і пра перыпетыі працы Уладзіміра Караткевіча ў кіно.
На Падляшшы завяршыўся 14-ы літаратурны семінар “Бязмежжа”, у якім бралі ўдзел беларускія пісьменнікі, перакладчыкі, журналісты, выдаўцы, даследчыкі з Польшчы і Беларусі.
Чатырнаццаты літаратурны семінар "Бязмежжа" стартуе 5 лістапада сустрэчамі ў Беластоку, Бельску-Падляшскім ды Новым Ляўкове. У сёлетнім "Бязмежжы" прымуць удзел галоўны рэдактар часопіса "Дзеяслоў" Барыс Сачанка, старшыня ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч.
Творчая лабараторыя «Крытык» кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ праводзіць адкрыты конкурс літаратурнай творчасці студэнтаў «БРАМА МАР». Студэнты-крытыкі і студэнты-драматургі ўсіх ВНУ Беларусі могуць дасылаць свае працы для ўдзелу ў конкурсе да 15 лістапада.
У бібліятэцы Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі адбылася імпрэза ў рамах святкавання 100-годдзя беларускай паэткі Ларысы Геніюш, што цягам усяго году шэрагам мерапрыемстваў і падзей святкуецца па ўсёй Беларусі.
Музей літаратуры і музыкі Кашубска-Паморскі ў Вейгерова і літаратурнае выдавецтва Maszoperia з Гданьску запрашае на прэзентацыю нацыянальнага эпасу "Пан Тадэвуш" Адама Міцкевіча. Перакладчыкам на кашубскую мову выступіў Станіслаў Янке (Stanisław Janke).
30 кастрычніка ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну ладзілася сьвята паэзіі «Дух — гэта, людзі, Я». Яно прымеркавана да 51-й гадавіны з дня народзінаў слыннага земляка, паэта Анатоля Сыса.
Выстава візуальнай і камбінаторнай паэзіі Worttandem пройдзе у галерэі сучаснага мастацтва «Ў» з 1 па 12 лістапада 2010 года. Праэкт “Культуркантакт Ааргаў – Беларусь” прэзентуе выставу Беата Глоара (Швэйцарыя) і Дзмітрыя Дзмітрыева (Беларусь).
Хэлаўін у межах Літаратурных чытанняў з ПрайдзіСветам адзначаць сваім шабашам беларускія перакладчыкі 30 кастрычніка ў найбольш прыдатным для такой падзеі месцы – кнігарніЎгалерэі.
У сераду, 27 кастрычніка, стартуе дабрачынная акцыя “Беларускія кнігі – беларускай школе” ад кампаніі "Гавары праўду", прымеркаваная да адкрыцця беларускай нядзельнай школы імя Ул.Караткевіча ў Таліне.
Кіраўніцтва і сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў шчыра віншуюць маскоўскага пісьменніка з беларускімі каранямі Валерыя Казакова, які адзначае сёння Дзень свайго нараджэння. У Беларусі Валеры Казакоў вядомы па кнігах, што выходзілі на беларускай мове “Цень гобліна” і “Халоп яснавяльможнага дэмакрата”.
Зноў беларусы не атрымалі Нобеля па літаратуры. Хто з беларускіх пісьменнікаў варты прадстаўляць краіну за мяжой? Гутарка з крытыкам Паўлам Абрамовічам.
21 кастрычніка прайшло чарговае пасяджэнне Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП). Была заслуханая справаздача кіраўніцтва арганізацыі аб дзейнасці ў ІІІ квартале і разгледжаныя 8 кандыдатур на ўступленне ў СБП.