Навіны
19 студзеня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" абвясціў конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”.
Да крайняга тэрміну прыёму заявак на конкурс (1 траўня) засталося зусім няшмат часу — усяго тры тыдні! Яшчэ раз нагадаем умовы ўдзелу.
Пано вісела на фасадзе і ўтрымлівала надпіс "Дом літаратара". Шыльду знішчылі напрыканцы мінулага тыдня: рабочыя падагналі пад’ёмны кран, залезлі ў люльку і проста кувалдамі разбілі гістарычны надпіс. Кавалкі былога пано і цяпер валяюцца каля будынка.
У пачатку 2011 году ў выдавецтве Змітра Коласа выйшаў пераклад рамана нарвежскага пісьменніка Інгвара Амб’ёрнсэна “23-я палата”. Беларускамоўныя кнігі ў перакладзе з нарвежскай для нашага чытача — падзея досыць экзатычная. З нагоды выхаду рамана “ПрайдзіСвет” вырашыў пагаварыць з яго перакладчыцай Лідыяй Ёхансэн.
Прэзентацыя кнігі вершаў Віктара Жыбуля “Стапелі” прайшла 5 красавіка ў Мінску. Пра гісторыю кнігі расказаў яе рэдактар Юрась Барысевіч, адзін з заснавальнікаў, “камісар” (тэарэтык) авангарднай суполкі “Бум-Бам-Літ”, куды яны уваходзілі разам з Віктарам Жыбулем.
У падсерыі дэбютных кніг “Пункт адліку”, запачаткаванай Саюзам беларускіх пісьменнікаў, выйшаў першы літаратурны зборнік Анкі Упалы “Дрэва энталіпт”.
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае памяці дзеячоў нацыянальнага руху, заснавальнікаў “Нашай Нівы”, братоў Антона і Івана Луцкевічаў пройдзе 5 красавіка ў Віленскай ратушы.
У мяне няма спецыяльнай тэорыі наконт таго, як пішуцца вершы. Верш або пішацца, або не. Так, як уся работа робіцца: бывае выходзіць, а бывае, што не. Адну працу выконваеш з радасцю, а другую праклінаеш. Паэзія – гэта такая самая праца, як кожная. Я не бачу ў гэтым нічога святога і асаблівага.
Новая кніга выйшла ў серыі «Бібліятэка радыё «Свабода» і складзена ў форме адказаў на пытанні, якія скіроўвалі пісьменніку слухачы радыё. Абмяркоўваецца шырокае кола гістарычных, палітычных і асабістых тэмаў — ад удзелу мурынаў у паўстанні Каліноўскага і допінг-кантролю на рыцарскіх турнірах да першых эратычных перажыванняў, творчых метадаў і прагнозаў на канец свету.
Гістарычнае развіццё як сусветнай, так і кожнай нацыянальнай культуры яскрава пацвярджае наяўнасць перыядаў культурнага росквіту і заняпаду, што неаднойчы прыходзілі на змену адно аднаму.
Назваць гэтую кнігу мемуарамі наўрад ці магчыма: аўтар, смеючыся, калісьці анансаваў апісаныя ў ёй падзеі як «чыстую праўду, праўду ад Маркеса», і гэтым усё сказана. Так, перад намі чарговы раман у стылі магічнага рэалізму, ці то рэмейк, ці то сіквел «Ста гадоў адзіноты», напісаны гэтым разам ад першай асобы.
Я жыў — і нельга перайначыць, і прарастала зерне ўдач
на чорных скібінах няўдачы… Іван Арабейка.
21 красавіка Франц Холер, Андрэас Нэзэр, Штэфані Гроб і Герхард Майстэр прадставяць беларускай публіцы свае творы і тым самым розныя літаратурныя формы, ад рамана да малой прозы і выступаў у жанры “spoken word”.
Калі пазалотай кране зараніца крыжы на бязважкім Сафійскім саборы, узносіць ён стрункія рукі званіцаў
да першае зоркі з маўклівым дакорам: «Чаму я павінен, сябе колькі помню, няўмольна ўрастаць у здранцвелы пагорак, калі я бялейшы за светлую поўню, калі я так прагна імкнуся да зорак?
31 сакавіка свой 60-гадовы юбілей адзначыў Алег Гаўрылавіч Мінкін, беларускі паэт і перакладчык. Далучаемся да віншаванняў блізкіх! Творчых перамог, Алег Гаўрылавіч, хай усё атрымліваецца!
Фільм Сяргея Лазніцы па аповесці Васіля Быкава «У тумане» плануецца да выхаду вясной 2012 года. Бюджэт фільма складзе каля 2,1 млн еўра. Аўтарам патрабуецца яшчэ 50 тысяч еўра, каб завяршыць працу над карцінай. Таму аб’яўлены пошук спонсараў.
Выдавецтва «Галіяфы» запрашае ўсіх ахвотных на прэзентацыю новай кнігі Веры Бурлак «Дзеці і здані».
Вера Бурлак (Джэці) – сучасная паэтка, літаратуразнаўца, аўтар кніг паэзіі «За здаровы лад жыцьця!» (2003), «Забі ў сабе Сакрата!» (2008, сумесна з Віктарам Жыбулем), кнігі прозы «Творы соннага жанру» (2011), аўдыёкнігі «Phantom of the Literature» (2006), удзельніца шэрагу музычных і тэатральных праектаў, пераможца Жаночага слэму (2012).
Пабачыў свет сакавіцкі нумар газеты “Літаратурная Беларусь”. У новым выпуску чытачы знойдуць наступныя цікавосткі: «Слэм»: пераможныя жаночыя вобразы; апавяданне пра гоблінаў Чарлза Дыкенса; агляд «Дзеяслова» № 56 ад Леаніда Галубовіча.
Часопіс "Дзеяслоў" намагаецца не страчваць з цяжкасцю заваяваных пазіцый — па меры магчымасці быць па-над схваткай, мікшыраваць краі раздраю і трымаць прыстойную меру літаратурнай вартасці. Здаецца, гэта атрымліваецца.
У красавіку чакаюць сваіх юбілеяў сябры ГА “Саюз беларускх пісьменнікаў”: Таболіч Алена Уладзіміраўна, Сокалаў-Воюш Сяргей Анатольевіч, Пятроў Сяргей Пятровіч.
1 красавіка пісьменніку, перакладчыку нашаму сябру Жуку Аляксандру Аляксандравічу споўнілася 65 гадоў. Шаноўны Аляксандр Аляксандравіч, з юбілеем! Зычым Вам сіл на здзяйсненне усіх Вашых творчых задумак і ўдзячных чытачоў, здольных ацаніць плён Вашай працы!