Навіны

09.04.2012
2809
Праз тры тыдні скончыцца прыём заявак на конкурс “Экслібрыс”

19 студзеня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" абвясціў конкурс  маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”.
Да крайняга тэрміну прыёму заявак на конкурс (1 траўня) засталося зусім няшмат часу — усяго тры тыдні! Яшчэ раз нагадаем умовы ўдзелу.

09.04.2012
3979
Знішчана шыльда Дома літаратараў

Пано вісела на фасадзе і ўтрымлівала надпіс "Дом літаратара". Шыльду знішчылі напрыканцы мінулага тыдня: рабочыя падагналі пад’ёмны кран, залезлі ў люльку і проста кувалдамі разбілі гістарычны надпіс. Кавалкі былога пано і цяпер валяюцца каля будынка.

06.04.2012
1936
Лідыя Ёхансэн: "Мастацкі пераклад я да літаратурных жанраў не адношу"

У пачатку 2011 году ў выдавецтве Змітра Коласа выйшаў пераклад рамана нарвежскага пісьменніка Інгвара Амб’ёрнсэна “23-я палата”. Беларускамоўныя кнігі ў перакладзе з нарвежскай для нашага чытача — падзея досыць экзатычная. З нагоды выхаду рамана “ПрайдзіСвет” вырашыў пагаварыць з яго перакладчыцай Лідыяй Ёхансэн.

06.04.2012
2108
Жыбуль — жывы масток паміж паэзіяй 20-х гадоў і сучаснай літаратурай

Прэзентацыя кнігі вершаў Віктара Жыбуля “Стапелі” прайшла 5 красавіка ў Мінску. Пра гісторыю кнігі расказаў яе рэдактар Юрась Барысевіч,  адзін з заснавальнікаў, “камісар” (тэарэтык) авангарднай суполкі “Бум-Бам-Літ”, куды яны уваходзілі разам з Віктарам Жыбулем.

05.04.2012
4259
"Дрэва энталіпт" - у кнігарні логвінаЎ

У падсерыі дэбютных кніг “Пункт адліку”, запачаткаванай Саюзам беларускіх пісьменнікаў, выйшаў першы літаратурны зборнік Анкі Упалы “Дрэва энталіпт”.

05.04.2012
1887
Памяць братоў Луцкевічаў ушануюць у Вільні

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае памяці дзеячоў нацыянальнага руху, заснавальнікаў “Нашай Нівы”, братоў Антона і Івана Луцкевічаў пройдзе 5 красавіка ў Віленскай ратушы.

05.04.2012
2335
“Майго часу не было і не будзе...” – гутарка з Алесем Чобатам

У мяне няма спецыяльнай тэорыі наконт таго, як пішуцца вершы. Верш або пішацца, або не. Так, як уся работа робіцца: бывае выходзіць, а бывае, што не. Адну працу выконваеш з радасцю, а другую праклінаеш. Паэзія – гэта такая самая праца, як кожная. Я не бачу ў гэтым нічога святога і асаблівага.

05.04.2012
4038
Кніга Уладзіміра Арлова “Пакуль ляціць страла» ўжо ў продажы

Новая кніга выйшла ў серыі «Бібліятэка радыё «Свабода» і складзена ў форме адказаў на пытанні, якія скіроўвалі пісьменніку слухачы радыё. Абмяркоўваецца шырокае кола гістарычных, палітычных і асабістых тэмаў — ад удзелу мурынаў у паўстанні Каліноўскага і допінг-кантролю на рыцарскіх турнірах да першых эратычных перажыванняў, творчых метадаў і прагнозаў на канец свету.

04.04.2012
2254
Шызафрэнізацыя культуры ў эпоху глабалізацыі

Гістарычнае развіццё як сусветнай, так і кожнай нацыянальнай культуры яскрава пацвярджае наяў­насць перыядаў культурнага росквіту і заняпаду, што неаднойчы прыходзілі на змену адно аднаму.

04.04.2012
3040
Гарсія Маркес пісаў мемуары, а напісаў раман

Назваць гэтую кнігу мемуарамі наўрад ці магчыма: аўтар, смеючыся, калісьці анансаваў апісаныя ў ёй падзеі як «чыстую праўду, праўду ад Маркеса», і гэтым усё сказана. Так, перад намі чарговы раман у стылі магічнага рэалізму, ці то рэмейк, ці то сіквел «Ста гадоў адзіноты», напісаны гэтым разам ад першай асобы.

04.04.2012
2076
Аляксей Філатаў: Асенні ранак (пра паэта Івана Арабейку)

Я жыў — і нельга перайначыць, і прарастала зерне ўдач
на чорных скібінах няўдачы… Іван Арабейка.

03.04.2012
3459
Літаратурная калекцыя са Швейцарыі

21 красавіка Франц Холер, Андрэас Нэзэр, Штэфані Гроб і Герхард Майстэр прадставяць беларускай публіцы свае творы і тым самым розныя літаратурныя формы, ад рамана да малой прозы і выступаў у жанры “spoken word”.

03.04.2012
3233
Алег Мінкін: Над дахамі гораду

Калі пазалотай кране зараніца крыжы на бязважкім Сафійскім саборы, узносіць ён стрункія рукі званіцаў
да першае зоркі з маўклівым дакорам: «Чаму я павінен, сябе колькі помню, няўмольна ўрастаць у здранцвелы пагорак, калі я бялейшы за светлую поўню, калі я так прагна імкнуся да зорак?

03.04.2012
3254
Алегу Мінкіну - 60!

31 сакавіка свой 60-гадовы юбілей адзначыў Алег Гаўрылавіч Мінкін, беларускі паэт і перакладчык. Далучаемся да віншаванняў блізкіх! Творчых перамог, Алег Гаўрылавіч, хай усё атрымліваецца!

03.04.2012
1602
На фільм па аповесці Быкава збіраюць грошы

Фільм Сяргея Лазніцы па аповесці Васіля Быкава «У тумане» плануецца да выхаду вясной 2012 года. Бюджэт фільма складзе каля 2,1 млн еўра. Аўтарам патрабуецца яшчэ 50 тысяч еўра, каб завяршыць працу над карцінай. Таму аб’яўлены пошук спонсараў.

03.04.2012
1741
Прэзентацыя новай кнігі Веры Бурлак «Дзеці і здані»

Выдавецтва «Галіяфы» запрашае ўсіх ахвотных на прэзентацыю новай кнігі Веры Бурлак «Дзеці і здані».
Вера Бурлак (Джэці) – сучасная паэтка, літаратуразнаўца, аўтар кніг паэзіі «За здаровы лад жыцьця!» (2003), «Забі ў сабе Сакрата!» (2008, сумесна з Віктарам Жыбулем), кнігі прозы «Творы соннага жанру» (2011), аўдыёкнігі «Phantom of the Literature» (2006), удзельніца шэрагу музычных і тэатральных праектаў, пераможца Жаночага слэму (2012).

02.04.2012
3261
“Літаратурная Беларусь” № 67

Пабачыў свет сакавіцкі нумар газеты “Літаратурная Беларусь”. У новым выпуску чытачы знойдуць наступныя цікавосткі: «Слэм»: пераможныя жаночыя вобразы; апавяданне пра гоблінаў Чарлза Дыкенса; агляд «Дзеяслова» № 56 ад Леаніда Галубовіча.

02.04.2012
3492
ЛеГАЛ: Час абуджэння: "Дзеяслоў-56"

Часопіс "Дзеяслоў" намагаецца не страчваць з цяжкасцю заваяваных пазіцый — па меры магчымасці быць па-над схваткай, мікшыраваць краі раздраю і трымаць прыстойную меру літаратурнай вартасці. Здаецца, гэта атрымліваецца.

02.04.2012
4396
Юбіляры красавіка

У красавіку чакаюць сваіх юбілеяў сябры ГА “Саюз беларускх пісьменнікаў”: Таболіч Алена Уладзіміраўна, Сокалаў-Воюш Сяргей Анатольевіч, Пятроў Сяргей Пятровіч.

02.04.2012
2342
Алесю Жуку — 65.

1 красавіка пісьменніку, перакладчыку нашаму сябру Жуку Аляксандру Аляксандравічу споўнілася 65 гадоў. Шаноўны Аляксандр Аляксандравіч, з юбілеем! Зычым Вам сіл на здзяйсненне усіх Вашых творчых задумак і ўдзячных чытачоў, здольных ацаніць плён Вашай працы!

Вынік пошуку: 4701-4720 з 5570 Першая | | 234235236237238 | | Апошняя