Навіны
У Беларусі праходзяць Дні культуры Швецыі. З 21 траўня па 5 ліпеня ў розных гарадах краіны адбудуцца выставы, канцэрты, літаратурныя вечарыны і паказы сучасных шведскіх фільмаў. Першым мерапрыемствам з разнастайнай культурнай праграмы сталася літаратурная вечарына Швецыя – Беларусь у Менску.
Дзень 20 траўня 2008 году дакладна ўвойдзе ў гісторыю. І ня толькі беларускую, але й сусветную. Менавіта ў гэты дзень у Менску прэзентаваўся Еўраслоўнік, які зьмясьціў 100 000 словаў на 28 мовах. Ягоны ўкладальнік – філёлаг, перакладчык Лявон Баршчэўскі.
15 траўня быў асуджаны судом Старадарожскага раёна да адміністрацыйнага арышту на 15 сутак па артыкуле 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзенне масавага мерапрыемства або пікетавання) наш калега, літаратар, журналіст, кнігавыдавец, архівіст, краязнаўца, сябар Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў Віктар Хурсік.
На паседжэнні Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў 20 траўня ў сябры літаратурнага грамадскага аб’яднання прынятыя 18 літаратараў. Кнігі і асобныя публікацыі новых сяброў паспелі знайсці свайго чытача ў многіх кутках Беларусі, былі заўважаныя крытыкамі і рэцэнзентамі.
Чарговая творчая справаздача творчай суполкі “Літаратар” матэрыялізавалася ў альманаху “Панядзелак”. Чаму панядзелак? Менавіта ў гэты дзень маладыя паэты і празаікі збіраліся на сустрэчы ў Доме літаратара, каб абмеркаваць новыя творы, падыскутаваць, паслухаць парады больш вопытных сяброў. Альманах “Панядзелак” – чацвертае па ліку выданне, дзе друкуюцца лепшыя творы сяброў літаратурнай суполкі пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў. На гэты раз яго старонкі прадстаўленыя для твораў амаль сарака сяброў творчага аб’яднання “Літаратар”.
У сталічным выдавецтве “Кнігазбор” убачыў свет літаратурны альманах Брэсцкага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў “Жырандоля”. Па традыцыі, як гэта і стасуецца з паняццем класічнага альманаху, тут змешчаны празаічныя і паэтычныя творы, пераклады, сатыра і гумар, успаміны як прафесійных літаратараў, так аматараў прыгожага пісьменства. Сярод больш чым чатырох десяткаў імёнаў – ня толькі выхадцы з Берасцейшчыны, але і тыя, каму гэтая зямля сталася другой радзімай. Змешчаны ў альманаху і творы беларускамоўных паэтаў з замежжа – Польшчы, Чэхіі, іншых рэгіёнаў Беларусі.
Саюз беларускіх пісьменнікаў глыбока смуткуе з нагоды заўчаснай сьмерці вядомай расійскай паэткі і перакладчыцы, першага сакратара Саюза пісьменнікаў Масквы Рымы Казаковай. Яна раптоўна памерла 19 траўня ў Адзінцоўскім раёне Падмаскоўя, дзе знаходзілася ў доме адпачынку.
У Гародні ў мясцовай філіі Таварыства беларускай школы ўзнагародзілі ўдзельнікаў конкурсу “З Быкавым у сэрцы”. Школьнікі, студэнты, а таксама некаторыя настаўнікі пісалі сачыненні, прысвечаныя жыццю і творчасці пісьменніка, На конкурс таксама прадстаўляліся і малюнкі. У якасці ўзнагароды яны атрымалі шэсць тамоў твораў Васіля Быкава.
Намінанты на новую літаратурную ўзнагароду былі абвешчаныя 16 траўня. Сярод іх — прадстаўнікі Кіпру, Сербіі, Славаччыны, Славеніі, Швэцыі, Францыі. Беларусь прадставіць кніга вершаў Уладзімера Арлова «Паром праз Ла Манш».
Аддзяленне амбасады Швецыі ў Менску абвясціла пра пачатак Дзён культуры Швецыі ў Беларусі. Ад 21 траўня да 5 ліпеня ў Беларусі пройдуць выставы, канцэрты, літаратурныя вечарыны і паказы сучасных шведскіх фільмаў.
15 траўня літаратар, журналіст, кнігавыдавец, архівіст, краязнаўца, сябар Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў Віктар Хурсік судом Старадарожскага раёна асуджаны да адміністрацыйнага арышту на 15 сутак па артыкуле 23.34 КАП (парушэнне парадку арганізацыя або правядзенне масавага мерапрыемства або пікетавання).
На 79 годзе ў Пецярбурзе пайшоў з жыцця вядомы чукоцкі пісьменнік Юры Рытхэу.
Свае спачуванні выказала губернатар горада Валянціна Матвіенка: "Кнігі Юрыя Рытхэу ведалі і любілі шматлікія чытачы ў розных краінах свету. Ён адкрыў для нас дзіўны свет Чукоткі, навучыў разумець і любіць прыгажосць гэтага суровага краю, дабрыню і сардэчнасць тых мужных людзей, якія звязалі сваё жыццё з Поўначчу", - гаворыцца ў спачуванні Матвіенка.
Прэзентацыя кнігі таленавітага польскага пісьменніка Паўла Гюле “Мэрсэдэс-Бэнц” у перакладзе на беларускую мову адбудзецца ў Тэатр-студыі імя Міровіча, што пры Акадэміі Мастацтваў, 17 траўня.
Кніга нядаўна ўбачыла свет у выдавецтве “Логвінаў”, пераклад аднайменнага рамана і апавяданняў ажыццявіла Марына Шода.
Дубоўка Уладзімір Мікалаевіч (15.7.1900 – 20.3.1976)
Псеўд.: Г. Аршыца, Ганна Аршыца, У. Гайдукевіч, У. Гандуковіч, Ул. Гайдуковіч, Уладзімір Гайдуковіч, Б-сь Дубоўка, Уладзік Павадыр, Тупяец, В. Туянец.
Крыпт.: У. Д-ка, У. Д-на.
Нарадзіўся 2(15).7.1900, в. Агароднікі Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Пастаўскага р-на Віцебскай вобл. — памёр 20.3.1976, Масква.
Паэт, празаік, перакладчык, крытык.
Сябра СП Беларусі з 1958.
Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Я. Купалы (1962, за кнігу паэзіі «Палеская рапсодыя»).
Штогод, пачынаючы з 1921 году, 3 траўня у дзень Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, адбываецца ўганараванне Кавалерскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы найбольш выбітных асобаў гэтай краіны. Сёлета ўпершыню ў гісторыі ў ліку ардэнаносцаў апынуліся двое беларусаў – старшыня Беларускага Саюзу ў Польшчы, галоўны рэдактар штотыднёвіка “Ніва” Яўген Вапа і старшыня Беларускага гістарычнага таварыства Алег Латышонак
8 траўня ў Менску памёр адзін з аўтараў часопіса “Дзеяслоў”, пісьменнік і эсэіст Анатоль Кірвель. Ён не дажыў да свайго сямідзесяцігадовага юбілею ўсяго толькі год.
25 красавіка ў Бялынічах адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі на доме, дзе каля дваццаці год жыў паэт і стваральнік раённай суполкі Таварыства беларускай мовы Віктар Хаўратовіч. Ініцыятыва ўганаравання Віктара Хаўратовіча належыць маладым сябрам мясцовага літаратурнага аб’яднання “Натхненне”. На ўрачыстасьці гаворка ішла пра творчасьць Віктара Хаўратовіча.
Прэзентацыя новага выдавецтва “Галіяфы” адбылася ў Доме літаратара ў Менску 29 красавіка. Стваральнікі выдавецтва, літаратары Зміцер Вішнёў і Міхась Башура, прадставілі ўжо выдадзеныя кнігі ды анансавалі будучыя сэрыі, а таксама ўласны сайт: www.goliafy.com
Выйшаў чарговы нумар (№4 (17)) бюлетэню творчага клуба “Муза” і Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў “ВЫТОК”. Ён з’яўляецца штоквартальна і разыходзіцца ў свет з Лунінца высілкамі сябра СБП Вадзіма Жылко ды актывістаў Берасцейшчыны.
Вясна 2008 года адзначылася адразу дзвюмя змрочнымі падзеямі – у Воршы на месцы, дзе некалі стаяў дом славутага беларускага пісьменніка Уладзімера Караткевіча, а зараз устаноўлены бюст у яго гонар, тэрмінова ўзводзіцца грамадская прыбіральня. Творчы Менск ускалыхнула не меней варварскае рашэнне дэмантаваць і перанесці ў іншае месца помнік класіку нацыянальнай літаратуры Максіму Багдановічу. У абодвух выпадках чыноўнікі прымалі рашэнне без абмеркавання яго са спецыялістамі і грамадскасцю: яны спяшаюцца выканаць загад уладаў.